Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Баршчэўскі: «Гэта вялікая падзея, зь якой трэба павіншаваць беларускую літаратуру. Наша літаратура заслугоўвае. Гэта першы выпадак атрыманьня прэміі на ўсёй постсавецкай прасторы. Раней толькі расейскія літаратары атрымлівалі, дый тое яшчэ да распаду Савецкага Саюзу.

Характэрна, што я чытаў расейскія сродкі масавай інфармацыі, і ніхто не называе яе «нашай пісьменьніцай». Кажуць — «беларуская пісьменьніца», а «ад нас балятуецца Яўген Еўтушэнка». Трэба павіншаваць. Увага да беларускай літаратуры павялічыцца».


Чаргінец: «Няхай мільён пойдзе на карысьць Сьвятлане Алексіевіч»

8 кастрычніка 2015

Радыё Свабода

Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец адзначыў, што Алексіевіч па-сапраўднаму займаецца літаратурай Беларусі, яна напісала цэлы шэраг твораў.

Чаргінец: «Для беларускай літаратуры гэта вельмі прыемна, што наша аўтарка атрымала прызнаньне такога высокага ўзроўню. У сувязі з тым, што прадстаўнік нашай краіны атрымаў Нобэля, беларускую літаратуру стануць больш чытаць у сьвеце, зьявіцца больш выданьняў на розных мовах — і гэта будзе станоўча ня толькі для самой Сьвятланы Алексіевіч, але і для іншых нашых аўтараў. Я жадаю, каб мільён эўра, які атрымае Сьвятлана Алексіевіч, пайшоў ёй на карысьць, буду вельмі рады павіншаваць яе ва ўрачыстай атмасфэры», — сказаў Чаргінец.


Уладзімер Арлоў: «Прэміяй уганараваная ўся Беларусь»

8 кастрычніка 2015

Радыё Свабода

Нобэлеўскую прэмію Сьвятланы Алексіевіч камэнтуе пісьменьнік Уладзімер Арлоў.

Арлоў: «Сардэчна віншую дарагую Сьвятлану! — кажа Арлоў. — Найперш гэта прэмія за яе кнігі, якія чытаюць ва ўсім сьвеце! Але я ўспрымаю прэмію і як высокае прызнаньне нашай літаратуры, як узнагароду ўсёй незалежнай беларускай супольнасьці. Прэміяй уганараваная сёньня ўся Беларусь. Я добра адчуваю гэта цяпер, бо знаходжуся на літаратурным фэсьце ў Літве, дзе з радасьцю прымаю віншаваньне за гэты посьпех Сьвятланы — і ўсёй нашай літаратуры».


Някляеў: «Давайце ўсе разам падымем келіхі з шампанскім і вып’ем за Сьвятлану Алексіевіч!

8 кастрычніка 2015

Радыё Свабода

Паэт Уладзімер Някляеў ацаніў прысуджэньне Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры як сапраўднае сьвята.

Някляеў: «Гэта сьвята для нашай літаратуры, для нашай культуры, для нашай грамадзянскай супольнасьці, для нашай краіны, для нашага народу. Ня ў кожнай зь безьлічы краін сьвету ёсьць нобэлеўскія ляўрэаты, і тым больш ляўрэаты ў галіне літаратуры. Тыя меркаваньні, якія выказваюцца ў адмоўным сэнсе — маўляў, Сьвятлана Алексіевіч не беларуская пісьменьніца — перакрываюцца афіцыйнай інфармацыяй пра прысуджэньне ёй Нобэлеўскай прэміі, дзе сказана наўпрост, што Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымаў менавіта беларускі аўтар. Таму давайце ўсе разам, як на Новы год (а гэта своеасаблівы Новы год для беларускай літаратуры) падымем келіхі з шампанскім і вып’ем за ўдачу Алексіевіч, за яе здароўе».


Павал Якубовіч: «Ганаруся, што беларуска атрымала Нобэля»

8 кастрычніка 2015

Радыё Свабода

Галоўны рэдактар газэты адміністрацыі прэзыдэнта «СБ — Беларусь сегодня» Павал Якубовіч у праграме Беларускага тэлебачаньня «Клюб рэдактараў» яшчэ 4 кастрычніка прадказаў перамогу Сьвятланы Алексіевіч і некалькі хвілін сьпяваў ёй дытырамбы:

Якубовіч: Нос у мяне вы ж ведаеце які. Вакол імя разгарнулася палеміка, якая мне не падабалася... Вакол Алексіевіч ламаліся дзіды: «яна піша па-расейску», «яна не беларуская пісьменьніца». З другога боку, «старая гвардыя» ня можа ёй дараваць цудоўных, праўдзівых кніг пра вайну, пра Чарнобыль, пра Афганістан...

Але колькі яе выдаюць у самых разьвітых краінах сьвету — кажа само за сябе. Я ў душы заўсёды чакаў, што яна стане ляўрэатам, і ганаруся тым, што наш беларускі літаратар так гучна заявіў пра сябе на ўвесь сьвет і атрымаў прызнаньне.

РС: А цяпер каверзнае пытаньне. Калі апошні раз «СБ — Беларусь сегодня» пісала пра Сьвятлану Алексіевіч, публікавала яе інтэрвію, узгадвала пра яе?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература