Читаем Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... полностью

* * *У цёмны лесік я ў грыбы пайшла.З грыбоў ішла i я ў пір зайшла.У пірушачцы загулялася,Дамоў ісці пабаялася.Пятух пяець — я дамоў не йду,Другі пяець — я не думаю.Зара ўзыйшла — я дамоў пайшла.Вароцечкі распіраюцца,Мой міленькі прачыхаецца,Мой міленькі прачыхаецца,У мяне млодай пытаецца:— Мая міла, дзе ўсю ноч была?— Мой міленькі, за табой спала.Ці ж ты, мілы мой, адурачыўся,У сю ноч ка мне не адварачаваўся.Я малодачка, я салодачка,А ты ляжыш, як калодачка.


* * *А ў чыстым полі,Ай, пасець Раман коні.Там дзяўчына жыта жалаI з Раманам размаўляла.— Кідай, дзеўка, жыта жаці,Хадзі ка мне коні пасціць.— А, Раман, а, Раманька,Мая маці ліхая.— Я, дзяўчына, наўчу цябе,А як маці адказаці:Шэры гусі ляцеліI вадзіцу намуцілі.Я малада пасядзела,Пакуль вада пасвятлела,Я малада пастаяла,Пакуль вада светла стала.


* * *Дзяўчыначка, люблю цябе,Не так цябе, як вочачкі,Не спаў з табой ні ночачкі.Не спаў з табой,Спаць не буду,Можа, скарэй прызабуду.

ВЯЛІКАДНЕ

Вялічка прыйшло,

Яечка знясло...


* * *Вялічка ідзець, нечага надзець.Хрыстос васкрос, сын Божы!Шапка-лапырка, пасярод дзірка.Хрыстос васкрос, сын Божы!Ў насаўку крушна, ў сярмяжцыдушна.Хрыстос васкрос, сын Божы!Усе прыборы — лапці й аборы.Хрыстос васкрос, сын Божы!Вялічка прыйшло, яечка знясло.Хрыстос васкрос, сын Божы!


* * *A ў полі дубок тонак i вісок.Хрыстос васкрос, сын Божы!А на тым дубку сядзіць галубок.Хрыстос васкрос, сын Божы!А там жа ехаў слічны панічок.Хрыстос васкрос, сын Божы!Вамаіць ражок, сыпліцьпарашок.Хрыстос васкрос, сын Божы!Ай, меціць наўзглядзь галубкастраляць.Хрыстос васкрос, сын Божы!— А не бі мяне, не страляй мяне.Хрыстос васкрос, сын Божы!Табе малайцу я прыгаджуся.Хрыстос васкрос, сын Божы!Як паедзеш ты ды жаніціся.Хрыстос васкрос, сын Божы!Твая залётка дужа далека.Хрыстос васкрос, сын Божы!За сінім морам, за быстрай ракой.Хрыстос васкрос, сын Божы!Цябе малайца я перавязу.Хрыстос васкрос, сын Божы!Цябе весяло на права крыло.Хрыстос васкрос, сын Божы!Тваю дзяўчыну на лева крыло.Хрыстос васкрос, сын Божы!Тваю дружыну на серадзіну.Хрыстос васкрос, сын Божы!Тваю свацціцу на галовачку.Хрыстос васкрос, сын Божы!Тваю музыку хоць на языку.Хрыстос васкрос, сын Божы!A надкоснічак* на шэры хвасток,Хрыстос васкрос, сын Божы!


* * *Валачобнічкі валачыліся.Хрыстос васкрос, сын Божы!Валачыліся, замачыліся.Хрыстос васкрос, сын Божы!Масці кладку, Хрыстос,Сын Божы ўваскрос.Заві ў хатку, Хрыстос,Сын Божы ўваскрос!Масці кладачку,Заві ў хатачку.Хрыстос васкрос, сын Божы!


Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики