Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Аксана Забужка: «Алексіевіч зьдзейсьніла літаратурны подзьвіг»

9 кастрычніка 2015

Радыё Свабода

Украінская пісьменьніца Аксана Забужка пракамэнтавала прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі беларускай пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч.

«Упершыню ад распаду Савецкага Саюзу ў культурны фокус Захаду трапіў вось гэты фэномэн, які спадарыня Сьвятлана 40 гадоў цярпліва дасьледавала сваім пісьменьніцкім інструмэнтарыем — вось гэты страшны нэа-оруэлаўскі паняволены розум, кажучы мовай Чэслава Мілаша. Толькі гэты паняволены розум значна больш шырокага фармату — тут гаворка ідзе ўжо, напэўна, аб паняволенай душы, якая як рак разьядае чалавецтва, і ахвярай ужо становяцца цэлыя краіны, і асабліва Расея. Алексіевіч, у прынцыпе, зьдзейсьніла літаратурны подзьвіг — так, яна беларуска, яна чалавек з савецкім бэкграўндам, але яна зьнешні чалавек у адносінах да расейскай літаратуры, і яна дала справаздачу замест расейскай літаратуры, якая аказалася не на ўзроўні сваёй гістарычнай місіі. Алексіевіч дала партрэт вось гэтага раку мозгу і душы, які гэтая чэкісцкая сыстэма на працягу ста гадоў практыкавала», — сказала Забужка ўкраінскай службе Радыё Свабода.


Як Лукашэнка вучыў Алексіевіч пісаць кніжкі

9 кастрычніка 2015

Валер Карбалевіч, Менск

Прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч стварыла для Аляксандра Лукашэнкі вельмі нязручную сытуацыю.

З аднаго боку, знакамітая пісьменьніца для яго — прынцыповы ідэйны апанэнт.

А з другога боку, не заўважыць такую падзею, як прысуджэньне галоўнай сусьветнай прэміі, немагчыма. Асабліва з улікам таго, што Лукашэнка віншуе з днём нараджэньня нават другарадных прадстаўнікоў расейскай культуры. Вось нядаўна прэм’ер Кабякоў у Маскве ўручыў беларускія ўзнагароды малавядомым расейскім журналістам. Таму ў Лукашэнкі хапіла здаровага сэнсу павіншаваць Сьвятлану Алексіевіч з узнагародай.

Гэтая сытуацыя падобная да ўзаемаадносін Лукашэнкі з Васілём Быкавым. Знакамітую фразу пра «стихи Быкова» ён сказаў у адказ на вострае пытаньне на расейскім тэлеканале пра непавагу да знакамітага пісьменьніка.

Нязручная сытуацыя для Лукашэнкі ўзьнікае яшчэ ў адным сэнсе. Ён увесь час выказвае прэтэнзіі беларускім пісьменьнікам, што яны не ствараюць выбітных твораў. Маўляў, дайце мне, пакажыце, напішыце «Вайну і мір», і тады я вас уганарую.

Дык вось, калі ласка, Сьвятлана Алексіевіч атрымала прызнаньне, вышэйшага за якое ў сьвеце няма. І тут высьвятляецца, што за час кіраваньня Лукашэнкі беларускія дзяржаўныя выдавецтвы не друкавалі яе кніжак. Няма прарока дома пад бокам. «Вайна і мір» ёсьць, толькі ўлады яе не заўважылі і не прызналі.

Але тут існуе і глыбейшая праблема. Справа ня толькі ў тым, што Лукашэнка кніг не чытае. «Усе кніжкі я ўжо прачытаў раней», — казаў ён, адказваючы на пытаньні расейскіх журналістаў у кастрычніку 2007 году. Кіраўнік Беларусі ў поўнай меры не разумее самакаштоўнасьці культуры і мастацтва, існаваньня адмысловага мастацкага сьвету. Як і ў савецкія часы, гэты сьвет успрымаецца ім утылітарна, толькі як галіна народнай гаспадаркі. «Нацыянальную культуру мы разглядаем як надзвычай важны стратэгічны рэсурс дзяржавы», — казаў ён на адмысловай нарадзе ў 2001 годзе. То бок культура бачыцца ім не як унікальны сацыяльны фэномэн, а ўсяго толькі як рэсурс дзяржавы, нароўні з вайсковым, фінансавым і іншымі рэсурсамі.

Акрамя таго, па савецкай традыцыі Лукашэнка разглядае культуру як інструмэнт у руках дзяржавы па «выхаваньні» народу ў рэчышчы апошніх палітычных установак.

На сустрэчы з кіраўніцтвам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў у верасьні 1998 году кіраўнік Беларусі стаў крытыкаваць Сьвятлану Алексіевіч. Маўляў, няправільна піша. Вось ягоныя развагі:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература