Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Пытаньне: Над чым Вы працуеце цяпер?

Алексіевіч: Цяпер у мяне ў працы дзьве кнігі. Такія мэтафізычныя тэмы. Жыцьцё ў нас, вядома, заўжды не атрымліваецца. Пачнем нешта будаваць, а канчаецца, усё тым самым — як у анэкдоце, «аўтаматам Калашнікава». Цяпер іншыя людзі ўсё ж, якія хочуць быць шчасьлівымі. Хочуць кахаць. Ведаюць радасьць жыцьця. Шмат хто бачыў сьвет. Я пішу адну кнігу пра каханьне — у ёй пра каханьне распавядаюць і мужчыны, і жанчыны. І другая — пра старасьць, пра зьнікненьне, пра канец жыцьця. Навошта ўсё гэта, і што гэта такое. Вось да гэтай другой кнігі культура, асабліва расейская, больш падрыхтаваная. А вось да кнігі пра шчасьце…Усе хочуць быць шчасьлівымі, але ніхто ня ведае, што гэта такое.

Пытаньне: У гэтыя выходныя ў нас прэзыдэнцкія выбары, ці пойдзеце Вы і за каго будзеце галасаваць?

Алексіевіч: Я не пайду на выбары. Але калі б я пайшла, галасавала б за Караткевіч. З жаночай салідарнасьці. З-за таго, што я бачу нармальны твар, чую нармальную лексыку, якой я абсалютна ня чую ад мужчын-палітыкаў. Нармальныя касьцюмы, нармальныя рэакцыі. Тое, чаго ў мужчынаў-палітыкаў няма. Дый проста з-за таго, што нейкія спадзевы. А тое, што «Караткевіч — падсадная качка», як піша Пазьняк… Я ня веру ў гэта. Я ня ведаю, хто за ёй стаіць, якія грошы… Але я ведаю, што гэта быў бы новы паварот у нашым жыцьці. А не пайду на выбары таму, бо мы ж з вамі ведаем, хто пераможа. Мы ведаем, што пераможа Лукашэнка. Напэўна, у яго будзе 76%. Я так думаю. Ён паглядзіць на настроі грамадзтва і прыкіне, колькі можна.

Пытаньне: Вы сказалі, Адамовіч, Быкаў — а роля беларускай інтэлігенцыі, андэрграўнду, наколькі яна фармуючая, важная, наколькі важна мець гэтыя маральныя аўтарытэты?

Алексіевіч: Нашы «магікане» памерлі несвоечасова. Як нам цяпер не хапае Адамовіча, Быкава, іх слова, іх разуменьня, іх узроўню. Я думаю, шмат чаго не дазволілі б сабе тыя, хто дазваляе, калі іх няма. Мы ня можам сабе дазволіць такую свабоду — сядзець дзесьці, як некаторыя мае нямецкія сябры-пісьменьнікі — зьяжджаюць у вёску і пішуць. Мы жывем у такі недасканалы час, у такім недасканалым грамадзтве. Я не барыкадны чалавек, але ўвесь час цягне на барыкады. Таму што сорамна, сорамна за тое, што адбываецца.

Пытаньне: Ці лічыце Вы, што Ваш голас у будучыні будзе больш важкім у беларускім грамадзтве?

Алексіевіч: Ну я ня ведаю, бачыце ж, у нас такая ўлада… Ну, спадзяюся, ёй патлумачаць, што такое Нобэль, і можа быць будзе нейкая рэакцыя, можа асьцярожная. Агульны ўзровень палітычнай эліты ў нас савецкага складу. Нават яшчэ горш. У савецкай былі планкі, якія не парушаліся. Там былі людзі, доўга трэба было паўзьці па гэтай лесьвіцы, каб дапаўзьці. А сёньня ты з «гразі ў князі» — і кіруеш. Хто толькі ня быў міністрам культуры — і будаўнік, і хабзаец нейкі, хто толькі ня быў. Я думаю, трэба рабіць сваю справу і казаць тое, што ты думаеш.

Пытаньне: Як Вы ацэньваеце той факт, што Вы першая ў Беларусі ў літаратуры?

Алексіевіч: Мне складана сказаць. Што датычыцца навуковых распрацовак, фізыкі, хіміі, гэта патрабуе вялікага і тэхналягічнага ўзроўню ў краіне, вялікага навуковага патэнцыялу. Па-мойму, усё гэта ў нас разбурана. І я думаю, у нас шмат таленавітых людзей, але яны вымушаны ці іміграваць, як у Расеі, ці непаўнавартасна пражыць сваё жыцьцё.

Пытаньне: Што Вы думаеце пра сытуацыю ва Ўкраіне і пра расейскую авіябазу ў Беларусі?

Алексіевіч: Думаю, што расейская авіабаза нам не патрэбная. Але баюся, што яна будзе ў нас. Ня бачу я ў Лукашэнкі сілаў і рэсурсаў гэтаму супрацьстаяць. І ня бачу гэтых сіл супраціву ў грамадзтве. Грамадзтва прыме ўсё, што прапануе ўлада, на жаль. Што да Ўкраіны, то я ўсё ж думаю, што гэта, вядома ж, акупацыя, замежнае ўварваньне. Хаця там ёсьць шмат людзей, якія незадаволеныя тым, як было ва Ўкраіне і хацелі нейкіх перамен, але яны б ніколі не ваявалі. Яны б знайшлі іншы шлях пераменаў. Прывязіце да нас дзясяткі два грузавікоў, і заўжды знойдуцца людзі, якіх можна ўзброіць. Я чула ад аднаго чалавека, здавалася б, вельмі сымпатычнага, сталы падпалкоўнік, расеец. Але ён быў такі ўзрушаны, калі акупавалі Крым, і сказаў: «Ды мы таксама можам «тряхнуть стариной» і пісталет ёсьць, і тужурка ёсьць.

Пытаньне: А вы плянуеце ехаць ва Ўкраіну?

Алексіевіч: А была нядаўна. Бабуля памерла ўжо, а больш такіх блізкіх сваякоў не засталося.

Пытаньне: На Вашу думку, ці ёсьць нейкія прыкметы перамен у Беларусі, ці надзея на перамены, і ў якім накірунку яны будуць разьвівацца?

Алексіевіч: У Лукашэнкі вельмі цяжкае цяпер становішча. Ён вельмі хацеў бы адарвацца ад Расеі. Але хто ж яму дасьць. З аднаго боку, яго трымае ягоная ўласная мінуўшчына. А з другога боку, яго трымае Пуцін. Пад уласным мінулым я маю на ўвазе, што ён ня ведае іншых правіл гульні. Ён з гэтым вырас, нягледзячы на тое, што трэба прызнаць: у яго вельмі моцная палітычная чуйнасьць.

Пытаньне: А базу яму навязваюць?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература