Читаем Сьмерць і салаўі. полностью

Каля поўначы ў пералівы салаўёў уварваўся сьвісток палкоўніка. Сьвісток быў гвалтоўны, што навет салаўі змоўклі на хвіліну. Для нас гэта азначала, што мы мусім уставаць і йсьці на пазыцыі. Усе з гэтым пагадзіліся за выняткам салаўёў. Праз пару хвілінаў салаўі засьвісталі, але ўжо злосна. Што за паршыўцы перашкаджаюць ім цешыцца вясной, сьпевам і каханьнем?..

Паітальянску чужынцы называюцца «страньеры». Няшмат хто з нас знаў гэтае слова, але ў злосных сьвістах салаўёў вычувалася міжнароднае «руэ, аўслендэр!»[4]

Зямля — магніт. Як цяжка ўстаць навет насуперак салаўём на сьвісток палкоўніка!.. Але сьвісток паўтарыўся. Усе, крэкчучы, усталі. Роля была нескамплікаваная: дайсьці, або, лепш, дабегчы, да выходных пазыцыяў, адкуль пачнецца штурм.

Пайшлі. Ішлі сыстэмай супрацьлятунскага парадку: адзін ад другога на дзесяць мэтраў. Вырваліся на дарогу, аб якой трэба нешта сказаць. Гэта калісь была сьцежка для мулоў. Яшчэ дыгрэсія: мы шмат гаворым аб людзях, а замала аб мулах. Пастараюся пазьней запоўніць гэтую пустэчу.

Нашыя папярэднікі зрабілі спробы зрабіць з гэтай сьцежкі дарогу. Але, калі возьмем на ўвагу, што ўся гэтая плошча дзень і ноч была пад абсэрвацыяй і пад абстрэлам — Амэрыканцы й Ангельцы крышку пашырылі гэтую сьцежку й назвалі яе Кавэдыш Роўд і гэтак пакінулі. У кажным выпадку празь яе мог прапхнуцца джып і матацыкль. Але вось прыйшлі беларускія, украінскія й польскія дзядзкія-сапэры. Паківалі галовамі, падумалі й вырашылі, што Кавэндыш Роўд — нікудышняя.

Сапэры — гэта мурашкі вайны. Іх недацэньваюць. Ляўры зьбіраюць кавалерыстыя, артылерыя, пехата, а — перадусім — генэралы. А куды-б усе гэтыя «героі» дайшлі без сапэраў?

І вось мурашкі пачалі працаваць. Начамі, пад абстрэлам, за пару тыдняў зрабілі амаль шашу. Праўда, аднакірункавую, але з пляцоўкамі для мінаньня й настолькі шырокую, што празь яе навет праехалі танкі. Праехалі, але не даехалі…

Пра працу сапэраў і мулаў я яшчэ буду гаварыць. Яны пакрыўджаныя ў гісторыі.

Дарога сапэраў (як мы яе будзем называць) у гэты час была вольная. Мы пайшлі. І вось тут першае знаёмства са сьмерцяй. Праціўнік, як я прыгадаў, быў прыстраляны. Усе коды, каардынаты былі запісаныя й правераныя. Мы йшлі ціхенька, толькі паскуды салаўі сьвісталі нам на злосьць.

Раптам сьвіст, але не салаўіны. Дзікі, пагрозьлівы…

«Кладзіся!» — крыкнуў нейкі афіцэр. Позна.

Бах! бах! бах! — Тры гранаты цяжкой артылерыі. Валодзька Мацкевіч — цікавы, як выглядае жыцьцё й сьмерць. Ён, як кажны смаркач, прабуе гаварыць басам, прабуе курыць (хаця рыгае), прабуе піць, а навет раз прызнаўся, што ён хоча сіньёрыну. Валодзька паляцеў наперад, дзе разарваліся гранаты. Празь некалькі хвілін ён вярнуўся й, ужо ня басам, піскнуў «двух забітых, пяць цяжка параненых».

У гэты мамэнт Валодзька, здаецца, ня думаў стацца Напалеонам. Ён, як слабае дзіцё схапіўся за мае порткі і не адрываўся. Нажаль мяне паклікалі наперад. Тады смаркач схапіўся за рукаво дзядзькі Піліпа й ад гэтага рукава ніякая сіла не магла яго адарваць. Абодва аблілі збочча праклятай гары сваёй крывёй…

— Наперад! Наперад! Бо хто з-заду, той зьгіне! — крычаць афіцэры.

Рвем наперад. Але раптам загад:

— Дарогу польскіх сапэраў безадкладна ачысьціць.

Гэта зусім зразумела: гэтая дарога — адзіная артэрыя, празь якую даходзіць да першай лініі амуніцыя, харчы, вада й дырэктывы. Ачышчаем дарогу. Бяжым нацянькі. У гэтай усёй мітусьні дзесьці згубіліся праваднікі. Але поле разьмінаванае. Азымуты зьмераныя й выкрэсьленыя. Бяжым нацянькі. Яшчэ адна порцыя артылерыйскіх гранатаў. Яшчэ нехта застаецца. Але няма часу думаць. Травеньская ноч кароткая. Да золаку трэба даляцець. Даляцелі. У кажнай яме, у кажнай каўдобіне ляжыць батальён, або паўбатальёну. Заляглі ў яры. Але ня ўсе. Тыя, што заляглі ззаду, зьгінулі. Тут правіла: толькі наперад. Хто застаецца — гіне. Артылерыя й мінамёты праціўніка ўстраляныя. Артылерыя страляе на адлегласьць трыццаці кілямэтраў бяз пудла. Сапэры ня могуць далей разьміноўваць поля, бо на полі ляжыць столькі зялеза, што магніты сапэрскіх палак хістаюцца. Страты пакуль-што невялікія: дзевяць забітых, васемнаццаць параненых. Паітальянску гэта кажацца «багатэля».

Сьвітае. З-за гораў вылазіць сонца. Сонца! Жыцьцядайная стыхія! Сонца вітаюць гімнамі. Пра сонца напісалі столькі паэмаў. Але вось у гэтых умовах сонца выпаўзла нашым найгоршым ворагам. У цесным яры няма дзе схавацца. А яно пячэ.

Італія — краіна сонца, віна, каханьня й песьні! І вось ніколі я так не праклінаў сонца, як у гэным паршывым яры. Аб віне й каханьні не магло быць і мовы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции
1917: русская голгофа. Агония империи и истоки революции

В представленной книге крушение Российской империи и ее последнего царя впервые показано не с точки зрения политиков, писателей, революционеров, дипломатов, генералов и других образованных людей, которых в стране было меньшинство, а через призму народного, обывательского восприятия. На основе многочисленных архивных документов, журналистских материалов, хроник судебных процессов, воспоминаний, писем, газетной хроники и других источников в работе приведен анализ революции как явления, выросшего из самого мировосприятия российского общества и выражавшего его истинные побудительные мотивы.Кроме того, авторы книги дают свой ответ на несколько важнейших вопросов. В частности, когда поезд российской истории перешел на революционные рельсы? Правда ли, что в период между войнами Россия богатела и процветала? Почему единение царя с народом в августе 1914 года так быстро сменилось лютой ненавистью народа к монархии? Какую роль в революции сыграла водка? Могла ли страна в 1917 году продолжать войну? Какова была истинная роль большевиков и почему к власти в итоге пришли не депутаты, фактически свергнувшие царя, не военные, не олигархи, а именно революционеры (что в действительности случается очень редко)? Существовала ли реальная альтернатива революции в сознании общества? И когда, собственно, в России началась Гражданская война?

Дмитрий Владимирович Зубов , Дмитрий Михайлович Дегтев , Дмитрий Михайлович Дёгтев

Документальная литература / История / Образование и наука
100 великих казней
100 великих казней

В широком смысле казнь является высшей мерой наказания. Казни могли быть как относительно легкими, когда жертва умирала мгновенно, так и мучительными, рассчитанными на долгие страдания. Во все века казни были самым надежным средством подавления и террора. Правда, известны примеры, когда пришедшие к власти милосердные правители на протяжении долгих лет не казнили преступников.Часто казни превращались в своего рода зрелища, собиравшие толпы зрителей. На этих кровавых спектаклях важна была буквально каждая деталь: происхождение преступника, его былые заслуги, тяжесть вины и т.д.О самых знаменитых казнях в истории человечества рассказывает очередная книга серии.

Елена Н Авадяева , Елена Николаевна Авадяева , Леонид Иванович Зданович , Леонид И Зданович

История / Энциклопедии / Образование и наука / Словари и Энциклопедии
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза