Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

«На выбары, ўпярод, беларусЫ! І не забудзьце прычасаць усы»... «Выбары ў параўнаньні з Нобэлем — дробная фікцыя, Саўка, ня болей» — спрачаюцца музычныя героі Лявона Вольскага.

Саўка:

На выбары, друзья, ўпярод і зь песьней!

Чэм дальшэ, цем всё будзет інцерэсьней.

Но ў меру інцерэсна — ўсё культурна -

Сто грам на грудзь, і бюлецені ў урны.

Я сам быў прэдседацелем кагда-та.

Студзенты галасуюць так, как нада,

А такжэ людзі із госапарата.

Как нада галасуюць і салдаты.

Грышка:

Гэта мышыная ўсё валтузьня,

Бо Алексіевіч Нобэля ўзяла.

Выбары ў параўнаньні з Нобэлем —

Дробная фікцыя, Саўка, ня болей.

Саўка:

Якога, Грышка, Нобеля, аксьцісь ты!

Как нада галасуюць і арцісты.

Ані ужэ праехалі па сёлам

З шоў агітацыонным, но вясёлым.

Ані ўсім аб’ясьнілі харашэнька,

Што прэзідзентам будзет... самы сільны,

Дастойны самы, самы лучшы, мудры...

Сто грам на грудзь, і бюлецені ў урны!

Грышка:

Выбары — дзея трэцяга пляну,

Калі параўнаць з трыюмфам Сьвятланы.

Усім надакучылі вашыя фішкі,

Дробныя, шэрыя гора-людзішкі.

Саўка:

Друзья, прашу, ня слушайце убогіх!

І, есьлі нада, талханіце ў бок іх.

На выбары, ўпярод, беларусЫ!

І не забудзьце прычасаць усы.

Грышка:

Я пастаянна галасаваў,

Пасьля чаго быў поўны завал.

Дык вось цяпер не пайду я і ўрэшце,

Хочацца верыць, зьменіцца нешта.


«Не сумняваюся, што настане той час, калі беларусы ўганаруюць Алексіевіч як нацыянальную гераіню»

24 кастрычніка 2015

Валянцін Жданко, Менск

З агляду лістоў на Свабоду «Паштовая скрынка 111».

... Адна з найбольш адметных і радасных для Беларусі падзей апошняга часу — прысуджэньне літаратурнага Нобэля Сьвятлане Алексіевіч. Першая ў нацыянальнай гісторыі Нобэлеўская прэмія — падстава для гонару краіны. Беларускія ўлады, аднак, адрэагавалі на падзею больш чым стрымана. Прычына зразумелая: Сьвятлану Алексіевіч ніяк не залічыш у прыхільнікі Лукашэнкавай палітыкі. З падазрэньнем паставіліся да трыюмфу беларускай пісьменьніцы і некаторыя нашы слухачы. У прыватнасьці, вось што піша Барыс Руцько зь Менску:

«Прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч — гэта пачатак ажыцьцяўленьня адмысловага пляну супраць Беларусі, мэта якога — стварэньне хаосу дзеля таго, каб зрынуць Лукашэнку. Асабіста я чакаю, што Алексіевіч неўзабаве стане лідэрам беларускай апазыцыі, а потым — і кандыдатам у прэзыдэнты ад гэтай апазыцыі. Прычым, хутчэй за ўсё, не празь пяць гадоў, а гады праз два-тры.

Нобэлеўскія прэміі Захад дае не за геніяльнасьць і не за забесьпячэньне міру, а дзеля таго, каб вядомая асоба стала агентам уплыву. Ну, вось Салжаніцын хіба ня быў агентам уплыву Захаду? Ці Сахараў? Дый Пастарнак таксама, хоць, мабыць, толькі напалову...

Так што Алексіевіч цяпер будзе ўсяляк крытыкаваць, абліваць брудам дзеячаў Беларусі і Расеі. У Захаду адносна яе далёкасяжныя пляны....», — гэтак лічыць Барыс Руцько зь Менску.

Вось цікава, спадар Барыс, а савецкі пісьменьнік Шолахаў, усяляк аблашчаны камуністычным рэжымам, таксама быў «агентам уплыву Захаду»? А расейскі акадэмік і прыхільнік расейскіх камуністаў Жарэс Алфёраў? А савецкі фізык і двойчы герой сацыялістычнай працы Пётар Капіца? А савецкі акадэмік, ляўрэат ня толькі Нобэлеўскай, але і Ленінскай, і трох Сталінскіх прэміяў Леў Ландаў?

Сьвятлана Алексіевіч да палітычнай апазыцыі ніколі сябе не прылічвала і, наколькі вядома, займацца палітычнай дзейнасьцю не зьбіраецца. А вось тое, што яна стала бясспрэчным маральным аўтарытэтам для лепшай часткі беларускага грамадзтва — гэта безумоўна. Ніколькі не сумняваюся, што настане той час, калі беларусы ўганаруюць Алексіевіч як нацыянальную гераіню. Яна вартая таго, бо зрабіла для сваёй краіны значна больш, чым усе нашы няўцямныя бляклыя палітыкі і хакеісты, разам узятыя. Але адбудзецца гэта, зразумела, не пры сёньняшняй уладзе...


Лукашэнка пра Алексіевіч: «Не пасьпела атрымаць Нобэлеўскую прэмію, а ўжо выліла бруд на краіну»

25 кастрычніка 2015

Радыё Свабода, Менск

Аляксандар Лукашэнка наведаў творчы вечар расейскага кампазытара Віктара Дробыша, які быў арганізаваны ў «Менск-Арэне».

Як паведамляе БелТА, ён яму ўручыў ордэн Францішка Скарыны і падкрэсьліў, што шануе Віктара Дробыша за яго творчасьць, але «больш за ўсё за тое, што вы ніколі, нават быўшы далёка ад нашай Радзімы, калі пра нас ня вельмі добра казалі, не саромеліся называць сябе беларусам, у адрозьненьне ад асобных нашых «творцаў»».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература