Читаем Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... полностью

* * *Кругло, мало балоцечка,Там хадзіла малодачка,Сеяла расу-красу:— Расці, мая раса-краса,I тонкая й вісокая,На лісціка шырокая.Kaлi буду ў мамулькі,Тады буду паліваці,Калі буду ў свёкаркі,Тады буду забываці.З каранём цябе вырву,За тын цябе кіну.Няхай цябе коні стопчуць,Няхай цябе свінні сточуць.


* * *А лятала шэра перапёлкаА па чыстым полі, а лятала.А шукала шэра перапёлкаСваіх дробных дзетак, а шукала.А не знайшла шэра перапёлкаСваіх дробных дзетак, ойне знайшла.Толькі знайшла ды янагняздзечка,Цёплае мясцечка толькі знайшла.А хадзіла горкая сіроткаДы па чыстым полі, ой хадзіла.А шукала сваіх татку з мамкай,ай шукала.Ды не знайшла сваіх татку змамкай,Ды не знайшла.Толькі знайшла сцюдзёнукрынічку,Халодну вадзічку толькі знайшла.


* * *Пара, жонкі, дамоў ісці,Пагубляла зара ключы.А хто мае ключы знойдзіць,За караля замуж пойдзіць.Адна дзеўка ключы знайшла,За караля замуж зайшла.


* * *А я жала да вечара,Забалела сярэдзіна.Забалела сярэдзіна,I душу я звярэдзіла.А мой свёкарка згадлівы,А мой свёкарка спагадлівы.Ён лазеньку выпаліў,З душы смутак выпыліў.I наламаў бярэзнічку,Папарыў мне сярэдзінку.Ой, белая бярэзіна,Баліць мая сярэдзіна.

ТАЛАКА

Талачу, талачу —

талакі не ўняць...


* * *Талачу, талачу — не талочыцца.Не даюць гарэлкі, мне не хочацца.Талака, талака — талакі не ўняць.Не дадуць гарэлкі, не буду пяяць.Казалі на мяне, што я п'яніца,Я ў свайго свёкаркі ўся парадніца.Казалі на мяне, пасялушачка,Я ў свайго свёкаркі весялушачка.Я пайду малада быстрай ракою,Абламлю каліну правай рукою.А тая каліна ды ў руцэ звяла,Я свайго свёкарку ў госцейкі звала.Я й піва варыла, мёд саладзіла,Я свайму свёкарку ўсё не ўгадзіла.I піва не п'яна, мёд не салодак.


* * *Нядоля, нядоля, свёкарка, твая,Не п'яна, не п'яна талака мая.Нядоля, нядоля, няшчасце мае,Не любіць свякроўка йменнікамайго.Шлець мяне маладу ў Дунай паваду.I пятух не прапеў, гусак некрыкнуў.Я іду па ваду, тоячы крыўду.— Не стукні, не грукні, судыберучы,Не ступі няроўна, ваду несучы.A нясі вадзіцу паціхусеньку,A стаўляй вадзіцу памалюсеньку.Каб твая вадзіца не пліхнулася,Каб твая свякроўка не абачхнулася.Стукнула, грукнула, суды [5] беручы.Як пачуў міленькі, коні пасучы.— Пастаў, мілая, не ходзі вады,На рацэ паставіў туман невады.Я коні напасу й вады прынясу.Заняўся, заткаўся а дзень малады,Прынясла з Дунаю свякроўцывады:— Во табе, мамулька, свежая вада,Напіся, памыйся з поўнага вядра.— Я цябе, нявестка, не вады слала,Я цябе нявестка, з свету зжывала.— Ты мяне, свякроўка, дзеўкаюзнала,Нашто ж ты ,мамулька, за сынабрала?


Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики