Якубовіч
: Я асабіста падтрымліваю са Сьвятланай добрыя адносіны. Некалі яна ў нас друкавалася. Я асабіста шмат намаганьняў прыклаў, каб летась на Міжнародным кніжным кірмашы ў Менску адбылася сустрэча чытачоў зь ёй. Але апошнім часам сувязяў па лініі газэты не было, таму што, як мне падаецца, Сьвятлана — ня вельмі вялікая ахвотніца супрацоўнічаць зь дзяржаўнымі СМІ і з нашай газэтай. Я яе аўтарскія адчуваньні павінен паважаць і не назаляю ёй. Але я асабіста захапляюся яе заслугамі ў літаратуры і вельмі ганаруся, што беларуска атрымала Нобэля.РС
: Павал Ізотавіч, а ў наступным нумары «СБ — Беларусь сегодня» напіша пра Алексіевіч? Вы заўсёды трапныя загалоўкі прыдумляеце, можа, ужо і загаловак ёсьць?Якубовіч
: Вядома, напішам! Загаловак яшчэ не прыдумаў. У нядзелю ў праграме «Клюб рэдактараў» я хацеў апярэдзіць падзею і выказаць тэлегледачам сваё меркаваньне пра Сьвятлану Алексіевіч, таму што насамрэч вельмі шмат было з розных бакоў зроблена намаганьняў, каб яе прынізіць, дыскрэдытаваць, на жаль, і шмат разоў гэта рабілася. Таму на я на самую вялікую аўдыторыю выказаў сваё меркаваньне пра гэтую праблему, хоць праблемы няма: Сьвятлана — найвыбітнейшы зь беларускіх літаратараў, якія працуюць сёньня.Марачкін: «У мяне радасьці вельмі мала з нагоды яе перамогі»
8 кастрычніка 2015
Радыё Свабода
«Кнігі Сьвятланы Алексіевіч — гэта наш боль. Яна бярэ самыя балючыя тэмы, да якіх ніхто не дакранаецца. Яна не баіцца такіх тэмаў», — сказаў Марачкін Свабодзе.
«Але вельмі шкада, што ў свой час не атрымаў Нобэлеўскую прэмію Васіль Быкаў. Ён ад пачатку да канца быў з народам і заўсёды быў гатовы ўзяць адказнасьць за свой народ. Ён ніколі не хаваў сваёй пазыцыі і пісаў на беларускай мове, зь якой яго перакладалі на шматлікія іншыя. Я думаю, што і сама Сьвятлана радавалася б, калі б прэмію далі Васілю Быкаву. Але так атрымалася, што ляўрэат — яна».
Аляксей Марачкін сказаў, што асноўная прэтэнзія да ляўрэаткі — тое, што яна піша па-расейску:
«Мне не падабаецца, што Сьвятлана Алексіевіч — расейскамоўная пісьменьніца. Таму прысуджэньне ёй Нобэля — гэта цаглінка ў падмурак «русского мира». Чаму? Таму што нядобразычліўцы могуць сказаць, што гэта пасыл беларускамоўным пісьменьнікам: маўляў, бачыце, Нобэля атрымала расейскамоўная беларуская пісьменьніца, а беларускамоўныя са сваёй сялянскай мовай далёка ня пойдуць. Таму ў мяне радасьці вельмі мала з нагоды яе перамогі. Мы сёньня змагаемся за тое, каб беларуская мова жыла. Я быў бы рады, каб Нобэля атрымаў беларус, які піша на мове тытульнай нацыі».
Лукашэнка павіншаваў Сьвятлану Алексіевіч
8 кастрычніка 2015
Радыё Свабода
Пра гэта паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.
«Ваша творчасьць не пакінула абыякавымі ня толькі беларусаў, але і чытачоў у многіх краінах сьвету. Шчыра рады за Ваш посьпех. Вельмі спадзяюся, што Ваша ўзнагарода паслужыць нашай дзяржаве і беларускаму народу», гаворыцца ў віншаваньні. Лукашэнка таксама пажадаў Сьвятлане Алексіевіч здароўя, шчасьця і новых творчых дасягненьняў на карысьць роднай Беларусі.
Юлія Чарняўская: «Уся Эўропа цяпер піша пра маленькага чалавека»
8 кастрычніка 2015
Радыё Свабода
«Для Беларусі гэтая прэмія значыць, што нас будуць ведаць. Будуць ведаць, што ёсьць такая краіна — Беларусь. Пачуюць нашы галасы, пачуюць тыя галасы, што ў Сьвятланы ў кнігах: галасы чарнобыльцаў, галасы падлеткаў вайны, жанчын вайны...
Хіба апошняя яе кніга была сабраная ня толькі з галасоў беларусаў, усе яе іншыя кнігі — гэта толькі нашы галасы: і мой, і ваш, і вашых блізкіх.
Тое, што піша Алексіевіч, гэта жанр літаратурнай