Читаем Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... полностью

* * *A рассцяліся, белая бяроза, пазямлі,A пакланіся, наша дзяўчына,ўсей радні.Ані старога, ані малога не мінай,Сваёй мамулечцы да ножачакпрыпадай.


* * *— А куды ты, наша дзяўчына,глядзела,Ай, за такога прыгожага хацела?— А я глядзела ў шкляноеваконца,Я ўбачыла свайго мілага, яксонца.


* * *— Жані мяне, татка,Жані маладога.— Жаніся, дзіцятка,Ўсё будзіць гатова.I хамут у стрэсе,I дуга ў лесе,A конік на пашы,Дзеўка на кірмашы.A конік гагочыць,Дзеўка замуж хочаць.


* * *А цераз бор дарожанька-чарназём,А там ехаў молад хлопчыкчарнаброў.А ён думаў, што зязюлька кукуіць.Гэта ж яго татка з мамкай бядуіць:— А дзе ж нашых пара дзетакначуіць?Калі ў дарозе на перавозе,Крый Божа!Калі ў цясцёчка за столікам,Дай Божа!


* * *A ў нас сягоння ды заручыны,Бог нам даў.А наш Іванька заручаецца.Бог нам даў.А яго мамулька суцяшаецца,Бог нам даў.— А мой сыночак заручаецца,Бог нам даў.Звязлі сем пудоў мукіНа каравай.А, Божа мой моцны,Каравай наш поены,Бог нам даў.


* * *Ай, нуці-нуці,А не марудзце, сваточкі.Ай, запрагайцеМаляваныя вазочкі.Выпраўляйцеся,Выладжвайцеся, сваточкі.Ай, мы паедземГоры-даліны раўнаваць,А мы павязёмСваю паненачку гараваць.Ай, гаруй, гаруй,Наша паненачка, не кайся,А як паедзешДа мамкі ў госцкі —Не дужа жалься.


* * *Дзяўчына к вянцу едзіць,А долечка ў варотах.— Доля мая, доля,Калі ты добрая,Садзіся ca мною,Паедзім з табою.A калі ты дрэнная,Ідзі вадоюАд мяне маладое!


* * *A ў нашага сватаБагатая хата:З пірагоў збіта,Блінамі накрыта,Абаранкам замкнёнаI паўлітра ўтаркнёна.A ў нашага сватаСаламяная хата,Hi клеці, ні павеці —Недзе коні падзеці.


* * *Адчыні, мамулька, ваконца,Вязуць табе нявестку, як сонца.Адчыні мамулька, карытца,Вязуць табе нявестку сварыцца.Адчыні, мамулька, новы тын,Вязуць табе нявестку, як твой сын,Адчыні, мамулька, новы двор,Вязуць табе нявестку на выбор.


* * *Ляцелі пташачкі па трыстадачкі,Зязюля папераду.Пташачкі палі, зашчабяталі,Зязюля закукавала.Ішлі паненачкі цераз сеначкі,Мар'ічка папераду.Паненачкі селі, песню запелі,Мар'ічка заплакала.Ў яе мамулька, ў яе роднаяЦіха запытала:— Чаго, дачушка, маё дзіцятка,Так сільненька плачаш?— Мамулька мая, родная мая,Як жа мне не плакаці?Я сама знаю, мне людзі кажуць,Апошні дзянёк гуляю.


* * *А на дварэ пагодачка ці будзіць?А нашая маладаяСвайму свёкарку ці дагудзіць?А дагуджу, мая мамулечка,Дагаджу,А я з мяцёлачкай каля восеціПахаджу.А на дварэ пагодачка ці будзіць?А нашая маладая сваёй свякроўцыЦі дагудзіць?Я дагуджу, мая мамулечка,Дагаджу,Я з палонічкам каля печачкіПахаджу.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики