Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Пісьменьнікі накшталт Сьвятланы Алексіевіч магчымыя толькі ў краінах і культурах з традыцыяй прозы нон-фікшн, дзе ёсьць разуменьне таго, што гісторыя існуе толькі тады, калі яна расказаная і што сьведчаньняў пра эпоху не бывае па-за словамі і мовай. Дарэмныя фільм і фатаграфія, дарэмная тэлевізія: чалавек — апавядальная істота, няма гісторыі па-за тэкстам. У нашых убогіх паўднёваславянскіх правінцыях ня будзе лёгка тым, хто зараз паспрабуе чытаць Сьвятлану Алексіевіч, каб зразумець, што было ў галаве ў Швэдзкай акадэміі, калі яна сёньня а першай гадзіне папаўдні абвясьціла гораду і сьвету сваё рашэньне. А што б усчалася, калі б знайшоўся нехта, хто б ім сказаў, што Акадэмія ўжо даўно не прымала такіх сьмелых і зь літаратурнага гледзішча чыстых рашэньняў.

Сустрэнем воплескамі Сьвятлану Алексіевіч і яе велічыню, сустрэнем воплескамі швэдзкіх акадэмікаў, бо яны сёньня далі нам нагоду пагаварыць пра гэтую жанчыну, якая і ўчора была нічым ня меншая. Яе ўшанавалі Нобэлем, але і Нобэль у нечым быў ушанаваны Сьвятланай Алексіевіч.

Яна нарадзілася 31 траўня 1948 году ў Станіслававе, які сёньня завецца Івана-Франкоўск, горадзе ў Заходняй Украіне, ад бацькі беларуса і маці ўкраінкі. Журналістыцы вучылася ў Менску і ў савецкія часы працавала ў розных мясцовых газэтах і літаратурных часопісах. Вядомасьць прынесьлі ёй кнігі-сьведчаньні пра Другую сусьветную вайну, Чарнобыльскую катастрофу, савецка-аўганскую вайну. Выгнаная рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, у 2000 годзе выяжджае з краіны і гадамі жыве ў Парыжы, Гётэборгу, Бэрліне, пакуль у 2011 годзе не вяртаецца ў Менск. Рэжым у міжчасе не зьмяніўся, але, думаю, рэжымныя псы ў міжчасе зразумелі, хто такая Сьвятлана Алексіевіч. На працягу дзевяностых і дзьвюхтысячных яна атрымлівае найважнейшыя літаратурныя прэміі па ўсёй Эўропе — у тым ліку і заснаваную ў 2011 годзе прэмію Рышарда Капусьцінскага, якая хоць далёка і ня самая важная, затое вельмі значная, знакавая — але мала перакладаецца на ангельскую мову. Гэта варта нагадаць, бо паасобныя амэрыканскія літаратурныя крытыкі і журналісты, ня бачачы праблему ва ўласнай культуры, могуць пагардліва сьцьвердзіць, што Нобэлеўскую прэмію зноў атрымаў нехта, пра каго яны ніколі ня чулі.

Сьвятлана Алексіевіч, як мы ўжо сказалі, мяшанага нацыянальнага паходжаньня — прынамсі з тутэйшай пэрспэктывы — а што яшчэ страшней, піша не на беларускай, а на расейскай мове. Беларускія пісьменьнікі часам бываюць схільныя яе гэтым папракаць, што і ня дзіўна, калі ведаеш, што іх мова, як і ўкраінская, аж да здабыцьця незалежнасьці была адсунутая на ўзбочыну жыцьця, а тыя, хто на ёй гаварыў, лічыліся нацыяналістамі і правінцыяламі. Але напэўна нікому ўжо й заўтра ня прыйдзе ў галаву сказаць, што Сьвятлана Алексіевіч не беларуская, а расейская пісьменьніца. Беларусь, як і Ўкраіна, дзьвюхмоўная ў такой ступені, што мова функцыянуе інклюзіўна, а не эксклюзіўна, выключаючы.

Кажуць, што яна мае непрыемны характар і ў паводзінах іншых часам адчувае агрэсіўнасьць, нават калі для гэтага няма ніякіх падставаў. Ня ведаю чаму, але калі я пра гэта пачуў, мне падалося, што яна мае рацыю. Ва ўсякім разе, заўтра Сьвятлану Алексіевіч будуць любіць і цаніць больш, чым учора. І хоць, праўда, не ў яе краіне, знойдуцца і такія, бо ідыётаў, параноікаў, літаратурных аналітыкаў і геастратэгаў ніколі не бракуе, хто ў прэміі для Алексіевіч будзе шукаць нейкія пазалітаратурныя прычыны і матывы. Я ўжо й цяпер іх чую, тут ня трэба вялікай фантазіі, як яны крычаць пра тое, што сёлетні Нобэль прысуджаны пад рэха вайны ва Ўкраіне. Але чаму тады ўшанаваная не Аксана Забужка, чаму ня Юры Андруховіч, бо ж яны ўкраінскія пісьменьнікі, або чаму ня нейкі апазыцыйны расейскі літаратар — і такія б лёгка знайшліся? Сьвятлану Алексіевіч з вайною ва Ўкраіне зьвяжа толькі той, хто ні пра тую вайну нічога ня ведае, ні саму Алексіевіч не чытаў.

Сьвятлана Алексіевіч у сваёй літаратурнай творчасьці сьведчыць пра паразу і страту. Пра што б яна ні пісала, з кім бы ні гаварыла, гэта яе дзьве неадступныя тэмы. Калі ў наступным годзе будзе адзначацца круглая, трыццатая гадавіна Чарнобыльскай катастрофы, магчыма, знойдзецца нехта, хто перакладзе і гэтую яе кнігу. Некалі ў Харватыі былі выдавецтвы, якія спаборнічалі за тое, каб першымі выкупіць правы і выдаць кнігу новага ляўрэата Нобэлеўскай прэміі. Але тады былі іншыя выдаўцы і іншыя рэдактары. І так, было б несправядліва менавіта цяпер, у тры сорак, у той дзень, калі Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію, забыцца павіншаваць Наташу Мэдвэд, якая бездакорна адрэдагавала для выдавецтва Edicije Božičević гэтую кнігу, не замінаючы калегу-перакладчыку ў нюансах. Калі б не яна, Сьвятлана Алексіевіч так і засталася б для нашага чытача абсалютна ананімнай. Важна, што так ня здарылася і што мы яшчэ на маленькі крок наблізіліся да Эўропы.


Cаўка ды Грышка пра выбары і Нобэлеўскую прэмію Алексіевіч

11 кастрычніка 2015

Лявон Вольскі, Менск

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература