Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

«Тут поўна было розных камісій міжнародных, і перад сваім народам трэба было трымаць твар, а цяпер ён вольны», — заявіла яна.

Паводле пісьменьніцы, яна ніколі не крытыкавала беларускі народ, а толькі палітычныя рашэньні прэзыдэнта.

«Я б сказала, што не пра гэта трэба сёньня прэзыдэнту гаварыць. Народ чакае рэформаў, у народзе назапасілася энэргія. А ў нас наогул ніякай ідэі. Толькі б утрымаць уладу. Калі гэта абраза беларускага або расейскага народу, то я ня ведаю, дзе і ў якім часе мы жывем», — дадала Алексіевіч.

Раней у нядзелю Лукашэнка ў часе ўзнагароджаньня ў Менску кампазытара Віктара Дробыша параўнаў яго з Алексіевіч, падкрэсьліўшы, што Дробыш, будучы далёка ад роднай зямлі, ніколі не саромеўся называць сябе беларусам, «у адрозьненьне ад асобных нашых творцаў, творчых асоб, нават ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, якія яшчэ не пасьпелі атрымаць яе, выехалі за межы краіны і пастараліся цэбар бруду выліць на сваю краіну». Прэзыдэнт таксама заявіў: «Радзіму, сваю зямлю, як і сваіх бацькоў, сваю маці не выбіраюць. Яна такая, якая ёсьць. І калі ты дрэнна кажаш пра Радзіму, саромеесься яе, значыць ты, перш за ўсё, дрэнны сын».

Верагодна, кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на выказваньні пісьменьніцы за мяжой, у прыватнасьці на сустрэчы з заходнімі журналістамі ў Бэрліне 10 кастрычніка. Тады Алексіевіч папярэдзіла Эўропу пра тое, што Лукашэнка «таргуецца, каб набіць сабе цану ў адносінах з Расеяй, і зноў адвернецца ад Эўропы, калі атрымае расейскія грошы».


Алексіевіч і Лукашэнка

25 кастрычніка 2015

Юры Дракахруст, Прага

Звычайна ці вельмі часта публіцыстычная, грамадзянская і творчая пазыцыя пісьменьніка супадаюць.

Зразумела, творчасьць ня зводзіцца да грамадзянскай пазыцыі, але супярэчнасьць сустракаецца даволі рэдка. У сваіх кнігах прынамсі Дастаеўскі не супярэчыў, скажам, сваёй «любові» да палякаў ці свайму «канстантынопальнаш», выкладзеным у «Дзёньніку пісьменьніка».

Ну а вось Сьвятлана Алексіевіч... Вядомая яе грамадзянская пазыцыя, за якую яе ў Расеі ахрысьцілі русафобкай, яе жорсткая крытыка як Пуціна, гэтак і Лукашэнкі.

Але што да творчасьці, то адзін знаёмы распавёў гісторыю пра напісаньне «Час second-hand». Вядома, што для сваіх кніг пісьменьніца апытвае дзясяткі, калі ня сотні, людзей, у кнігу трапляе тое, што кладзецца ў яе бачаньне. Дык вось, знаёмы распавёў пра адну з гутарак пісьменьніцы для «Час second-hand» з пасьпяховым бізнэсоўцам. Той распавёў Алексіевіч, што цяперашні час, нягледзячы ні на што, шчасьлівы ў ягоным жыцьці ці, прынамсі, значна шчасьлівейшы, чым савецкі. Яго і рабавалі, і кідалі, і грошы ён губляў, і з бандытамі даводзілася разьбірацца, і з чыноўнікамі. Але гэта было паўнакроўнае жыцьцё, рэалізацыя здольнасьцяў гэтага чалавека. Нават ня ў грошах справа, ці не ў адных іх.

Гэты чалавек змог рэалізаваць сябе, змог, кажучы высокім штылем, здабыць сваё шчасьце менавіта дзякуючы таму, што абрынуўся «савок», і наўпрост гэта і сказаў пісьменьніцы.

Чытачы кнігі ведаюць — гэтая гісторыя ў кнігу не ўвайшла. Абсалютна не ў папрок аўтару — як сьпяваў Акуджава, «каждый пишет, что он слышит», кнігі Алексіевіч — гэта менавіта літаратура, а не рэпартаж і не ўсебаковае навуковае дасьледаваньне. Але я менавіта пра тое, што чуе вуха, душа пісьменьніка.

Чуе, як памятаюць чытачы, расповед іншага бізнэсоўца, былога афіцэра СА, які цяпер гандлюе італьянскай сантэхнікай. Ён можа і ня менш пасьпяховы, чым той, чый расповед не ўвайшоў у кнігу, але што ён кажа? Ну так, бабкі, усе справы, але тады, у СССР, я ведаў, для чаго жыву, была мэта, місія, вышэйшая за мяне, сэнс жыцьця. А цяпер які сэнс — сральнікі замежныя прадаваць?

Утрырую, можа, крыху, але сэнс шчыраваньняў такі. Так, у кнізе ёсьць жахлівыя ўспаміны людзей пра сталінскі тэрор, што, магчыма, пільныя расейскія аглядальнікі палічылі русофобіяй і паклёпам на іхняе сьветлае сёньня. Але калі глядзець на экзыстэнцыйныя сэнсы герояў кнігі, то яны ўсе ў цяперашнім часе — прайграўшыя, расчараваныя, упаўшыя ў роспач, пачынаючы зь першага завочнага дыялёгу дзьвюх жанчын: былой апазыцыянэркі, удзельніцы дэмакратычнага руху і былой намэнклятурніцы. Прайгралі ж абедзьве: другая — таму што абрынуўся яе сьвет, першая — таму што сьвет, за які яна змагалася, аказаўся не такім, як марылася ў часы перабудовы, падступным і бязьлітасным.

У кнізе няма шчасьлівых людзей. А калі і ёсьць, то яны шчасьлівыя адно як людзі, ад таго, што на сьвеце засталася любоў, спагада, чалавечая цеплыня. Але ад калясальнага злому, зьмены, якая адбылася на ўсёй постсавецкай прасторы, прайгралі ўсе. Усе героі «Часу second-hand». Насамрэч прайгралі далёка ня ўсе, але тых, хто выйграў, у кнізе няма — «каждый пишет, что он слышит».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература