Читаем Сьмерць і салаўі. полностью

Маё першае ўражаньне спад Монтэ-Касыно было лірычнае: разбушаваная італьянская вясна, пунсовыя макі й звар'яцелыя салаўі. Калі батальён, ідучы на пазыцыі, увайшоў у даліну ракі Рапідо, сонца зьніжалася за горы. Батальён затрымаўся ў аліўкавым ляску, бо далей у дзень ня можна — усё бачаць і страляюць. Праўда, страляюць, але пакуль што — наша артылерыя. Грознага манастыра нельга бачыць: ён спавіты хмарай дыму й пылу, — толькі што яго бамбардавала амэрыканская авіяцыя. На руіны ськінулі яшчэ адну, ня ведама каторую з чаргі, порцыю — некалькі сотняў тонаў зялеза.

Мы заляглі паміж аліўкамі. Палкоўнік склікае афіцэраў. Ён ужо бачыў аб'ект нашага наступу й зазнаямляе нас з палажэньнем. Праз біноклі вочы ўпіваюцца ў панараму. Маем уражаньне цырковага актара, які ў пустым цырку з апошняга месца глядзіць на пустую арэну, на якой ён пазьней будзе змагацца з тыграмі.

Аднак тое, што цяпер бачым, не выглядае страшна. Палкоўнік паказвае нам дэталі панарамы. На права бачым Монтэ Кайро — найвышэйшы шчыт у гэтым раёне (1669 мэтраў). Гэта быццам-бы ставокі Аргус, які бачыць усё, што дзеецца навокал. Далей — Сан Анджэлё, далей тое, што мы пазьней зьлілі крывёй — гара, якую Амэрыканцы назвалі «фантом», Палякі — «відмэм». Здань. Горы абніжаюцца й іхны масыў канчаецца разьбітым манастыром на гары, над якой паволі пачынаюць разьвейвацца воблакі дыму й пылу. Далей вузкая даліна Ліры, дарога № 6 — вія Касыліна — (у Рым), далей — горы Абруццы. На фоне крывава-чырвонага неба сінія горы выглядаюць лёгка, амаль каронкава.


* * *


17-ці гадовы Валодзька Мацкевіч прагна глядзіць на арэну, дзе атрымае першы агнёвы хрост і крывавую ванну. У ягоных вачох трэма й эмоцыя: падлеткі ахвотна мрояць, што стануцца героямі. Валодзька цягне за рукаво саракагадовага Мацулевіча:

— Дзядзька Піліп, як думаеш, здабудзем?..

— Мусім забраць, хоць ня думаю, што гэта дасца лёгка. В та пора поведзявшы, шмат застанецца на гэтых клятых горах, — адказвае ашмянскім дыялектам дзядзька, страляны на ўсіх франтох.

— Ціпун тобі на язык! Шчо б ты скозывся, — лаецца нехта каламыйскай балачкай.

— В та пора поведзявшы, а цецерук полецявшы і… — перадражнівае ашмянчука пазнаняк. — Пророк, — Холера!..

Сонца на хвіліну выглянула й асьвятліла гару.

— Гляньце, кроў сплывае з гары…

Акрэсьленьне трапнае, хоць той, хто гэта сказаў, не саграшыў ніводным вершам: запраўды бачныя вялікія чырвоныя плямы, быццам-бы гара сьцякала крывёй. Макі…

Колькі-ж тут макаў! Навет із шчыліны голай скалы вырываюцца вялікія, чырвоныя краскі. Хочуць жыць, цьвісьці, пладзіць насеньне, цешыцца вясной, сонцам, начной расой і каскадамі салаўінай аркестры.

А колькі-ж тут салаўёў!..

Але ўжо даліна Рапідо напоўнілася змрокам. Сыгнал да маршу. Неадно сэрца забілася мацней: пачынаецца зона сьмерці. Мёртвая днём даліна пачынае жыць. Паляцелі джыпы, матацыклі, пайшлі людзі й мулы. Адзіная й аднакірунковая дарога, калі яе можна назваць дарогай, недзе заткнулася. Да нас прыйшоў загад чакаць. І вось тады, пакуль трапілі ў валавяны град, мы апынуліся на незабыўным салаўіным канцэрце. Які музыкальны крытык змог-бы гэта апісаць! Гэта трэба чуць і перажыць… Цёплая вясеньняя ноч, водыр красак і маладога лісьця, салаўіныя пералівы — ўсё гэта, здавалася-б, хацела нас пераконваць, што жыцьцё прыгожае, чароўнае, што ня трэба йсьці ўміраць, што гэтая недалёкая артылерыйская кананада — абраза Бога й прыроды.

Пад салаўіны вясьняны марш мы, урэшце, пайшлі…

Дарагія чытачы, а перадусім маладыя — папліскі, залескія, будзічы, залужныя ды іншыя, прымеце параду ад старога, стралянага вэтэрана. Калі нехта з вас, пры Божай дапамозе, даедзе ў вольную Беларусь і будзе прэзыдэнтам, міністрам, камэндантам паліцыі ці — чаго ня дай Божа — дыктатарам, адным з вашых першых дзяржаўных актаў мусіць быць наступны:

«Ад сяняшняга дня забараняю пяяць, сьвістаць і чырыкаць усім салаўём. А калі ім, шэльмам, так хочацца, дык, бяручы пад увагу дэмакратычнасьць, дазваляецца ім гэта рабіць у сьнежані, студзені й лютым.

Матыў: Слухаючы, салаўіныя падсьвістваньні й цмоканьні, грамадзянін, расклейваецца, й чуецца як малпа, якую прымусілі есьці горкую цыбулю, або моцны хрэн. Грамадзянкі расклейваюцца куды, больш. А найгорш, калі пад салаўіны, туш трапіць пара, г. зн. грамадзянка й грамадзянін. Тады можна спадзявацца, што ў студзені ў калысцы запяе салавейчык. Так, за выняткам сьнежаня, студзеня й лютага, калі людзі залазяць на печ, салаўём пяяць забараняецца».

Подпіс (арабская каракуля)

Кажны доктар і іншы магістрык ці вялікі чалавек піша так, што просты сьмяротны ніяк ня можа расчытаць. Хілён Хілёнідэс, калі ўзбагаціўся, стаў перад праблемай: ці купіць нявольніка ці нявольніцу. Калі-б я дарваўся да нейкай касы, я купіў-бы графалёга, каб мне чытаў, што піша Папліска, Залескі й іншыя…


* * *


Прабачце за дыгрэсію. Вяртаймася да тэмы…

Перейти на страницу:

Похожие книги

1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции
1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции

В представленной книге крушение Российской империи и ее последнего царя впервые показано не с точки зрения политиков, писателей, революционеров, дипломатов, генералов и других образованных людей, которых в стране было меньшинство, а через призму народного, обывательского восприятия. На основе многочисленных архивных документов, журналистских материалов, хроник судебных процессов, воспоминаний, писем, газетной хроники и других источников в работе приведен анализ революции как явления, выросшего из самого мировосприятия российского общества и выражавшего его истинные побудительные мотивы.Кроме того, авторы книги дают свой ответ на несколько важнейших вопросов. В частности, когда поезд российской истории перешел на революционные рельсы? Правда ли, что в период между войнами Россия богатела и процветала? Почему единение царя с народом в августе 1914 года так быстро сменилось лютой ненавистью народа к монархии? Какую роль в революции сыграла водка? Могла ли страна в 1917 году продолжать войну? Какова была истинная роль большевиков и почему к власти в итоге пришли не депутаты, фактически свергнувшие царя, не военные, не олигархи, а именно революционеры (что в действительности случается очень редко)? Существовала ли реальная альтернатива революции в сознании общества? И когда, собственно, в России началась Гражданская война?

Дмитрий Владимирович Зубов , Дмитрий Михайлович Дегтев , Дмитрий Михайлович Дёгтев

Документальная литература / История / Образование и наука
100 великих казней
100 великих казней

В широком смысле казнь является высшей мерой наказания. Казни могли быть как относительно легкими, когда жертва умирала мгновенно, так и мучительными, рассчитанными на долгие страдания. Во все века казни были самым надежным средством подавления и террора. Правда, известны примеры, когда пришедшие к власти милосердные правители на протяжении долгих лет не казнили преступников.Часто казни превращались в своего рода зрелища, собиравшие толпы зрителей. На этих кровавых спектаклях важна была буквально каждая деталь: происхождение преступника, его былые заслуги, тяжесть вины и т.д.О самых знаменитых казнях в истории человечества рассказывает очередная книга серии.

Елена Н Авадяева , Елена Николаевна Авадяева , Леонид Иванович Зданович , Леонид И Зданович

История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза