Читаем Сьмерць і салаўі. полностью

Макабрычнае было гэтае сходжаньне. Амаль кажны здаровы, ня вылучаючы афіцэраў, нёс параненага. І так усіх не змаглі забраць. Пазьней іх падбіралі Немцы. Дзе ня можна было ісьці, людзі паўзьлі на жыватах, маючы на плячах параненага калегу. Было некалькі выпадкаў, што паранены быў дастрэлены падчас гэтай маніпуляцыі і жаўнер поўз, маючы ўжо на сабе трупа. Сонца пражыла, а вады ані кроплі. Каменьні войстрыя рэжуць цела й ірвуць вопратку. Людзі ўпадаюць у нэрвовы шок, зрываюцца не ў пару, іх выстрэльваюць, як зайцаў.

Урэшце жменька людзей спаўзла із «Здані». Амэрыканцы назвалі гэтую гару «Fantom ridge», Палякі — «Відмо». Заляглі на выходных пазыцыях, як цяжка параненыя зьвяры. Выглядалі жахліва: скрываўленыя, абдзёртыя, пакалечаныя, стомленыя й бяз кроплі вады.

І вось якія рапарты атрымоўвае дывізія, а пасьля корпус, ад камандзераў трох батальёнаў, якія сплылі із «Здані»: палкоўнік Домонь — 18-ы батальён мае 30 чалавек; палкоўнік Стачкоўскі — 15-ы батальён — 7; палкоўнік Каміньскі — 13 батальён — толькі 3.

А трэба прыгадаць, што ўсе тры батальёны пачалі атаку ў поўным складзе, г. зн. каля 800 жаўнераў кажны.

Палажэньне на першы пагляд трагічнае: тры батальёны выбітыя. Ня лепш і ў Карпацкай дывізіі. Аднак Андэрс, страляны на розных войнах і франтох (9 ранаў), разважаў спакойна. Стварыўся хаос, трэба кансалідавацца й падрыхтоўваць другую атаку.

— Але з чым? — можа нехта сказаць. — Корпус выбіты!

Пазьней выявілася, што ня было так страшна. Праўда, кажны батальён страціў менш-больш палову сваёй баяздольнасьці, аднак ноччу пачалі сплываць людзі з усіх бакоў: і тыя што, заляглі ззаду, і тыя, што далёка зайшлі наперад і не пачулі загаду адступаць, і тыя, што блукаліся, шукаючы сваіх аддзелаў. Усё пераблыталася ў гэтым пякельным агні, ўпацёмку й хаосе бітвы.

Зямля прыгожая і няўдзячная, як лермантаўская царыца Тамара. Здаецца блізка, а як далёка! Цяпер рэактыўны самалёт ляціць з Эўропы ў Амэрыку каля пяці гадзін. (Колюмб плыў каля шасьці месяцаў). А тут — на «Здані», стомэтровая адлегласьць раўнялася — дзесяткам людзкіх жыцьцяў, плюс — шмат літраў крыві, плюс — перажыцьці.

Нашае камандаваньне атрымоўвае рапарт, што гара «Здань» дэфінітыўна ачышчаная ад нашага войска. Тады наша артылерыя кладзе шалёны агонь на «Здань». Выяўляецца, што няпраўда. На «Здані» ляжаць нашыя жаўнеры. У нейкай ямцы ляжыць маёр Гнатоўскі із сваім паўбатальёнам. Праўда, гэты паўбатальён цяпер налічвае 26 жаўнераў, якія не пачулі загаду адступаць. Маёр Гнатоўскі ведае адно: а 15-й гадзіне мае быць другі наступ. Ён чакае. Наступу няма. Тады ён зразумеў, што акцыя заламалася і трэба чакаць начы, каб зыйсьці з гары. Адначасова пад заслонай цемры спаўзалі іншыя жаўнеры, якія не пачулі загаду адступаць.

На пазыцыі ўспаўзае апошні запасовы 16-ты батальён маёра Станьчыка. Станьчык — калярытная фігура. Батальён успаўзае, Станьчык ідзе на нагах. Афіцэр, які ляжыць на пазыцыі й ня ведае хто йдзе, крычыць: «кладзіся, бо застрэляць!», а Станьчык адказвае: «Калі маеш прыгожую дзяўчынку, дык лягу», і йдзе далей.

Гіронія лёсу. Станьчык (ужо цяпер бадай генэрал) — афіцэр-прафэсыянал, усё жыцьцё вучыўся выбіваць зубы, а цяпер, як дэнтыстычны тэхнік, робіць і ўстаўляе Ангельцам зубы, хаця, як мне шчыра прызнаўся, хацеў-бы, каб было наадварот. Тэхнікам дэнтыстычным ён стаўся пасьля вайны. Трэба-ж неяк жыць…


* * *


Але калі ўжо гаворым аб Станьчыку, дык зьвернемся да, можа, макабрычнага гумару, які нас не пакідаў у найбольш крытычныя хвіліны. Гумар — гэта скарб, і бедныя тыя людзі, якія яго не разумеюць.

Спаўзьлі з гары. Цяжка паранены жаўнер енчыць. Уся вопратка на ім парваная, скрываўленая. Да яго падыходзіць шэф роты і кажа:

— Успакойся, цяпер напэўна атрымаеш новы мундзір.

— А як памру? — пытаецца бедны жаўнер.

— Дык выйграе ангельскі кароль, бо яму застанецца адзін мундзір.

Трэба прыгадаць, што гэты жаўнер некалькі разоў хадзіў да шэфа роты з просьбамі, каб яму далі новы «батэльдрэс», бо ягоны вельмі знасіўся. Заўсёды шэф роты адказваў яму, што яшчэ пару месяцаў можа пахадзіць, бо трэба ашчаджаць казённую маемасьць.

Цяпер гэты-ж шэф пацяшае цяжка параненага:

«Калі будзеш жыць — атрымаеш новы мундзір. Калі-ж памрэш, цябе будуць абшываць, абмываць і абмундзіроўваць або святы Пятро, або Люцыпар, залежна на што заслужыў».

Бедны жаўнерык выжыў, але шэф празь некалькі дзён апынуўся пад апекай сьвятога Пятра ці Бэльзэбуба — гэта я ня ведаю.

Другі выпадак. Быў жаўнер, які рабіў калекцыю гадзіньнікаў. Проста, калі іншыя адбіралі ў палонных зброю, ён забіраў гадзіньнікі. Сабраў нешта сем-восем штук. Тады, ня гледзячы на ўвесь рэгулямін, ён сеў задам да праціўніка й пачаў раскручваць здабытыя гадзіньнікі ды спраўджваць «вэркі». Лепшыя ён клаў у правую кішэнь, горшыя — ў левую.

Тады яму крычыць сусед з-за каменьняў:

— Ты бачыш, вось перад намі вялікі бункер? Там напэўна сядзіць афіцэр, які мае залатога Лёнжына!

Гэтая трагічная думка іржавым цьвіком убілася ў галаву аматара гадзіньнікаў.

Неўзабаве прыслалі дапамогу — аддзел камандосаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции
1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции

В представленной книге крушение Российской империи и ее последнего царя впервые показано не с точки зрения политиков, писателей, революционеров, дипломатов, генералов и других образованных людей, которых в стране было меньшинство, а через призму народного, обывательского восприятия. На основе многочисленных архивных документов, журналистских материалов, хроник судебных процессов, воспоминаний, писем, газетной хроники и других источников в работе приведен анализ революции как явления, выросшего из самого мировосприятия российского общества и выражавшего его истинные побудительные мотивы.Кроме того, авторы книги дают свой ответ на несколько важнейших вопросов. В частности, когда поезд российской истории перешел на революционные рельсы? Правда ли, что в период между войнами Россия богатела и процветала? Почему единение царя с народом в августе 1914 года так быстро сменилось лютой ненавистью народа к монархии? Какую роль в революции сыграла водка? Могла ли страна в 1917 году продолжать войну? Какова была истинная роль большевиков и почему к власти в итоге пришли не депутаты, фактически свергнувшие царя, не военные, не олигархи, а именно революционеры (что в действительности случается очень редко)? Существовала ли реальная альтернатива революции в сознании общества? И когда, собственно, в России началась Гражданская война?

Дмитрий Владимирович Зубов , Дмитрий Михайлович Дегтев , Дмитрий Михайлович Дёгтев

Документальная литература / История / Образование и наука
100 великих казней
100 великих казней

В широком смысле казнь является высшей мерой наказания. Казни могли быть как относительно легкими, когда жертва умирала мгновенно, так и мучительными, рассчитанными на долгие страдания. Во все века казни были самым надежным средством подавления и террора. Правда, известны примеры, когда пришедшие к власти милосердные правители на протяжении долгих лет не казнили преступников.Часто казни превращались в своего рода зрелища, собиравшие толпы зрителей. На этих кровавых спектаклях важна была буквально каждая деталь: происхождение преступника, его былые заслуги, тяжесть вины и т.д.О самых знаменитых казнях в истории человечества рассказывает очередная книга серии.

Елена Н Авадяева , Елена Николаевна Авадяева , Леонид Иванович Зданович , Леонид И Зданович

История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза