Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Алфёраў: Я праглядаў, разумееце. Адзінае, што я крыху больш глядзеў — гэта «У вайны не жаночае аблічча». Я магу сказаць наступнае. Гэта шосты пісьменьнік, які піша па-расейску — яна беларуска, так, — але гэта шосты пісьменьнік, які атрымаў Нобэлеўскую прэмію пасьля Буніна, Пастэрнака, Шолахава, Салжаніцына і Бродзкага. І Алексіевіч. Але, за выключэньнем Шолахава, ва ўсіх астатніх Нобэлеўскіх прэміях, я б сказаў, быў элемэнт антысаветызму ў працах, за які давалася Нобэлеўская прэмія. Я думаю, менш за ўсё гэта было ў Бродзкага. Прэмія Бродзскага ў мяне выклікала выключна станоўчую рэакцыю яшчэ і таму, што ён прадэманстраваў бліскучыя здольнасьці адначасна і як расейскі, і як ангельскі паэт.

Навумчык: А Вы ня бачыце нейкага палітычнага складніку?

Алфёраў: Напэўна, напэўна ён, магчыма, і ёсьць, але ў выпадку са Сьвятланай Алексіевіч... Па-першае, ужо часы іншыя, гэта раз. Па-другое, у мяне такое ўнутранае перакананьне, што ў яе гэта абсалютна шчыра. Я ня ўпэўнены, скажам, у шчырасьці Салжаніцына, у тым ліку і ў ягоным «Гулагу», і ў шмат якіх іншых рэчах. Хаця ён, вядома, цудоўны пісьменьнік, і для мяне «Матронін двор» — яго найлепшы твор. А вось у Алексіевіч, я думаю, гэта цалкам шчыра. Можна пра гэта размаўляць. Я думаю, я б з задавальненьнем зь ёй сустрэўся і паразмаўляў. І ў нашай Беларусі, і запрасіў бы яе да сабе ў акадэмічны ўнівэрсытэт. Я абавязкова яе прачытаю. Але з таго, што я цяпер пасьпеў паглядзець, гэта, безумоўна, шчыра і цікава. І я думаю, што яна цалкам заслужыла прэмію.

Навумчык: Вы родам зь Віцебску. Скажыце, а віцябляне і ўвогуле беларусы могуць Вас таксама лічыць «сваім» нобэлеўскім ляўрэатам?

Алфёраў: Ну, а як жа? Беларусы мяне і лічаць сваім нобэлеўскім ляўрэатам. Ня толькі віцябляне, але й мянчане. І калі я прыяжджаю ў Беларусь, я прыяжджаю ў сваю родную краіну.

Навумчык: Гэта справядліва так лічыць?

Алфёраў: Ну я там ня толькі нарадзіўся, я там скончыў школу. Мае бацькі пражылі практычна ўсё жыцьцё там. У мяне ўсе беларускія карані. Я люблю наш цудоўны народ. Я магу сказаць, што я неаднаразова казаў, што калі вы сёньня едзеце на аўтамабілі з Расеі ў Беларусь, у Пскоўскай вобласьці (асабліва летам гэта дакладна бачна) вы едзеце між палёў, што парасьлі бур’янам, — а потым пераяжджаеце і трапляеце ў сучасную, цывілізаваную, эўрапейскую краіну.

Навумчык: І такое пытаньне, паколькі Вы — для мяне, прызнацца, нечакана — выявілі такое стаўленьне да Бродзкага і як фізык выказалі добрае веданьне літаратуры. Цяпер шмат пішацца (і New Yorker сёньня напісаў), што ўпершыню за доўгі час атрымала прэмію аўтар літаратуры нон-фікшн — не бэлетрыстыкі, не раманаў мастацкіх, а менавіта аўтар дакумэнталістыкі. Гэта ўпершыню пасьля Чэрчыля.

Алфёраў: Разумееце, ёсьць вялікая розьніца паміж дакумэнталістыкай Чэрчыля і творамі Сьвятланы Алексіевіч. Дакумэнталістыка Чэрчыля... Я думаю, тады шмат хто быў зьдзіўлены Нобэлеўскай прэміяй па літаратуры. Канечне, Чэрчыль цудоўна пісаў свае прамовы. Прэмія была нададзеная за шасьцітамовік мэмуараў. Вядома, што калі ў 1953 годзе Чэрчылю паведамілі, што ён ляўрэат Нобэлеўскай прэміі, ягоная рэакцыя была такая: «Спадзяюся — не за мір?» Гэтым самым, дарэчы, ён адразу паставіў прэмію за мір на пэўны ўзровень. Вось. Але ў Чэрчыля — гэта дакумэнталістыка, і большая частка шасьцітамовіка — гэта дакумэнты, акрамя ўсяго іншага. Хаця месцы ёсьць бліскуча напісаныя. Я да гэтага часу ў захапленьні ад ягонай бліскучай прамовы 22 чэрвеня 1941 году. А Алексіевіч — гэта ўсё ж і журналістыка, і літаратура. Літаратура! Магчыма, нават новы жанр літаратуры... Хаця, напэўна, не яна зьяўляецца тут першым аўтарам. Не дарэмна і Алеся Адамовіча прыгадваюць.

Навумчык: І Данііла Граніна ...

Алфёраў: Данііла Граніна ў меншай ступені, Адамовіч больш яркі ў гэтым пляне, хаця, магчыма, у мяне не зусім аб’ектыўны погляд. Гэта — літаратура. І не дарэмна яны адзначылі, што ў літаратуры, якую яна стварыла, галасы людзей чуюцца. Але гэта трэба было здолець напісаць! Таму яна для мяне — пісьменьніца, я шкадую, што я мала яе чытаў. І канечне, прачытаю і буду рады зь ёй пазнаёміцца.

Навумчык: А каго зь беларускіх пісьменьнікаў Вы ведаеце, акрамя Адамовіча? Магчыма, Быкава?

Алфёраў: Ну, Васіля Быкава я ведаў асабіста і вельмі добра да яго ставіўся. Увогуле, трэба сказаць, што калі вучыўся ў школе пасьля вайны ў Менску, дык маім бліжэйшым сябрам быў Ігар Атраховіч, сын Кандрата Крапівы. І пісьменьнікаў таго часу — і Коласа, і Міхася Лынькова, і Пятруся Броўку, і Пятра Глебку, і Куляшова — я ўсіх іх ведаў! Юнаком іх ведаў. Я вельмі захапляўся Куляшовым. Ягоная паэма «Сьцяг брыгады» — гэта бліскучы твор.

Навумчык: Вы напэўна, маглі б і па-беларуску размаўляць, калі б прыгадалі?

Алфёраў: (Пераходзіць на беларускую) А як жа? Гэта ж мая мова.

Навумчык: Усяго добрага вам і дзякуй за гутарку!

Алфёраў: Калі ласка!


Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература