Читаем Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... полностью

* * *А дзенькавалаБела бярозка дуброўцы:— Дзянькую табе,Мая дуброўка, за тое,А за тваё пастаяньніка ціхое,Што за табойЦіхусенька стаяла,Што за табойБуйных вецяроў не знала.А дзенькавалаНаша Аксінька мамульцы:— Дзянькую табе,Мая мамулька, за тое,За тваё гадаваньніка ціхое,Што я за табойМаладзенькая адгуляла,Што я ў цябеЦяжкай работкіНе знала,Hi дзяжу мясіць,Hi ваду насіць,Не знала.Я ў свякровачкі ўсю работачкуУзнала,I дзяжу мясіць, i ваду насіць,узнала.


* * *Як жа заранцы, як жа заранцыЗ зорамі расстаціся,З месяцам спаткаціся?— Пайду я па загор'іку,Хмаркаю апушчуся,Дожджыкам абліюся,З зоркамі расстануся,З месяцам спаткаюся.Як жа Мар'ічцы маладзенькайЗ дзеўкамі расстаціся,I з мілым спаткаціся?— Пайду я па застолліку,Коскамі апушчуся,Слёзкамі абліюся,I з дзеўкамі расстануся,I з мілым спаткаюся.


* * *Каралёва дачка — панначка.А каля двору пшаніца,Пасярод двору крыніца.А пад ганачкам васількі.Прыехаў хлопец сам-дзесят,Папускаў конікаў простых [11] у сад.Гібкія лавачкі паламаў,Шызых галубоў пастраляў,Пшаніцу-ярыцу вытравіў,Сінія васількі патаптаў.Як загневалася дзяўчынаЗа тую пшаніцу-ярыцу,За тую крыніцу-вадзіцу,За тыя сінія васількі.— А не гневайся, дзяўчына.Пшаніца-ярыца адрасцець.Крыніца-вадзіца не ўцячэць.Сінія васількі цвіцець будуць.Мы з табой, дзяўчына, жыцьбудзем.


* * *На моры пятух пяець,У церам голас даець.Іванька па двару ходзіць,Сваю цешчухну просіць:— Цешчухна, мая мамухна,Не дзяржы нас доўга,Адпраўляй нас скора.Коні мае настаяліся,I сваты мае нагуляліся,Іскрыпачка сайгралася,Свацціца спяялася.Я молад знябыўся,Дамоўкі спазніўся.Дзяўчына сплакалася.А мне маладомуДарожка даўгая,Дарожка даўгая,Дзяўчына дарагая.


* * *Белая бяроза нецярэблена,Дробнае суччака не ўберана.Ідзіце, малойцы, церабіці,Дробнае суччака прыбярыце.Молада дзяўчьшачка непрыбраная,Русая косачка несчасаная.Ідзіце, дзяўчатачкі, прыбярыце,__Русую косачку расчашыце.


* * *— A зіма, зіма сцюдзёная,Чаю рана нападаеш?— А я не рана, а я не позна,Вот мая пара прыйшла.Лісточак падзець, травіцу кладзець,Вот яго пара прыйшла.А хлопец едзіць, дзяўчыну бераць,Вот яе пара прыйшла.


* * *Гаварыў мой лён зялён:— А бяда мне, бяда,Што няцёплае лета.Чаго часта дажджы ідуць.Не дадуць мне вырасці,Сінім цветам выцвіцець.Гаварыла Ганулечка:— А бяда мне, бяда,Што кароткае лета.Чаго часта сваты едуць.Не дадуць мне вырасці,Русы коскі выплесці.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики