Читаем Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... полностью

* * *Зялёным садам лётала пава.Зялёны сад вішнёвы.Лётала пава распавістая,Зялёны сад вішнёвы.Раняла пер'е распавістая,Зялёны сад вішнёвы.Раняла пер'е златавістае.Зялёны сад вішнёвы.А там гуляла млода дзяўчына.Зялёны сад вішнёвы.Яна гуляла, пер'е збірала.Зялёны сад вішнёвы.Большае брала, ў рукавок клала,Зялёны сад вішнёвы.Меншае брала, ў прыпалок клала.Зялёны сад вішнёвы.З рукаўка брала, вяночкі віла,Зялёны сад вішнёвы.А з прыпалка брала, падвівала.Зялёны сад вішнёвы.Савіўшы венчыкі, пазлаціла,Зялёны сад вішнёвы.А пазлаціўцы, на вулку выйшла.Зялёны сад вішнёвы.Выдаляецца, пахваляецца:Зялёны сад вішнёвы.— Пярловы вянец ніхто не сарвець,Зялёны сад вішнёвы.Hi буйны вятры, ні дробны дажджы.Зялёны сад вішнёвы.Адкуль узняліся буйныя вятры,Зялёны сад вішнёвы.Венчык схвацілі i пакацілі,Зялёны сад вішнёвы.Лугом, берагом, быстрай ракоюЗялёны сад вішнёвы.На сіне мора.Зялёны сад вішнёвы.Там рыбаловы рыбу лавілі.Зялёны сад вішнёвы.— Рыбалоўчыкі, мае малойчыкіЗялёны сад вішнёвы.A закідайце шаўковы сеці,Зялёны сад вішнёвы.А вы паймайце пярловы венчык,Зялёны сад вішнёвы.Дарам не хачу, я вам заплачу.Зялёны сад вішнёвы.Аднаму я дам залаты персцень,Зялёны сад вішнёвы.Другому я дам шаўкову хусту,Зялёны сад вішнёвы.Трэццяму я дам сятковы паяс,Зялёны сад вішнёвы.А к чацвёртаму я сама пайду.Зялёны сад вішнёвы.


* * *Пан-гаспадарок,У святы вечарокПастаі ў двары,Шчодра адары.З кубла, з-пад страхіПаўні нам мяхі.Вялічка даўноГрукнула ў вакно.Не дасі яец, —Палупіш авец,Не дасі сыра, —Паложаш сына.Мы не жабракі,Ды з тваёй рукіРады многа ўзяць,Многа пажадаць:У дзяжу спарыну,Сына на вясну,Увосень зяця,У восець багацця.

КУПАЛЛЕ

Ішла Купалка сялом, сялом,

Казала дзеўкам: чалом, чалом...


Ішла Купалка сялом, сялом,Казала дзеўкам: чалом, чалом.Дзеўкі Купалкі не пазналі,На вулку гуляці не пазвалі.Стала Купалка бедаваць:— А дзе ж мне ночку начаваць?— Ідзі, Купалка, ў канец сяла,Начуй, Купалка, ў Васіля.У яго хатка навенька,У яго сямейка вяселенька,У яго піва наганёна,У яго дачушка заручона,За купчыка аддадзёна. 'Паедзіць купчык купчаваці,А маладзенька шынкаваці.


* * *А на Йвана КупалуДзеўкі краскі збіралі.Красак паназбіраліI да Ивана паслалі.А Йван краскі не ўвазнаў,Да Купалы адаслаў.А Купала ўвазнала,A Івану сказала:— Гэта тыя зёлачкі,Што збіралі зорачкі.Гэта тая травіца,Што Брацітка-й-Сястрыца,A Брацітка — сіні цвет,А Сястрыца — жоўты цвет.


* * *Іван, Іван ды Мар'яКаціліся з у звал ля.Іван Мар'ю пераймаў,Ручкі-ножкі цалаваў.Каціліся з гарушкіУ мяккія падушкі,Каціліся з даліныЎ пуховыя пярыны.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики