* * *Ішоў я, ішоў яЗ паўначы з карчмы.Знайшоў я, знайшоў яСалаўя ў карчы.— Салавей, салавей,Ранняя пташка,Ты запей, салавей,Раннюю песню.— Рад бы я пяяці,Голасу няма.Учора з вячораСам мамку схаваў,Сягоння раненькаГолас мой прапаў.
* * *Ай, гуляй-гуляй, шчука-пладіца,Калі цёпла вадзіца.Пойдзеш на мора, на сіні азёры,Гуляці не будзеш.Ай, гуляй, гуляй, млодаКлаўдзічкаУ роднай мамкі.Пойдзеш к свёкарку,Гуляці не будзеш.Цябе маладу пашлюць па ваду,Самі сядуць абедаці.Прянясла вады — на сябе бяды.Ёсць каму піці даці,Даць i старому, даць i малому,I міламу маладому.Лыжачка лясніць, слёзачкакапніць,Я й паабедала.
* * *A ў майго татулькі двор над вадою,А двор над вадою, сад над ракою.— A пусці, татулька, мяне ў садпагуляць,Не буду, не буду вішань шчыпаць.Выкрышу, выкамлю вінаградачку,Прынясу к татульку на парадачку:— Парай, татулька, а як мне жыць,Ці замуж ісці, a ці дзеўкай быць?— Калі дзеўкай быді, накрасуешся,Калі замуж ісці,нагаруешся,Дробненькіх дзетачак нагадуешся.
* * *Як пайду малада быстрай ракою,Адламлю каліну правай рукою.А тая каліна на руках звяла.А я свайго татульку ў госці звала:— А прыедзь, татулька,Прыедзь родненькі.Буду частаваць, буду я вельмаваць,Буду я татульку ўсю праўду казаць.А ўчора з вячора мяне свёкар біў,А біўшы-журыўшы, сам у пірпайшоў.У піру ходзіць, пахваляецца:— А добра, як добра чужыхдзетак біць.Яна ж у мяне не прасілася,Толькі слёзкамі вымывалася,Бяленькім рукоўком выціралася.
* * *У майго свёкаркі двор на памосце,У яго за стал ом любыя госці.У майго свёкаркі двор над ракою,У майго свёкаркі сад над вадою.Тут я п'ю, тут я п'ю, тут я гуляю,Як тая рыбінка сярод Дунаю.Прыплыла к беражку,страпянулася,Я ж сваім злоснічкам наругнулася.
* * *Добра мне, добра мнеЗа маім дзедам,Не маю клопатуЗа яго хлебам.У карчомку ён ідзець,Я за ім следам.З карчомкі ён ідзць,За ручку вядзець.Прывёўшы дамоўкі,Пасцельку сцеліць,Паслаўшы пасцельку,Спаткі ён кладзець:— Cпi, мая бабулька,Да бе лага дня.Ў мяне ж вас не дзесяць,Ты ў мяне адна.
* * *А дайце мне, дайцеСем чарак гарэлкі.Ай, адну мне дайце,Каб я пасядзела,А другую дайце,Каб я пасмялела,А трэцюю дайце,Каб я пагуляла,Чацвёртую дайце,Каб я папяяла,А пятую дайце,Збрую сабірайце,А шостую дайце,Коні запрагайце,А сёмую дайце,Дамоў выпраўляйце!