Читаем Споведзь полностью

Жук, які ў нас бываў таксама, быў ведамы як камуніст, чаго ён не скрываў перад намі. Ён хацеў выжыць, дачакацца камунізму. А нам што? Мы былі дэмакраты, якія шанавалі перакананьні чужыя, і таксама жадалі, каб шанавалі й нашыя. Калі ён быў галодны, дык крыху яго падкормлівалі, калі немцы яго арыштавалі, дык ратавалі яго. Затое ен, калі мяне выкрадалі з Прагі, вадзіў кагэбістаў па чэскіх кватэрах, каб знайсьці й выдаць мяне. Яму гэта не ўдалося. Каб забралі нас тады, у 45-м годзе, мы ўжо не жылі б напэўна… Пасьля прыйшоў да нас, мы былі да сьмерці напалоханыя, але я яму паказала дзьверы. Хто здрадзіў сяброўства, дык няма такому месца ў скромнай хаце, гдзе мы жывём. Ка жуць, што ўдзячнасьцю мерыцца культура людзей, і ў гэтым есьць праўда.

З Парыжа пераехаў у Бэрлін Мікола Абрамчык і вельмі падняў узровень беларускай работы ў Нямеччыне. Арганізаваў сваіх, бараніў ад нямецкіх напасьцяў, дапамагаў што мог. Было відно, што думае аб сваіх. Людзі, якія ведалі яго, высказваліся пра яго з энтузіязмам. Нейк ен прыехаў і ў Прагу да Русака, і як звычайна яны зайшлі да мяне. Мікола быў сярэдняга росту, чарнявы, меў вельмі інтэлігентны твар, што пацьвердзілася ў гутарцы з ім. Гэты чалавек, здавалася, ня меў слабасьцяў і ведаў, чаго ён хоча. Аб беларускіх справах і людзях ён спакойна гаварыць ня мог, ён жыў гэтым. Гэта быў чалавек чыну, мяне ён цаніў. Гэта пачуцьцё ўмацавалася, калі мы пазнаёміліся. Мы доўга й шчыра гутарылі, калі ен прыйшоў да мяне назаўтра. Мне падабаўся дыяпазон яго інтарэсаў і тое, што ён ужо прадбачыў вынік вайны (гэта было ў 42-м годзе) і ўжо думаў пра нашую масу завезеных на работы ці палонных з польскай арміі. Ён прыехаў наконт мае кніжкі, якая мелася друкавацца. Я ня ведала, як гэта ўсё робіцца, бо кніжку фінансаваў Камітэт. Мы напісалі дагавор, што мне належыць 50 % ад чыстага зыску[39] за кніжку й 50 аўтарскіх экзэмпляраў. Я слухала яго й падпісала дагавор. Пасьля аказалася, што аўтару ў Заходняй Эўропе належыць толькі 15 % чыстага даходу ад кнігі. Мікола, калі я не хацела браць за кніжку грошай, бо за свае вершы я іх ніколі ня брала, сказаў мне: «А вось мы гэта й прадбачылі, немагчымая ты асоба, і таму цябе «апуталі» догаварам». Я ўсё роўна ўсяго не ўзяла, бо лічыла, што мы ўсе павінны працаваць для народу без нагароды. У мяне быў муж, і ў мяне быў хлеб, і гэтага нам хапала. Мець магчымасьць працаваць для культуры сваяго народу — гэта велічна ўжо само па сабе, а ўздымаць яго адраджэньне — гэта як маліцца Найвышэйшаму, які дае нам мудрасьць і сілы, каб узьняць свой народ. Нядобрая маці адзінага сына, якая не змагла выгадаваць яго, не магла яго забясьпечыць, і ён стаўся ахвяраю вогненнага патрыятызму бацькоў. Але ён быў галодны, і людзі не заўседы накармілі яго, але заўсёды пакрыўдзілі. Не, людзі, якія йдуць за народ свой змагацца, ня маюць права мець сем'яў, рабіць няшчаснымі сваіх дзяцей…

А бедны дзядзька Васіль ляжаў у тубэркулёзным шпіталі за Прагаю. Выбраліся мы да яго ўсе разам. Быў рад, Мікола меў яму што сказаць, Я пацешыла яго, што вясной ён будзе мне дыктаваць і я ўсе запішу… Дзядзька сумна паглядзеў на мяне й сказаў, што вясною ён будзе спаць пад кусьцікам і я да яго прыйду. Ішлі дамоў пехатою, кожны задуманы.

З чэскім выдавецтвам мы дагаварыліся выдаць беларускія паштоўкі. Гэта зрабіць вайною было цяжка, але зноў, як цуд, чэхі ня ўмелі мне ў нечым адказаць. Так і ўбачылі сьвет 12 харошых відокаў[40] нашай прыроды. Мы, усе славяне, моўчкі сябе падтрымоўвалі, затое ніколі не падтрымоўвалі выданьняў з пранямецкім зьместам. Але такога ў нас, беларусаў, не было. Народ мы ня вельмі знаны, і таму ніхто асабліва да нас не прыглядаўся. Прыгледзеліся толькі тады, калі выйшла мая кніжка. Вось гэта не падабалася. У Прагу прыехаў Ермачэнка, выклікаў мяне й загадаў зьбірацца ў дарогу, у Менск! Яго госьці, працаўнікі гестапа, папыталіся ў мяне, з кім я працую, што выйшла мая кніжка, гдзе нічога няма пра Гітлера, пра Герынга й пра новую Эўропу. Я сказала (даслоўна!), што мой талент замалы на тое, каб пісаць пра так высока пастаўленыя асобы. Што я ні з кім не працую. Тады мне сказалі: «Хто не з намі, той супраць нас». Ермачэнка аднёсься да мяне вельмі груба й сказаў мне, што выбару мне няма — толькі Асьвенцім ці Менск, каб выбірала. Калі я запыталася, што я там буду рабіць, мне сказалі, што «пропаганда махэн» (рабіць прапаганду). Я кажу ім, што гэта нельга, бо я толькі хатняя гаспадыня й ніякай прапаганды рабіць ня ўмею. «А нам патрэбна толькі ваша імя», — адказаў мне на гэта немец.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии