Читаем Сьмерць і салаўі. полностью

Даходзім да месца, дзе пачынае дзеяць ручная зброя: шмайсэры й спандаў'ы. Жаўнеры пачынаюць «залягаць»: нехта ў ямцы, нехта пад скалой.

Артылерыя й мінамёты праціўніка вальцуюць поле.

— Наперад, на Бога наперад, ззаду сьмерць!..

Пачынаем траціць кантакт з сваімі аддзеламі. Радыёвыя апараты разьбітыя, тэлефонныя драты, якія наматалі павучкі вайны — тэлефаністыя — паразрываныя. У пякельным выцьці цэлага пекла д'яблаў голас не даходзе да вушэй. Куды йсьці, што рабіць, з кім ісьці — траціцца арыентацыя (ня гледзячы на тое, што пашто йсьці?).

— Наперад! Наперад!

І вось бункеры плююць волавам. Гэта яшчэ ня так блага. Прынамся бачым скуль страляюць. Можна падпаўсьці й разваліць бункер гранатай, або пятам. (Пят — гэта такая жыдоўская артылерыя, якую выдумалі Ангельцы. Гэта цяжкая рулька, ў якую сьпераду ўкідаецца гранат і пасьля страляецца. Але пят мае вялікую сілу выбуху, якой бункер ня вытрымоўвае). Горшыя бункеры затоеныя й замаскаваныя, каля якіх прабягаеш, а яны маўчаць. Затое пазьней страляюць ззаду ў патыліцу.

Пасьля монтэкасынскага бою некаторыя генэралы ганарліва заяўлялі, што яны камандвалі арміямі, корпусамі, дывізіямі.

Дудкі!

Камандзер корпусу, напрыклад, меў сякі такі кантакт з камандай дывізіі, камандзер дывізіі з брыгадай, але ўжо камандзер брыгады ня меў кантактаў з батальёнамі, камандзер батальёну часта ня меў кантакту з ротамі і г. д.

Парадокс, аднак найбесьпячней было як-найбліжэй варожых бункераў. Там прынамся можна было аблажыцца каменьнямі, бо артылерыя не страляла па сваіх становішчах. Таму жаўнеры, апынуўшыся паміж бункераў, пачалі да іх прытульвацца й разьбіваць гранатамі, бо амуніцыі да пятаў не хапала, ды й пяты пагубіліся падарозе. Адзін жаўнерык ухітрыўся й аблажыўся трупамі гіндусаў, нашых папярэднікаў. Змабілізаваў пяць трупаў, а пазьней крычаў суседу, які ляжаў за каменчыкамі:

— Прадаю аўтэнтычнага Гіндуса за пляшку джыну!

— Але ён сьмярдзіць.

— Хай лепш сьмярдзіць ён, чымся я.

Жыцьцё: Жах мяшаецца з гумарам, макабра — з ідыльляй.

Раптам чамусьці зрабілася ціха.

Дудкі, маўляў, адразу вызьверыліся салаўі. Але ўжо злосна, бо ім нейкія «страньеры» перашкаджаюць жыць і цешыцца жыцьцём ды вясной.

Цяжка лежачы пад бункерам ворага слухаць песьні салаўя…

Але йзноў завыла мільён д'яблаў і быццам-бы стала лягчэй: салаўі больш дэпрымуюць…

Хоцькі — няхоцькі трэба было пачынаць разьбіваць бункеры, бо людзі апынуліся быццам-бы ў муравейніку. Тут застаюцца толькі ручныя гранаты й таміганы, бо пяты недзе падарозе загразьлі.

Бачу, дзядзька Лукаш паўзець пад бункер з апошняй гранатай і кідае. Бункер моўкне. Як пазьней выявілася, граната перасекла спандаў. Нехта іншы запоўз за бункер і ўткнуўшы таміган, расстраляў некалькі праціўнікаў. Крышку палягчэла.

Але набліжаецца найгоршае — золак. У дзень застацца паміж бункерамі — сьмерць.

Ізноў-жа парадокс: сонца дае жыцьцё, — у той час для нас сонца азначала сьмерць.

Бачым, што наступ заламаўся. Тады палкоўнік дае загад адступаць. Нялёгка было сходзіць з праклятай гары, пакідаючы там столькі сваіх жаўнераў і прыяцеляў. Фактычна батальён быў разьбіты.

Вельмі характэрную размову пераказвае Ваньковіч з камандзерам другога батальёну «Карпацкай» дывізіі, палкоўнікам Бжуско. Палкоўнік быў паранены й калі яго наведаў Ваньковіч, той сказаў:

— Калі вы напішаце, што мой батальён быў «разьбіты» — гэта будзе няпраўдай.

— А як я гэта магу акрэсьліць? — паставіў пытаньне Ваньковіч.

— Выбіты…

Тут мушу прыгадаць, што другі батальён стаяў на другім месцы паводле стратаў людзей пасьля нашага батальёну.

У той мамэнт, як палкоўнік пастанавіў адступаць, нейкім чынам дайшоў загад з дывізіі: «За ўсякую цану ўтрымаць здабытую пазыцыю, мантуецца другі наступ». Тады наперад, шукаць лепшай пазыцыі, бо тут, дзе мы ляжым, — лысы ўзгорак. Няшмат гэтага войска засталося, але тое, што было, кінулася наперад. А тут зямля гарыць пад нагамі: навокал бункеры, міны й пасткі. Але рынуліся, бо зараз будзе відна. Заляглі й пачалі разьбіваць бункеры, якія былі найбліжэй. Але з усходам сонца ўзьніклі новыя цяжкасьці: снайпэры праціўніка. Ноччу яны былі сьляпыя, але цяпер пачалі вызьвярацца. Хапіла толькі падняць руку з каменнага складака, а ўжо рука была прастрэленая. Снайпэры пераважна сядзелі на дрэвах добра замаскаваныя, іншыя — за высокімі скаламі. Пачалося ўзаемнае паляваньне. Нашы снайпэры, хоць іх няшмат засталося, таксама ўзяліся за работу. Яны, снайпэры, назіралі, скуль падае стрэл, пазьней спакойна чакалі, пакуль праціўнік не парушыўся. Вока снайпэра — сакалінае: кажны рух заўважыць. Тады снайпэр прыцэльваўся й праціўнік ляцеў з дрэва, як сьпелы яблык. Памаленьку снайпэры праціўніка былі зьбітыя з дрэваў. Аднак сытуацыя няшмат палепшылася, бо стралялі далейшыя бункеры, да якіх ня можна было дапаўзьці.

Найгоршае, што пачала пагражаць «брындза» (крыптонім: нястача амуніцыі), а данесьці яе на пазыцыі ўдзень ня было мовы. Пекла павялічаюць енкі параненых, якіх няма магчымасьці зносіць, бо санітары або выбітыя, або ня могуць дайсьці праз агонь.

Тады камандзер батальёну даў дэфінітыўны загад сходзіць з гары.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции
1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции

В представленной книге крушение Российской империи и ее последнего царя впервые показано не с точки зрения политиков, писателей, революционеров, дипломатов, генералов и других образованных людей, которых в стране было меньшинство, а через призму народного, обывательского восприятия. На основе многочисленных архивных документов, журналистских материалов, хроник судебных процессов, воспоминаний, писем, газетной хроники и других источников в работе приведен анализ революции как явления, выросшего из самого мировосприятия российского общества и выражавшего его истинные побудительные мотивы.Кроме того, авторы книги дают свой ответ на несколько важнейших вопросов. В частности, когда поезд российской истории перешел на революционные рельсы? Правда ли, что в период между войнами Россия богатела и процветала? Почему единение царя с народом в августе 1914 года так быстро сменилось лютой ненавистью народа к монархии? Какую роль в революции сыграла водка? Могла ли страна в 1917 году продолжать войну? Какова была истинная роль большевиков и почему к власти в итоге пришли не депутаты, фактически свергнувшие царя, не военные, не олигархи, а именно революционеры (что в действительности случается очень редко)? Существовала ли реальная альтернатива революции в сознании общества? И когда, собственно, в России началась Гражданская война?

Дмитрий Владимирович Зубов , Дмитрий Михайлович Дегтев , Дмитрий Михайлович Дёгтев

Документальная литература / История / Образование и наука
100 великих казней
100 великих казней

В широком смысле казнь является высшей мерой наказания. Казни могли быть как относительно легкими, когда жертва умирала мгновенно, так и мучительными, рассчитанными на долгие страдания. Во все века казни были самым надежным средством подавления и террора. Правда, известны примеры, когда пришедшие к власти милосердные правители на протяжении долгих лет не казнили преступников.Часто казни превращались в своего рода зрелища, собиравшие толпы зрителей. На этих кровавых спектаклях важна была буквально каждая деталь: происхождение преступника, его былые заслуги, тяжесть вины и т.д.О самых знаменитых казнях в истории человечества рассказывает очередная книга серии.

Елена Н Авадяева , Елена Николаевна Авадяева , Леонид Иванович Зданович , Леонид И Зданович

История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза