Читаем Стэфанія полностью

— Вось тут, бачыш, трохі ўправа ад уваходу на Цвярскі бульвар, было кафэ імажыністаў. Бачыла там Вадзіма Шаршаневіча, Сяргея Ясеніна, Клюева. Не памятаю ўжо твараў, але менавіта іх мне называў тут Косця Саннікаў. А яны, здаецца, сядзелі за стадом у вялікай кумпаніі, скажам так. Нехта ў гармідары, у мільгаценні постацяў, твараў выступаў на невялікім узвышэнні — штосьці было там замест сцэны — чытаў, не — выкрыкваў вершы. А ўжо тытунёвага сіняга дыму! Усё плавала ў ім, быццам мы — пад вадою, і не было чым дыхаць. Саннікаў бубніў, што і мне трэба курыць, тады не будзе біць кашаль, а сам, напэўна, хацеў, каб я курыла, таму што мне гэта было да твару. Я спрабавала: у горле рэзала, і слёзы. Але ўсё роўна, рана ці позна, пачала б — усе мы курьші, маладыя былі, і — тэатр жа, мастацтва, багема, ах!..

(Колькі гадоў назад, на чыімсьці юбілейным застоллі ў мінскім Доме мастацтваў: ужо вясёлая і тлумная свабода, ужо ўставанне з месц, тосты і воклічы, перасаджваннеі тупанне вакол сталоў. I нечы голас: «...А што — вось паглядзіце на Стэфанію Міхайлаўну!» — і яна адразу, як рэпліку ў адказ, не павярнуўшы галавы, вяртаючыся да свайго месца: «Багема!» — і жартаўліва-тэатральны ўзмах рукою...)

— А там вунь, далей, таксама правей ад Цвярскога, быў Камерны тэатр Таірава...

I раптам выразна, нібы яшчэ ўчора: той летні дзень сорак восьмага года, калі тэатр прыехаў у Маскву на першую пасляваенную дэкаду беларускага мастацтва і нас, акцёрскіх дзяцей, узялі з сабою, памятаючы пра чэрвень сорак першага і гастролі ў Адэсе, пасля якіх шмат хто сваіх дзяцей ужо не пабачыў... Чорныя даўгія «ЗІСы» на вакзале, і быццам на нейкім караблі, плаўна — па галоўнай вуліцы. I таксама, з правага боку, як зараз у вакне тралейбуса, пльше Масква, і пазнаючы ўсё і паказваючы мне, яна гаворыць: «Пушкінская плошча!.. А вось галоўны тэлеграф!» Апошні раз яна была тут з тэатрам у 1940-ым; прайшла вайна, мы зноў разам, і вось зноў — яе Масква.

Так, сорак восьмы год,— нас прывозяць ў «Гранд- гатэль», і заняўшы нумар, яны з Вольгай Уладзіміраўнай Галінай выходзяць на вуліцу. Сярэдзіна дня, цёпла і вецер, на іх — прыгожыя сукенкі з пасылак тагачаснай амерыканскай дапамогі, як і шырокія, пляскатыя капелюшы з плеценай каляровай саломы (на ёй ружовы), — і яны то надзяюць, то здымаюць іх, не ведаючы, як насщь у вецер, каб не зляталі...

Так і было: раптам, нібы ў нейкім іншым жыцці, — гатэльны пакой з вокнамі на цьмяныя цяжкія глыбы музеяў Леніна і Гістарычнага, на вялікія ярка-чырвоныя ў вечаровым сінім небе зоркі Спаскай і Нікольскай вежаў Крамля — і ўсё гэта адразу ж пасля мінскіх руінаў з палынам, мохам, жоўтымі адуванчыкамі і малачаем на абгарэлых балконах з іржавымі рашоткамі, пасля ўтульнай плошчы Свабоды.

Плошча Свабоды...

У дзяцінстве было асабліва прыкметна, як яна ўзнімаецца да сярэдзіны пакатым узгоркам, і на ім, апяразаным трамвайнымі рэйкамі, быў, падобны на востраў, скверык з фантанам, які ніколі не дзейнічаў, з зялёнымі лаўкамі пад таполямі і газетным стэндам.

Любімае ў той пасляваенны час месца, адкуль, мабыць, назаўсёды ўжо быў завучаны кожны выступ будынкаў, што абступалі плошчу, — яно нейкім цудам ацалела сярод суцэльных руін гарадскога цэнтра.

Усё было тут — усё наша жыццё, здавалася, заключалася ў крузе гэтай плошчы.

Плылі ў сонечным захадзе павольныя, з пахам цёплага пылу вечары, і мы сядзелі на сваім востраве пад дрэвамі.

Рыхтавалася кіно ля музычнай школы: паміж стваламі ліп нацягвалі палатно, машына з кінабудкаю ўсё не прыязджала.

Каля сіняга кіёска «Піва» страшэнна біліся сваімі мыліцамі інваліды з ордэнскімі планкамі на пінжаках і гімнасцёрках без пагонаў.

Нястройныя гукі раяля і скрыпкі чуліся з асветленых, неяк па-святочнаму расчыненых вокнаў кансерваторыі.

А побач цямнелі руіны гасцініцы «Еўропа», з сутарэнняў якой, казалі, праз паўгода пасля вызвалення горада, зімою, выбеглі белым днём два звар’яцелыя, зарослыя сівымі валасамі немцы, — іх адразу ж узялі салдаты з блізкай адтуль камендатуры, а пасля прыехалі другія і абшуквалі сутарэнні аж да ночы, уключыўшы пражэктар.

Салюты раней таксама даваліся на гэтай плошчы, у нашым скверы. I ў святы каля фантана танцавалі, бухаў аркестр, нават уздрыгвала лісце на дрэвах, і ад тугіх удараў булавешкі ўсё сунуўся, ад’язджаў да краю лаўкі барабан...

I тая вясна сорак восьмага года, вольны ад школы тыдзень: змрочная фантасмагория нейкіх вычварна-жорсткіх і распусных гульняў, боек і амаль што лунатычных блуканняў у лабірынтах падзямелля, у поўных вады скляпах сярод руін, што ўлетку зарасталі кволымі, як бледная немач, грыбамі на танюткіх нямоглых ножках, сумнае сядзенне дома, пакуль не прасохне адзенне, — і аніякай стомы, толькі вечнае чаканне, калі ж дадуць паесці.

А на стале, побач з талеркай, — кніжка, і ў ёй двое сяброў на нейкім востраве сярод балот палююць і здабываюць агонь, робяць будан, смажаць на вогнішчы мяса, ловяць кашуляй рыбу і нават высочваюць і бяруць у палон бандытаў, — якое цудоўна небяспечнае, незвычайнае жыццё — і якое зразумелае, блізкае ўсімі сваімі гукамі і пахамі!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Афганистан. Честь имею!
Афганистан. Честь имею!

Новая книга доктора технических и кандидата военных наук полковника С.В.Баленко посвящена судьбам легендарных воинов — героев спецназа ГРУ.Одной из важных вех в истории спецназа ГРУ стала Афганская война, которая унесла жизни многих тысяч советских солдат. Отряды спецназовцев самоотверженно действовали в тылу врага, осуществляли разведку, в случае необходимости уничтожали командные пункты, ракетные установки, нарушали связь и энергоснабжение, разрушали транспортные коммуникации противника — выполняли самые сложные и опасные задания советского командования. Вначале это были отдельные отряды, а ближе к концу войны их объединили в две бригады, которые для конспирации назывались отдельными мотострелковыми батальонами.В этой книге рассказано о героях‑спецназовцах, которым не суждено было живыми вернуться на Родину. Но на ее страницах они предстают перед нами как живые. Мы можем всмотреться в их лица, прочесть письма, которые они писали родным, узнать о беспримерных подвигах, которые они совершили во имя своего воинского долга перед Родиной…

Сергей Викторович Баленко

Биографии и Мемуары
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза