Читаем Sisterdark / Сястра-Цемра (СИ) полностью

Прыехала Бронька ран╕шн╕м цягн╕ком, аб сва╕м прыездзе н╕кога не папярэдз╕╝шы. Самотная, выйшла яна з вагона, апранутая ва ╝сё тое ж пал╕то марко╝нага колеру (ужо добра пашматанае), ╝ як╕м кал╕сьц╕ збегла з выпускнога балю са сва╕м выбранн╕кам. На Броньк╕ным плячы ба╝талася дарожная кайстра, а да грудзей яна прыц╕скала нема╝ля, захутанае ╝ ружовую ко╝драчку. На чыгуначным вакзале Броньку н╕хто не сустрака╝. Цягн╕к пастая╝ з хв╕л╕нку на пероне ╕ пакац╕╝ далей у брэсцк╕м к╕рунку, спакваля растаючы ╝ залац╕стай вераснёвай смузе, ╕ здавалася, што разам з ╕м сплываюць у нябыт усе Броньк╕ны летуценн╕ ды мро╕. Праводз╕╝шы поз╕ркам цягн╕к, павольна рушыла яна да Чортава моста, над як╕м маячыл╕ грувастк╕я абрысы хрушчовак, н╕бы ╝васабленне ня╝мольнага лёсу. Так, ахвярава╝шы Хтан╕чнаму Змею тры гады свайго жыцця, вярталася Бронька-Бран╕слава ╝ родныя 'Блок╕', у двары, дзе буяе быльн╕к, на вузк╕х агародчыках цв╕туць рудыя аксам╕тк╕, вецер разгойдвае рыпл╕выя арэл╕, ╕ бял╕зна раздз╕маецца на шнурах, н╕быта ветраз╕ разб╕тых караблё╝, як╕я ╝жо н╕кол╕ н╕куды не паплывуць.


Так сумна заканчваецца казка пра Летуценн╕цу ╕ Змея, ╕ пачынаецца г╕сторыя пра мяне, народжаную ад хтан╕чнай пачварыны, каб жыць сярод людзей.


_________

* Маецца на ╝вазе песня У╕тн╕ Хьюстан "And I Will Always Love You", надзвычай папулярная ╝ свой час.

** Уладзе (рус., трасянка)



3. Журба-Дзядо╝н╕к


Пра свайго бацьку я н╕чога не ведала. Мама пра яго н╕кол╕ не расказвала, нават не ╝спам╕нала. Напэ╝на, не надта добры ён бы╝ чалавек. Ц╕, наадварот, занадта добры. А мажл╕ва, ён увогуле бы╝ не чалавек, а як╕ анёл ц╕ нават ╕ншапланетн╕к. Прыляце╝ на Зямлю з далёкай-далёкай зорк╕ ╝ навуковую экспедыцыю, сустрэ╝ тут маю маму ╕ закаха╝ся. А потым паляце╝ дадому п╕саць дысертацыю, як муж нашай дзетсада╝скай выхавацельк╕, якога н╕хто н╕кол╕ не бачы╝, таму што ён увесь час п╕са╝ дысертацы╕ то ╝ К╕еве, то ╝ М╕нску, то ╝ Маскве. Напэ╝на, п╕саць дысертацы╕ ╝ Овельску з нейкай прычыны было немагчыма. А кал╕ мой тата скончыць сваю навуковую працу, ён абавязкова вернецца ╕ забярэ нас з мамай да зора╝!


Гэта тэорыя мяне захап╕ла. Я нават ╝зяла за звычай падчас прагулак задз╕раць галаву ╕ ╝з╕рацца ╝ неба -- ц╕ не з'яв╕цца сярод аблока╝ ╕ншапланетны карабель? Аднак караблё╝ там н╕як╕х не было, а выхавацелька сварылася: 'Тая, пад ног╕ глядз╕! А то ╝падзеш ╕ разаб'ешся, а мяне пасадзяць у турму'. Мне не хацелася, каб праз мяне хтосьц╕ трап╕╝ у турму, але я ╝парта працягвала ╝глядацца ╝ вышын╕ - аж дагэтуль, пакуль цёця Тоня, Ц╕мкава мама, не адкрыла мне ╝сю пра╝ду. Мой тата не бы╝ н╕як╕м ╕ншапланетн╕кам. Ён бы╝ Змеем. Цёця Тоня так ╕ сказала, коратка ╕ з'едл╕ва: 'Змей ён падкалодны!'.


Вось гэта бы╝ сюрпрыз дык сюрпрыз. Як выглядаюць Зме╕, я ведала. Прынамс╕ аднаго я бачыла - у кн╕жцы пра ╬дов╕нага Сына. Мастак* намалява╝ Змея каларытным ╕ жудасным адначасова - у рыцарск╕х латах, з вял╕зным вышчарбленым мячом ╝ адной к╕пцюрастай лапе ╕ трохкутным шчытом у другой. Напэ╝на, мой бацька выгляда╝ прыкладна гэтак жа, х╕ба тольк╕ з той розн╕цай, што ╝ Змея з кн╕жк╕ гало╝ было ажно дзевяць, а ╝ майго, мяркуючы па ╝с╕м, адна, ╕ Змея з кн╕жк╕ ╝ рэшце рэшт перамагл╕, а мой жы╝ сабе ды ╝ вус не ду╝.


Пасля гэтага я к╕нула глядзець у неба, разважл╕ва вырашы╝шы, што кал╕ мой бацька-Змей усётк╕ надумаецца вярнуцца да нас з мамай, то з'яв╕цца ён, хутчэй за ╝сё, на Чортавым мосце. Як той Змей з кн╕жк╕, як╕ ╝весь час з'я╝ля╝ся на мосце Кал╕навым. Зме╕ чамусьц╕ вельм╕ любяць масты, асабл╕ва зачараваныя. Наш Чорта╝ мост бацьку-Змею пэ╝на спадабаецца, бо ён самы што н╕ на ёсць зачараваны, а ╝ рацэ пад мостам жыве Пачвара.


Я не ведала, кал╕ менав╕та яна там завялася. Магчыма, яна з'яв╕лася ╝ той самы момант, кал╕ збудаваны бы╝ мост, а быць можа, яна прыйшла ╕ пасял╕лася тут зус╕м няда╝на. Па прыродзе сваёй была яна, мус╕ць, прыв╕дам без выразнага абл╕чча ╕ ╝стойл╕вай формы. Двойчы я бачыла яе ╝ сва╕х мроях. Першы раз яна з'яв╕лася мне ╝ выглядзе басейна з кракадз╕лам╕. Басейн з празрыстай вадой знаходз╕╝ся проста пад мостам, да яго вял╕ шырок╕я сходы з жа╝тлявага каменя. Кракадз╕лы сядзел╕ на сходах ╕ бо╝тал╕ся ╝ басейне -- вада ╕м╕ л╕таральна к╕шэла. Кракадз╕лы расх╕нал╕ пашчы, падобныя на п╕лы, а па сходах спускал╕ся жрацы ╝ белых адзеннях. Жрацы вял╕ пад рук╕ двух людзей, як╕х яны зб╕рал╕ся прынесц╕ ╝ ахвяру, то бок к╕нуць кракадз╕лам на разарванне. ╤ ╝сё гэта - басейн, сходы, жрацы, кракадз╕лы ╕ дзве ахвяры - было Пачварай. Друг╕ раз я бачыла яе ╝ выглядзе абязвечанага чалавека - дакладней, двух людзей, страшна знявечаных ╕ быццам пасечаных, ц╕ то разадраных на кавалк╕. Частк╕ ╕х цела╝ так бязладна перамяшал╕ся, што няможна было вызначыць, хто з ╕х хто, але абодва яны у сукупнасц╕ ╝я╝ля╕ сабой Пачвару, якая жыла нейк╕м сва╕м уласным жыццём, по╝ным пакуты ╕ нянав╕сц╕.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Милая моя
Милая моя

Юрия Визбора по праву считают одним из основателей жанра авторской песни. Юрий Иосифович — весьма многогранная личность: по образованию — педагог, по призванию — журналист, поэт, бард, актер, сценарист, драматург. В молодости овладел разными профессиями: радист 1-го класса, в годы армейской службы летал на самолетах, бурил тоннель на трассе Абакан-Тайшет, рыбачил в северных морях… Настоящий мужской характер альпиниста и путешественника проявился и в его песнях, которые пользовались особой популярностью в 1960-1970-е годы. Любимые герои Юрия Визбора — летчики, моряки, альпинисты, простые рабочие — настоящие мужчины, смелые, надежные и верные, для которых понятия Дружба, Честь, Достоинство, Долг — далеко не пустые слова. «Песня альпинистов», «Бригантина», «Милая моя», «Если я заболею…» Юрия Визбора навсегда вошли в классику русской авторской песни, они звучат и поныне, вызывая ностальгию по ушедшей романтической эпохе.В книгу включены прославившие автора песни, а также повести и рассказы, многограннее раскрывающие творчество Ю. Визбора, которому в этом году исполнилось бы 85 лет.

Ана Гратесс , Юрий Иосифович Визбор

Фантастика / Биографии и Мемуары / Музыка / Современная русская и зарубежная проза / Мистика