Читаем Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... полностью

* * *— Чаму, Купалка, нявесела,Краскамі вочкі завесіла?— А як жа мне вясёленькай быць,У мяне мамка няродная.На вулку гуляці не пушчаіць,У цёмну камору запіраіць.Я маладзенька прамышлёна,Я замочак паламала,Выйшла на вулку, пагуляла.


* * *Маладзіца маладаяШэрых гусей прыганяла,Прыганяла, прыгукала:— Прывыкайце, шэры гусі,I к зялёненькай травіцы,I к сцюдзёненькай вадзіцы.Я молада прывыкалаI к свёкарку i к свякроўцы,I к дзеверу i к залоўцы.Свёкар мовіць пасцель слаці,A свякроўка разуваці,Дзевер мовіць вады ісці,Свякровачка кароў даіці.Я молада паслухмянаУсё робіла старанна.


* * *На гарэ карытаПоўна вады наліта.Там дзяўчаты ходзілі,Рукі-ногі памылі.A хлопчыкі хадзілі,Тую ваду выпілі.

ЖНІВА, ЖЫТА

А я у полі жыта жала...


* * *Ішоў Бог дарогаю,Дарогаю шырокаюI з вялікімі снапамі,I з даўгімі каласамі.А хто Бога пярэйміць,У сваё гумно заверніць?A пераняў Бога Іванька:— А ка мне, Божа, ка мне.У мяне гумно вялікае,Пярэплаты вісокія,Пераклады [2] шырокія.Ёсь дзе Богу пасядзеці,На пераклады паглядзеці.


* * *Нанясі, Божа, абалынку [3],Дай, Божа, нам адпачынку.Дай, Божа, нам кугакала [4],Каб часценька плакала.А мы б селі скалыхнулі,Сярэдзінкі б адпачнулі.


* * *Жыта маё ядраное,Калоссіка залатое.За тое сонцу хвала, хвала!У нас сягоння вайна была.Усё поле зваявалі,Усё жыта пажалі.Змялі поле мяцёлкаю,Дамоў прыйшлі з вясёлкаю.


* * *Рада, рада шэра перапёлка,Што лета даждала, рада, рада.Надаелі вялікія снягі,Лютыя марозы надаелі.Рада, рада наша гаспадынька,Што жыта дажала, рада, рада.Надаела жаркота-пякота,Цяжкая работа надаела.


* * *Ha ўдоўчыным поліСабраліся работнічкі.А мядзведзь карчом арэць,A воўчанька барануіць,A заінька дроўцы сячэць,A лісічка бліны пячэць.А за лес сонца, за лес.А мядзведзь на ель палез,A воўчанька ў лес пабег,A заінька пад ёлачку,A ўдовачка ў каморачку.


* * *Закурыўся a дробненькі дожджык,Ды па чыстым полю закурыўся.Зажурыўся мой бедны татулькаПа майму бяздоллю, зажурыўся.Не курыся, a дробненькі дожджык,Ды па чыстым полю не курыся.Не журыся, мой бедны татулька,Па майму бяздоллю, не журыся.


* * *На моры жабка красенцы ткала.Рана-рана красенцы ткала.Прыйшоў арачакДа жабкі ў сваты.Рана-рана, да жабкі ў сваты.Даець ей ганьбуВірлун пуляты:— A ў цябе, ў жабкіКароткі лапкі.Рана-рана, кароткі лапкі.— A ў цябе, рачак, у срачцы вочкі.Рана-рана, у срачцы вочкі.— Кароткі лапкіДалёка скачуць.Рана-рана, далёка скачуць.— У срачцы вочкіДалёка бачаць.Рана-рана, далёка бачаць.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики