Читаем Сама пайду дарогаю, голас пашлю дуброваю... полностью

* * *— A ў дарожку, мой брацітка,ў дарожку,A набірай злота-серабраў паможку.A будзіць табе тры прыгодачкіў дарожцы.Перша прыгода — сівога каняпадкаваці,А друга прыгода — дешчухнупрывітаці,Тряцця прыгода — дзяўчыначкувыкупляці.— А не тужы, мая сястрыца,не бядуй.Сівога каня падковамі падкую,A цешчухну зялёным віном напаю.A дзяўчыначку злотам-серабрамвыкуплю.


* * *— А чаго сядзіш,А што думаеш, Іванька?A ці ўсе тваеВараны конікі асядланы?A ці ўсе тваеРодныя брадіткі сабраны?— Мае конікі,Як гаголікі, на дварэ.Мае брадіткі,Як саколікі, ля мяне.Мае конікі,Як гаголікі, брок ядуць.Мае браціткі, як саколікі,Мядок п'юць.


* * *З-пад саду зялёнагаСакалы выляталі,Зязюлю з сабой бралі.— I з намі, зязюля, i з намі,I з намі сакаламі.— Рада б я палецеці,Жаль саду зялёнага,Вішанек чырвоненькіх.I з бору сваты з'язджалі,Паненачку з сабой бралі:— I з намі, паненачка, i з намі,I з далёкімі сватамі.— Рада б я паехаці,Жаль мамкі пакінуці,Жаль мамкі старэнькае,Сястрыцы маладзенысае.


* * *Сабраліся стральцы-лаўцына аблаву,A забілі ласянёначка на бару.А як пачула старая ласіцаў лам'ю,А як кінула крутыя рогіаб зямлю:— А няхай мае крутыя рогіпрападуць,А нячым майго ласянёначка тамзаб'юць.A застучэлі каваны колы на дварэ.А як пачула Ганніна мамкаў адрыне,А як кінула залаты ключыаб скрыню:— А няхай мае залаты ключыпрападуць,Нячым маю дачушку павядуць.


* * *Зелены дубочак зелянюсенькіНа мора пахіліўся.Молад хлопчык маладзюсенькіЎ дарожку нарадзіўся.Трымае насовачку ў белыхручанькахСлёзанькі выціраіць.Сваёй мамульцы, сваёй родненькайДа ножак дападаіць:— Мамулька мая, родная мая,З кім мяне выпраўляеш?— З Богам, дзіцятка, з Богам, родны,Ca ўсею дружынаю.Табе дарожка багаслаўлёна,Цэркаўка расчынёна,Табе дарожку Бог багаславіў,Табе цэркаўку Бог расчыніў.Твая свацціка, твая сястрыцаЛя цябе, як жар, гарыць,Твая дзяўчына маладзюсенькаяУся, як мак, цвіціць.


* * *Ганульчына маткаНа парог ступаіць,На кут паглядаіць,Што ў яе на куце ззяіць,A ці месяц, ці соўнейка?А не месяц, не соўнейка,Гэта ж мае дзіцятка.Хай жа яно красуецца,Да шлюбу рыхтуецца.


* * *Стукнула-грукнула на дварэ.— Ці не па мяне, мамка,Ці не па мяне?— Па цябе, кудлачка, па цябе,Па цябе, кудлачка, па цябе.Паедзеш, кудла, без кублаЗатое, што кудзелькі не скубла.Было табе позненька не ляжаць,Было табе кубельчык заказаць.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики