Читаем Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... полностью

* * *— Ай, сядзь, дзяўчына,Па канец стола,Мы на цябе нагледзімся.Аддалі цябе дужа далёка,Не скора ўбачымся.Ай, тут вуліцы незнаёмыя,Ай, ты тут блудзіць будзеш,Ай, тут суседзі незнаёмыя,Аб цябе судзіць будуць.— Ай, я вуліцы праведаю,Не буду блудзіці.Ай, з суседкамі пазнаёмлюся,Не будуць судзіці.


* * *Наша маладая,Як сыр белы.Наш малады,Як пень гарэлы.Наша маладая,Як сураежка.Наш малады,Як пабаешка.


* * *— Не стой, Божа, пад вакном,Хадзі, Божа, ў хатку,А сядзь, Божа, на куце,А дай долю сіраце.— І я ў хатку не пайду,Я ў сенечках пастаю,Сіраце долю перашлю.Дзяўчына ў татулькі дары просіць:— Татулька родненькі, дары мяне.— Дачушка родная, чым цябедарыць?— I хлебам i соллю,I шчасцем i доляй.


* * *А белая кудравая бяроза,А бедная наша дзяўчынка сіротка.Маладзенькая па магільнічкухадзіла,Чаравічкамі магілачку страчыла,I слёзкамі жоўты пясочак мачыла,Паціхусеньку сваю мамулькубудзіла:— A ўстань, мая мамулька,не ляжы,Хоць жа мне ты гэты вечарочакпаслужы.— А я не магу, мае дзетанька,ўстаці,Грабовы дошкі сціснулі ножкі,Не магу пайсці к табе.Сырая зямля на сэрца лягла,Не магу пачуці цябе.Жоўты пясочак залёг насочак,Неяк прадыхнуці.Траўка-мураўка зарасла вочкі,Не магу на цябе паглядзеці.Вечны замочак замкнуў раточак,Не магу табе парадзіці.


* * *А зорачка i з месяцам гукала:— Калі ўзойдзеш уперад за мяне,Чакай мяне,Пакуль мы з табойКругом свету абойдзем.А ты, свецячы,Я, ялеючы, абойдзем.А Ганначка з Іванькам гукала:— Калі ўедзеш уперад за мяне,Чакай мяне,Пакуль мы з табойКругом стала абойдзем.А ты, йграючы,Я, ўздыхаючы, абойдзем.Ты, ручкі ламя,Я, слёзкі раня, абойдзем.


* * *Сядзіць галуб на пярэплаце,Боб клюець,А ля яго галубка пшаніцу.— Як клюй, дык клюй,Мая галубка, ля мяне.Далягаецца мае пер'іка да цябе.Сядзіць хлопец за столікам,Мядок п'ець,А ля яго дзяўчына — саціцу [12].— Як пі, дык пі,Мая дзяўчына, ля мяне,Далягаецца мае сэрдачка да цябе.


* * *У аўторак ранаСон бачыла Ганна,Нікому не казала,Мамульцы расказала:— Мамулька мая родная,А што я за сон бачыла.Сакалы наляцелі,Чорны шоўк развярцелі,Золата рассыпалі.— Дачушка мая родная,Праўдзівы сон бачыла.Сакалы — сваты твае,Чорны шоўк — коскі твае,А золата — слёзкі твае.Сваточкі наедуці,Косачкі расплятуці,Слёзачкі разліюці.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики