* * *Перапёлка, ты не ві гняздзечкаБлізка ля дарожкі, перапёлка.Пастушочкі каровак пагонюць,Яечкі заберуць, пастушочкі.Канюшочкі на начлег паедуць,Гняздзечка распоруць, канюшочкі,Перапёлка, ты не ві гняздзечкаБлізка ля дарожкі, перапёлка.
* * *Божа мой!А ель мая зялёная,Свякроў мая шалёная,Загадала мне работачку:На моры бялілць,На лесе сушыць,На небе качаць,У арэшак складаць.Я ж не вутачкаПа мору плаваць,Я ж не птушачкаПа лесу лётаць,Я ж не соўнейкаПа небу хадзіць,Я ж не вавёркаУ арэшак складаць.
* * *А я ў полі жыта жала,Дамоў прыйшла, бяда стала.Звалілася свякроў з тынуУ зялёную крапіву,Не жаль жа мне свякровачкі,А жаль жа мне крапівачкі.Кралівачку на нівачку,Свякровачку ў магілачку.Кранівачку жаці буду,Свякровачку клясці буду.
* * *Сама пайду дарогаю,Голас пашлю дуброваю,Няхай голас галасуіць,Няхай мяне мамка чуіць,Вячэрачку мне гатуіць,Пасцелечку мне бушлуіць.Вячэрачку смачненькую,Пасцелечку мякчэнькую.Вячэрачку медавую,Пасцелечку пухавую.
* * *A каліна-маліна,Не стой над ракою,He раўнуйся ca мною.Было тады раўнавацца,Як была я ў татулькіБялей твайго цвету,А чырваней ягодачак.А як у свёкаркі стала,На рутаньку звяла,Стала тонкая, як былінка,Стала белая, як ліпінка.A былінка стаптаная,А рутанька сарваная,A ліпінка здзяроная,Я ў свёкаркі зажуроная.
* * *Іду, бягу дарогаю,Крышу, ламлю ляшчыннічак,Трушчу, лушчу арэшачкі.Ядзёрачкі ў рукавочак,Шалупачкі ў прыпалочак.Ядзёрачкі мамулечцы,Шалупачкі свякровачцы.I з свякроўкай пасваруся,Мамулечцы пажалюся.А шумён наш бор, шумёнНад усімі барамі.А хвалён наш пан, хвалёнНад усімі панамі.Яго пані майнейшая,Яна за ўсіх ладнейшая.Выкаціла бочку віна,Другую — гарэлачкі.Бочка віна для дзяўчат,Гарэлачка для хлопцаў.A хлопчыкі іграць будуць,A дзяўчаткі спяваць будуць.
* * *Звінелі пчолкі, па бару лятаючы,Салодкі мёд збіраючы.Плакала ўдоўка, вячэрку гатуючы:— Вячэр мая сахарная,З кім мне цябе спажываці?Дзеткі мае драбненькія,З кім мне вас гадаваці?A i з Богам, удовачка,Бедная галовачка.
* * *A ў цёмным лесе мядзведзь рыкаіцьРаю-раю.Мядзведзь рыкаіць, дзевак пужаіць.Раю-раю.— Рыкай, рыкай, мы не баімся.Раю-раю.Толькі баімся асенняй ночкі.Раю-раю.Асення ночка разлуку даець,Раю-раю.A адлучаіць ад таткі, мамкі,Раю-раю.A прылучаіць к свёкру,к свякроўцы.