* * *Дзень добры таму, хто ў гэтым даму!Хрыстос васкрос, сын Божы!Гаспадынечка-журавіначка.Хрыстос васкрос, сын Божы!Гаспадарочак — дому паночак.Хрыстос васкрос, сын Божы!Устань раненька, мыйся беленька.Хрыстос васкрос, сын Божы!Мыйся беленька, ўтрыся суханька.Хрыстос васкрос, сын Божы!Запалі ліхтарок, ідзі ў хлявок.Хрыстос васкрос, сын Божы!У тваім хляве праявы сталі.Хрыстос васкрос, сын Божы!Праявы сталі, праявіліся.Хрыстос васкрос, сын Божы!Усе каровачкі пацяліліся.Хрыстос васкрос, сын Божы!Ў кожным куточку па бычочку.Хрыстос васкрос, сын Божы!A ў клятушачцы па цялушачцы.Хрыстос васкрос, сын Божы!А мы госцікі нехаджалыя.Хрыстос васкрос, сын Божы!Нехаджалыя, небывалыя.Хрыстос васкрос, сын Божы!Не часта ходзім, не многа просім.Хрыстос васкрос, сын Божы!Кварту гарэлкі, сыр на талерцы.Хрыстос васкрос, сын Божы!
* * *А ясён-красён мак у гародзе.Хрыстос васкрос, сын Божы!А ясней-красней дзяўчына ў таткі.Хрыстос васкрос, сын Божы!Па двару ідзець, як пава плывець.Хрыстос васкрос, сын Божы!На ганак зайшла, ганак зламіла.Хрыстос васкрос, сын Божы!У сені зайшла, сені асвяціла.Хрыстос васкрос, сын Божы!У хату зайшла, баяры сталі.Хрыстос васкрос, сын Божы!Баяры сталі, шапачкі знялі.Хрыстос васкрос, сын Божы!— А проша, проша i з намі сесці.Хрыстос васкрос, сын Божы!I з намі сесці, золата ўмесці.Хрыстос васкрос, сын Божы!А мне маладой сёрабра цяжка.Хрыстос васкрос, сын Божы!Серабра цяжка, золата важка.Хрыстос васкрос, сын Божы!А яшчэ важчэй міленькі дружок.Хрыстос васкрос, сын Божы!А яшчэ жалчэй родненькі куток!Хрыстос васкрос, сын Божы!