Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Алексіевіч: Калі ў людзей такія фанатычныя ідэі, яны, вядома, шукаюць іх усюды. Я толькі кавалачак прачытала Кашына, вельмі зьдзівілася яму. Там яшчэ Прылепін такі ёсьць. Я хачу сказаць, што тое самае пішуць і ў Беларусі, што я ненавіджу і беларускі народ, і ненавіджу ня толькі ўладу, але і народ. Я думаю, ніхто ня любіць праўду. Я кажу тое, што думаю. Я люблю беларускі народ, я люблю расейскі народ, мае сваякі ўсе з боку бацькі былі беларусы, мой любімы дзядуля, і наогул я ў чацьвёртым пакаленьні сельскі настаўнік, мой прадзед вучыўся разам зь Якубам Коласам, так што я адчуваю, што гэта мая радзіма, мая зямля. І разам з тым, мая бабуля, мая маці — яны ўкраінцы. Я вельмі люблю Ўкраіну. І вось калі я была на Майдане, на плошчы, і бачыла гэтыя фатаграфіі Нябеснай сотні, я стаяла і плакала. Гэта таксама мая зямля. Так што няма нянавісьці, гэта не нянавісьць. Цяжка быць сумленным чалавекам, вельмі цяжка. І трэба не паддавацца гэтаму згодніцтву, на якое гэтая таталітарная ўлада заўсёды разьлічвае. Я люблю кнігу «Сумленьне нацыстаў», час ад часу яе перачытваю, там пра тое, як фашызм упаўзаў у жыцьцё немцаў у 1930-я гады. Спачатку, калі немцам казалі: не хадзі да таго лекара, да таго краўца, яны наадварот, яны ішлі да габрэйскіх лекараў, дантыстаў, але вельмі магутна працавала машына, вельмі магутна націскала на кнопкі самыя прымітыўныя, тое, што мы сёньня бачым у Расеі, і за дзесяць гадоў яны зрабілі зусім іншы народ. Я і бацьку свайго пыталася «Як вы гэта перажылі?» І ён толькі адно мне казаў: было вельмі цяжка, было вельмі страшна. Я думаю, што чалавекам застацца заўсёды страшна, заўсёды складана, нават калі ня так масава саджалі, як у тыя гады, але бачыце, у Расеі ўжо саджаюць, і ў нас ужо саджаюць. Але трэба мець гэта мужнасьць, а тое, што кажуць — ну што ж.

Пытаньне: А вы можаце вызначыць сваё стаўленьне да «рускага сьвету»? Які «рускі сьвет» вам падабаецца, а які вам не падабаецца, улічваючы, што вы пішаце на расейскай мове?

Алексіевіч: І мае героі расейцы, так? Я люблю «рускі сьвет», праўда я да гэтага часу не магу зразумець, што яны маюць на ўвазе. Я люблю добры рускі сьвет, гуманітарны рускі сьвет, той сьвет, перад якім да гэтага часу схіляецца ўвесь сьвет, перад той літаратурай, перад тым балетам, перад той музыкай вялікай. Так, я гэты сьвет люблю. Але я не люблю сьвет Берыі, Сталіна, Пуціна, Шайгу — гэта ня мой сьвет.

Пытаньне: Наколькі Ваша апошняя кніга актуальная ў сёньняшніх умовах?

Алексіевіч: «Час second-hand» — гэта не пра мінулае кніга. Яна пра тое, на чым мы ўсе стаім, пра наш падмурак. Вось адкуль мы выйшлі. Мне дарагія словы, якія я адмыслова вынесла ў эпіграф, што «таталітарызм разбэшчвае і кáта і ахвяру». Мы жывем у гэты траўмаваны пэрыяд. Усе мы так або інакш прыбітыя ды гэтага савецкага досьведу. І тое, як адпусьцілі і нават справакавалі сытуацыю ў Расеі, і 86% людзей сталі рады таму, як забівалі людзей у Данецку, і сьмяяліся з гэтых «хахлоў». Або тыя, хто цяпер лічаць, што ўсё можна вырашыць з пазыцыі сілы.

Пытаньне: Скажыце, беларусы будуць пазнаваць першага ў гісторыі краіны ляўрэата Нобэлеўскай прэміі? І Вам бы гэтага хацелася?

Алексіевіч: У 2013 годзе, калі я таксама ўвайшла ў тройку прэтэндэнтаў, я такая стомленая ехала, з Бэрліну ці што, і да мяне падбягае зусім такі малады чалавек і кажа: вы Сьвятлана Алексіевіч? Я кажу, так. Дык вы ж вось на Нобэля, усё. Ой божа, у мяне ня тое што кніжкі, паперкі няма. І дастае пачак ад цыгарэт — расьпішыцеся на ім! Я зусім не пыхлівы чалавек, і не люблю публічнасьць, і не люблю, калі цябе пазнаюць, таму што ты розны і не заўсёды гатовы да людзей, ты вельмі стаміўся, але ёсьць хвіліны, калі ты думаеш, значыць тое, што ты робіш, чапляе гэтага чалавека. Калі б гэта яму было ня дорага і ня трэба, ён бы не падбег з гэтым пачкам ад цыгарэт. Я не хачу, як Кіркораў ледзь не ў жаночай сукенцы, выходзіць на вуліцу, але часам, калі ты бачыш, што людзям гэта трэба і яны гатовыя з табой пагаварыць, і яны табе давяраюць, і калі ты прыходзіш у дом, яны табе давяраюць як суразмоўцу — гэта, вядома, прыемна.

Пытаньне: У вашай апошняй кнізе Вы паказваеце чытачам, наколькі цяжка простаму чалавеку было перажыць менавіта крушэньне Савецкага саюзу. Ёсьць нейкія моманты, якія недаапісаныя і недаацэненыя з гэтага досьведу, якія, Вам здаецца, трэба падкрэсьліць яшчэ? Нейкія цяжкасьці пераходнага этапу?

Алексіевіч: Я думаю, вядома, мы гэта час яшчэ не адрэфлексавалі і нават не зразумелі. Я напісала кнігу, але я думаю яшчэ сто Салжаніцынаў можа працаваць на гэтым участку, таму што гэта ж 70 з чымсьці гадоў, мільёны загінулых людзей, ідэя, якая пачыналася з жаданьня пабудаваць «горад сонца», а скончылася такой крывёю. Пра гэта трэба яшчэ шмат думаць. Я ня думаю, што мне ўдалося расказаць усё. Але тое, што я зразумела, што я змагла распавесьці, я зрабіла даўно ў гэтых пяці кнігах, у гэтым цыклі пра «чырвонага чалавека». Вось можа хто-небудзь з вас павінен прыйсьці і зрабіць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература