* * *Ехалі мы, ехалі,Тры сялы мінаючы,Чацвёртае пытаючы:А дзе ж тое сяло,Багатая хата?Там вісокі ганак,Там вітаюць прыданак.Там наша сястра ўзята,Ўся яе краса знята.Мы ўвялі слядочакА на сватні дварочак.Дзе мы яе аслядуем,А мы там заначуем,Нап'ёмся гарэлачкіЗа сваю паненачку.
* * *Вясёлым долам каціліся колы.Ехалі сваты ля стадолы.Дарогу запылілі,Стадолу запалілі.Адна свацціка хоць невялічка,Дык яна разумная.Падняла ножкуСікнула трошку,Стадолу абтушыла.Пусціла сікіПад чаравікі,Панчошкі абмачыла.Прыданыя ў дом едуць,A курачкі пад печ бягуць.— Не бойцеся, курачкі,Супакойцеся, сакатурачкі.Не многа нас едзіць,Не многа вас трэба —Мы ведаем меру:Сем курачак на вячэру,А восьмая на сняданне,Дзевятая на ад'язджанне.
* * *Ля сваццінага двараВісокая rapa —Hi ўзыйсці, ні ўз'ехаці,Hi сакалам узлецеці.А што даць-перадаць,Якіх сакалоў паслаці?A дзяўчыну к сабе ўзяці.
* * *У хату сваты лезуць,Аб вушак .ракі чэшуць,За сталы сядаюць,У печ паглядаюць,Ці тлуста капуста,Ці вялік кацёл кашы,Ці пад'ядуць сваты нашы.A панаехалі прыданыя цяцеры,A захаделі нашай маладой вячэры.— А, прыданачкі, сваёй пасудачкіне маю,А пакуль жа я сваю свякроўкуўзнаю.А тады я вам батату вячэру згадаю.А ёсць у мяне качан капусты налясе,А ёсць у мяне верабеечка на страсе.Качан капусты — добрая патраўка,Верабеечка — тлустая запраўка.
* * *— A просім у вас пашаны-спавагі,Каб не было нашай маладойзнявагі.Каб не была ей паветачка за хатку,Каб не была ей суеедачка за матку.Каб не была яе лыжачка падсталом,Каб не была яе пярыначка падпалом [7].— A маўчыце, нашы прыданачкі,маўчыце,A лепі вы сваю Тэклечку наўчыце.Няхай яна паранюсеньку ўстаедь,Няхай яна сені-хату падмяцець.Няхай яна шумку [8] на вуліцу ненясець,А пад парожкам насыпіць,А няхай яна ножкаміпрытопчыць,А няхай яна i слёзкамі прымочыць.
* * *Не прыехалі к вам пяяць,A прыехалі піць-гуляць.Каб ад вас не пачулі злосці,Каб мы былі госці за госцяў.Каб былі для конікаў стайнічкі,Каб былі для вуздэчак палічкі,Каб былі для сёдлаў кулічкі [9],А для нас маладых i старыхсвятлічкі .Каб былі столікі пазасціланы,Каб былі кубачкі паналіваны.Калі будуць нам даваць,Дык мы i будзем піць-гуляць.Што ж, пане браце, горка,Ці ёсь пры боку бачорка?А пры мне ёсь маленькі рабой [10],Нап'ёмся гарэлачкі з табой.Пан Езус пахвалёны!