Читаем Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... полностью

* * *Ай, Купала, Купала,Дзевак многа прапала.A ў Купалушкі тры дачушкі.Адна дачушка тоўста, гарбата,Друга дачушка тонка, вісока,Трэцця дачушка бела, румяна.Тонка, вісока зайшла далёка,Бела, румяна зайшла за пана.Тоўста гарбата зайшла багата.


* * *А выйду, выйду на вуліцу,A ўдару, ўдаруў ладоначкіАб залатыя пярдёначкі.Як зачуў жа мой свёкарка,Пачаў прасіць мяне скоранька:— Не бі, нявестка, ладоначкі,Не псуй залатыя пярсцёначкі.— А што ж за дзела, мой свёкарка,Не заслужыла я вокрыка,Не ты ладоначкі гадаваў мае,Не сын пярсцёначкі спраўляўтвой мне.Пагадаваў ладонкі татулечка,Спраўляў пярсцёнкі брацюлечка,Спраўляў брацюлька пярсценкі ў горадзе,Казаў гуляці мне моладзе.


* * *Божа мой,Чаму селязень смуцен, невясёл?— А як жа мне вясёламу быць.Учора з вячора на моры быў,Вутачку сачыў,Сягоння рана палёдела.Каб далёкая, жалі б не было,Яна ж ад мяне на трэццім кусцеКупаецца, ныраецца,Мне, селязеньку, наругаецца.Божа мой,Чаго маладзец смуцен, невясёл?— А як жа мне быць вясёламу.Учора з вячора ў дзяўчыны быў,Дзяўчыну запіў,Сягоння рана за другога йдзець.Каб далёкая, жалі б не было.Яна ж ад мяне на трэццім дварэУмываецца, выціраецца,Мне маладому наругаецца.


* * *Не шчабячыце, дробныя пташкі,У даліне,He будзіце майго мілагаЎ пярыне.Я маладзенька таму радзенька,Што ён спіць,Што ён маёй галовачкіНе журыць.Я за работку, ён за варкотку,Я за ложачкі, ён за вожачкі —Мяне біць.


* * *Пушчу каня ў гарод,Сама сяду ля варот,А я косю прывяжу,А я косю прыкажу:— Не еш, кося, травіцы,А еш, кося, красачкі,Баравыя васількі.А еш, кося, сена брок,Вязі мяне ў чужы бок.


* * *Ты, баравая зязюлечка,Не кукуй рана на дуброве [1],Не будзі мяне маладое.Пабудзіць мяне свякроў мая:— Ўставай, нявеста, дзідя мая,На дуброве — на выгане.A ўжо каровы на дуброве,Дробныя статкі на даліне,А ты маладая йшчэ ў пярыне.


* * *Перад Пятром пятым днёмРазгуляўся Юр'еў конь.Разгуляўся Юр'еў конь,Разбіў камень капытом.A ў камяня ядра няма,A ў хлопцаў праўды няма.Перад Пятром пятым днёмРазгуляўся Юр'еў конь.Разгуляўся Юр'еў конь,Разбіў арэх капытом.A ў арэху ядро ёсь,A ў дзяўчатак праўда ёсь.


* * *Ля новага калодзесяДва двараніны коні паілі,Яны паілі ды гаварылі:— Не бяры, брацец, багатую,А бяры, брацец, худобачку.У багатае коні, каровы,A ў худобачку чорныя бровы.Коні, каровы паздыхаюць,Чорныя бровы век не зліняюць.


* * *Ha вуліцы ля варотСядзіць жонак карагодКулаком зямлю прабілі,Аб нявестак судзілі.Адна кажаць: ласуха,А другая: красуха,А трэцця: ляніва,Чацвёртая: драмліва.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики