Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Што ж, калі зь сябе... У мяне няма тугі па «вялікай дзяржаве», але я ведаю, што нарадзілася ў СССР. Так было запісана ў маім пашпарце і напісана ў маім буквары. Гэта — зусім ня ордэн, хутчэй, стыгма, але яе не адменіш. Радзіма — тое, дзе табе выпала нарадзіцца і вырасьці. Яе можна любіць або ненавідзець, або і адно і другое адначасна, але постфактум падмяніць месца нараджэньня нельга. Толькі — схлусіўшы. І таму Алексіевіч — мой пісьменьнік, а яе героі — часткі майго «я»: стары салдат-самагубца і юны паэт-самагубца, маскоўская дзяўчынка, якая трапіла ў тэракт у мэтро, і менская дзяўчынка, якая трапіла ў турму; армянка, якая выйшла замуж за азербайджанца; і малады таджыцкі гастарбайтэр, які жыве ў склепе.

«А ты ведаеш, што ў нас была вялікая вайна?... Кожны дзень я бачыў па два-тры трупы. Мама ў школу не пусьціла. Я сядзеў дома і чытаў Хаяма. У нас усе чытаюць Хаяма. А ты яго ведаеш? Калі ведаеш, то ты мне сястра».

Скончу некалькімі фразамі зь ліста Алексіевіч прэзыдэнту. Ліста, ўжо забытага намі — бо 2010 год таксама сыходзіць з нашай сьвядомасьці: занадта мы занятыя аддзяленьнем ягнят ад козьлішчаў і развагамі на тэму, хто «свой», а хто «чужы».

Вы верыце ў сілу, я веру — у слова. Баюся, што ў гэтай узаемнай нянавісьці мы можам страціць тое, што большае за ўсіх нас — Беларусь. У гісторыі застаюцца не героі «зачыстак», а тыя, хто мудры і велікадушны».

Ці пачуем?


Алексіевіч атрымала прэмію міру ад нямецкіх кнігавыдаўцоў

Радыё Свабода

13 кастрычніка 2013

Пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч уручаная прэстыжная Прэмія міру Саюзу нямецкага кнігагандлю. Цырымонія ўручэньня адбылася ў царкве сьвятога Паўла ў Франкфурце-на-Майне.

Прэмія ўручалася падчас адмысловай цырымоніі ў прысутнасьці 1000 чалавек і старшыні нямецкага бундэстагу Норбэрта Лямэрта.

Прэмія міру Саюзу нямецкага кнігагандлю была заснаваная ў 1950 годзе і сёньня складае 25 тысяч эўра. Ёй ганаруюць пісьменьнікаў, мастакоў, навукоўцаў і грамадзкіх дзеячоў, якія зрабілі ўнёсак ва ўмацаваньне міру, перш за ўсё сваёй дзейнасьцю ў галіне мастацтва і навукі.

У лік ляўрэатаў узнагароды мінулых гадоў уваходзяць такія выбітныя асобы, як лекар і філёзаф-гуманіст Альбэрт Швэйцэр, пісьменьнік і мастак Герман Гесэ, філёзаф і псыхоляг Карл Яспэрс, дзіцячая пісьменьніца Астрыд Ліндгрэн, літаратуразнаўца і дысыдэнт Леў Копелеў, драматург і палітык Вацлаў Гавэл, а таксама празаік Архан Памук.


Пра беднага Джойса, аўтара «Дзеяслова»

25 кастрычніка 2013

Аляксандар Лукашук, Прага

Фрагмэнт агляду часопісу «Дзеяслоў»

Да Прагі апошні, 65-ты нумар «Дзеяслова» дайшоў ужо пасьля Нобэлеўскіх жарсьцяў — а ў Менску ён зьявіўся раней, і адкрывала нумар Сьвятлана Алексіевіч,«Час second-hand» у перакладзе на беларускую Валера Стралко.

Гэтая публікацыя, бязьлітасная як прамы ўдар у сківіцу на пачатку першага раўнду — магчыма, самае моцнае рэдактарскае рашэньне і ўдача ў найноўшай гісторыі беларускіх часопісаў. Своечасова, да месца, на піку ўсясьветнага літаратурнага году. Здымаю капялюш, як кажа адзін мой сябар, перад Барысам Пятровічам.

Але надвор’е — рэч пераменлівая, таму пра «Second-hand» скажу ў галаўным уборы — чытаць Алексіевіч цікава, але немагчыма. Можна толькі цытаваць.

Наўгад:

«Я нарадзіўся ў СССР, і мне там падабалася».

«Гарбачоў — сакрэтны амэрыканскі агент... Масон... Здрадзіў камунізму».

«Тэлевізар у нас дома не выключаўся... Праграму «Новости» глядзелі кожную гадзіну».

І так — кілямэтрамі. Па-мойму, мы назіраем поўную перамогу матэрыялу над аўтарам. Алексіевіч паверыла Алесю Адамовічу, які быў чалавекам вясёлым, яго заносіла ў розныя бліскучыя прорвы, і там ён, каб адчапіліся канваіры, якіх нэрвавалі яго крокі ўлева-ўправа- ўцёкі, прыдумаў «звышлітаратуру». Уся справа, вучыў падступны Алесь, у тэхніцы: вось Дастаеўскаму спатрэбіўся досьвед сьмяротнага прысуду і катаргі, каб дабрацца да бездані чалавечай шляхам «глыбіннага бурэньня», «сілай таленту прабіцца да такога матэрыялу». А сучасны літаратар мае «коўш», як Адамовіч называе магнітафон, і адкрытым спосабам, не раўнуючы ротарны экскаватар, перамолвае тоны чалавечай руды.

Гэты артыкул Адамовіча, дзе ён пісаў пра пісьменьніка як пра кіроўцу землярыйнай машыны (прысьвечаны, дарэчы, якраз Сьвятлане Алексіевіч), называўся як інструкцыя («Як быць геніяльным») і нагадваў стары анэкдот:

Адна зьбяднелая арыстакратка паехала ў Нью-Ёрк і вярнулася адтуль у вельмі дарагім футры. На пытаньне пакаёўкі адказала, што сустрэла аднаго джэнтэльмэна. Пакаёўка таксама паехала ў Нью-Ёрк і вярнулася ў такім самым футры. На пытаньне зьдзіўленай гаспадыні патлумачыла, што проста ёй давялося сустрэцца зь пяцьцюдзесяцьцю джэнтэльмэнамі.

«Second-hand» мог бы напісаць, напрыклад, Джэймс Джойс, калі б працаваў на экскаватары. Ці гандляваў футрамі.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература