Читаем Сьмерць і салаўі. полностью

Я атрымоўваю заданьне яшчэ раз навязаць лучнасьць з суседнім батальёнам: канчаткова дамовіцца адносна кодаў і сыгналаў. Ужо цёмна — можна ісьці. Да гэтага батальёну ня больш як пяцьсот мэтраў. Але перад боем — эмоцыя: бягу галёпам.

Дабягаю.

— Дзе камандзер батальёну?

Нейкі афіцэр зьвяртаецца да іншага:

— Дзе палкоўнік Каміньскі?

Вядуць мяне на камандны пункт. І вось падарозе я прыгадаў, што гэта той сэнатар Каміньскі, зь якім я прыпадкова сустрэўся пару разоў у Вільні й аб якім мне гадзіну таму гаварыў дзядзька Лукаш.

Паводля ўсіх правілаў польскага ваеннага рэгуляміну кажу палкоўніку пашто я прыйшоў.

— Добра, даражэнькі. Аб гэтым пагаварэце з маім афіцэрам сувязі, якога я паклічу. Я чую, што вы з «крэсаў».

— Пэўна-ж, палкоўнік, наша-ж дывізія завецца «Крэсова». Пры гэтым хачу вам прыгадаць, што я меў гонар з вамі сустракацца ў Вільні, спадар сэнатар.

— Тым больш прыемна сустрэць старога знаёмага ў гэты цяжкі час.

— Цяжка будзе, спадар сэнатар.

— Думаю так. Шмат з нас застанецца на гэтых прыгожых і праклятых горах. Але, што-ж, гэта так проста — трэба йсьці…

— Але зашто?

— Даражэнькі, вось і вы мне паставілі пытаньне, якога я баюся й штодзень чую.

І раптам дадаў войстрым тонам загаду:

— Вось мой афіцэр сувязі. Дагаварэцеся зь ім і… бывайце жывы.


* * *


Добрых людзей на сьвеце, нажаль, не зашмат. Таму варта аб іх пісаць і прыгадваць, якой-бы нацыі яны ня былі.

Аб Каміньскім шмат напісаў ведамы польскі публіцысты й пісьменьнік, беларускі шляхціц зь Меншчыны, Мэльхіёр Ваньковіч у сваіх трохтомных рэпартажох спад Монтэ-Касыно. Ваньковічу трэба аддаць належнае: ён — чалавек асабіста адважны і, ня гледзячы на дзьвесьце кіляграмаў сваёй жывой вагі, лазіў па горах падчас бітвы, запісваў ды фатаграфаваў. Аднак ён ня ўсюды мог далезьці, таму ягоныя майстэрскія рэпартажы часта далёкія ад рачаіснасьці, бо пераважна пісаныя з рэляцыяў удзельнікаў пасьля бітвы. А рэляцыі часта бывалі супярэчныя: адзін бачыў дваццаць Немцаў, а другі, які ўвесь час ішоў разам зь ім — толькі двух.

Усё-ж, здаецца, што ў дачыненьні да Каміньскага ў сваіх рэпартажох (якіх я, нажаль, цяпер пры сабе ня маю) Ваньковіч быў аб'ектыўным. Ваньковіч прыгадаў гісторыю майго асабістага прыяцеля Крыўца. Гісторыя амаль аўтэнтычная, як і сына дзядзькі Лукаша, і характэрная для тагачасных беларускіх умоваў.

Крывец быў сьведамым і ярым беларускім нацыяналістам і надзвычай здольным дзяцюком. Толькі вось няшчасьце для нашай тагачаснай моладзі (ды ня толькі моладзі, г. зв. Заходняй Беларусі): ён не заўсёды адрозьніваў, дзе канчаецца беларускі нацыяналізм, а пачынаецца савецкая прапаганда. І вось бедны мой Пятрусь трапіў у лапы гэтай прапаганды. Разам з беларускай літаратурай, якую ён атрымоўваў зь Менску, ён распаўсюджваў і камуністычныя агіткі. Накрылі, пасадзілі. Праз пару месяцаў пусьцілі. Пятрусь не ўціхамірыўся й рабіў далей. Арыштавалі другі раз. Але ў міжчасе ён пазнаёміўся з Ваньковічам, які захапіўся здольнасьцямі Крыўца, што аж некалькі разоў пісаў аб ім у газэтах. Здаецца гэта памагло: Пятруся йзноў па нейкім часе выпусьцілі. Там ён нешта скумекаў. Вярнуўся зьбянтэжаны й пачаў рабіць захады, каб атрымаць стыпэндыю ў сельскагаспадарчую школу. Войт, з паходжаньня Беларус, ахвотна-бы даў гэтую стыпэндыю, але справа ўпёрлася ў паліцыі: Крывец — камуністы!

Справа дайшла нейкімі шляхамі да сэнатара Каміньскага. Здаецца, што гэтую справу Каміньскаму рэфэраваў Ваньковіч, бо сам мне пазьней яе прыгадваў. Каміньскі пытаецца:

— Хто гэта такі ваш Крывец?

— Вельмі здольны малады чалавек, беларускі нацыяналісты і, нажаль, два разы быў арыштаваны за савецкую прапаганду.

Малая дыгрэсыя: прыяцелі й знаёмыя, калі бачылі, што ідзе сэнатар Каміньскі, гаварылі: «ага, ідзе гэта так проста».

Каміньскі хвіліну падумаў.

— Але-ж гэта так проста: калі ваш Крывец вернецца з школы разумным нацыяналістым — гэта ня блага. Калі-ж выйдзе дурным камуністым, на яго трэці раз знойдзецца паліцыя.

Каміньскі некаму пазваніў, з сім-тым пагутарыў і Крыўца прынялі. Із школы Крывец вярнуўся добрым аграномам, палымяным Беларусам, але на савецкі камунізм крывіў нос.

17-ы верасень 1939-га году. «Таварышы» прыйшлі нас вызваляць ад хлеба й сякой-такой волі. Ня ведаю, ці Пятрусь Крывец цалаваў савецкія танкі й тачанкі, але ведаю, што недзе ў канцы сьнежаня 39-га году ў дваццаць сёмую камэру вялейскай турмы, дзе мы душыліся, як селядцы ў бочцы, упхнулі яшчэ аднаго кліента. Я адубеў з зьдзіўленьня.

— Пятрусь! Гэта ты?! Дарагі, што сталася? Я чуў, што ты быў вялікім начальнікам у раёне. Ты-ж іхны чалавек…

Тады Крывец запраўды зламаным голасам адказваў:

— Дарагі, такіх дурняў яны патрабуюць за граніцай, але ў сябе ліквідуюць. Гісторыя Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага, Мятлы, Валынца й шмат іншых у міньятуры…

Перейти на страницу:

Похожие книги

1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции
1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции

В представленной книге крушение Российской империи и ее последнего царя впервые показано не с точки зрения политиков, писателей, революционеров, дипломатов, генералов и других образованных людей, которых в стране было меньшинство, а через призму народного, обывательского восприятия. На основе многочисленных архивных документов, журналистских материалов, хроник судебных процессов, воспоминаний, писем, газетной хроники и других источников в работе приведен анализ революции как явления, выросшего из самого мировосприятия российского общества и выражавшего его истинные побудительные мотивы.Кроме того, авторы книги дают свой ответ на несколько важнейших вопросов. В частности, когда поезд российской истории перешел на революционные рельсы? Правда ли, что в период между войнами Россия богатела и процветала? Почему единение царя с народом в августе 1914 года так быстро сменилось лютой ненавистью народа к монархии? Какую роль в революции сыграла водка? Могла ли страна в 1917 году продолжать войну? Какова была истинная роль большевиков и почему к власти в итоге пришли не депутаты, фактически свергнувшие царя, не военные, не олигархи, а именно революционеры (что в действительности случается очень редко)? Существовала ли реальная альтернатива революции в сознании общества? И когда, собственно, в России началась Гражданская война?

Дмитрий Владимирович Зубов , Дмитрий Михайлович Дегтев , Дмитрий Михайлович Дёгтев

Документальная литература / История / Образование и наука
100 великих казней
100 великих казней

В широком смысле казнь является высшей мерой наказания. Казни могли быть как относительно легкими, когда жертва умирала мгновенно, так и мучительными, рассчитанными на долгие страдания. Во все века казни были самым надежным средством подавления и террора. Правда, известны примеры, когда пришедшие к власти милосердные правители на протяжении долгих лет не казнили преступников.Часто казни превращались в своего рода зрелища, собиравшие толпы зрителей. На этих кровавых спектаклях важна была буквально каждая деталь: происхождение преступника, его былые заслуги, тяжесть вины и т.д.О самых знаменитых казнях в истории человечества рассказывает очередная книга серии.

Елена Н Авадяева , Елена Николаевна Авадяева , Леонид Иванович Зданович , Леонид И Зданович

История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза