Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Шушкевіч, Казько і Арлоў камэнтуюць словы Лукашэнкі пра Алексіевіч

25 кастрычніка 2014

Кацярына Зайкоўская, Менск

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч адзначае рост Сьвятланы Алексіевіч як палітыка і гаворыць пра недарэчнасьць варожых выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі ў бок пісьменьніцы.

Шушкевіч: «Лукашэнка ўвогуле не разумее, што такое Нобэлеўская прэмія. Любы прэзыдэнт маліцца павінен, каб прадстаўнік яго краіны стаў ляўрэатам, таму што гэта вялізнае прызнаньне на сусьветным узроўні. Што бачым мы? Абвінавачаньне ў апазыцыйнасьці пісьменьніцы, якая ўпершыню такое прызнаньне атрымала.

Гэта яшчэ адно сьведчаньне таго, што Аляксандр Лукашэнка — антыбеларус і ўся яго 20-гадовая дзейнасьць антыбеларуская. Ён стаіць на задніх лапках перад расейскім кіраўніком і выконвае ўсё, што яму загадаюць з Крамля.

Я вельмі пільна сачу за ўсімі выступамі Сьвятланы Алексіевіч і магу адзначыць, што яна вельмі моцна ўдасканалілася ў палітычным пляне. Можна сказаць, што стала сапраўдным палітыкам. А яе выступ у Кракаве — гэта вельмі ўзважаная ацэнка і аналіз сытуацыі. Магу сказаць, што мае думкі супадаюць з тым пра што кажа Алексіевіч. Адзінае, што яна ўмее вельмі выкшталцона іх выкласьці. Я лічу, што мы павінны ганарыцца такім чалавекам. Найперш, беларускія жанчыны павінны ганарыцца».

Пісьменьнік, ляўрэат літаратурнай прэміі Гедройця ў 2015 годзе Віктар Казько адзначае, што прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка дэманструе неспагадлівае стаўленьне ня толькі да канкрэтнай асобы нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч, а да ўсёй культуры, да таго, што мае прыкметы беларускай сацыянальнасьці.

Казько: «Яму хочацца, каб мы былі як авечкі ў загоне, слухалі, што скажа пастух-правадыр. Але ў мастацтве так ня можа быць. Мастак таму і мастак, што мае сваё меркаваньне. І толькі праз адлюстраваньне гэтага меркаваньня можа адбывацца творчасьць. Мастакі ня хочуць быць у статку, брахаць на загад.

Сьвятлана Алексіевіч — асоба, да якой прыслухоўваюцца. Як да Коласа, як да Купалы. Таму што ў словах такіх літаратараў заўсёды ёсьць нешта прарочае. Вось Лукашэнка і злуецца, што людзі хутчэй прыслухаюцца да Алексіевіч, чым да яго».

Віктар Казько падкрэсьліў, што вельмі высока цэніць творчасьць Сьвятланы Алексіевіч, але адзначыў, што ў «нобэлеўскія кабінэты Беларусі дарогу праклаў Васіль Быкаў».

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў пералічыў прычыны нэрвовага стаўленьня Аляксандра Лукашэнкі да Сьвятланы Алексіевіч.

Арлоў: «Я лічу, што такая нэрвовая рэакцыя ўладаў на атрыманьне Сьвятланай Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі выклікана некалькімі чыньнікамі.

Па-першае, насуперак неаднаразовым заявам Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што нашыя пісьменьнікі нічога ня вартыя — маўляў, другую «Вайну і мір» не напісалі — высьвятляецца, што беларускія літаратары могуць дасягнуць вельмі высокага ўзроўню.

Па-другое, Сьвятлана Алексіевіч належыць не да Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, якім кіруе генэрал Чаргінец, а да незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў — арганізацыі, якая лічыцца ўладамі выразна апазыцыйнай.

Па-трэцяе, Сьвятлана Алексіевіч ніколі не хавала сваіх дэмакратычных поглядаў. Зразумела, што Нобэлеўская прэмія ніякім чынам на яе перакананьні не паўплывала, яна гаворыць пра тое, што не прымае цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі».

Уладзімер Арлоў выказаў спадзеў, што ва ўладаў хопіць розуму не рабіць варожых крокаў у бок пісьменьніцы Алексіевіч.

Арлоў: «Наадварот — цяпер момант, калі дзяржаўныя выдавецтвы павінны азадачыцца друкам яе твораў, чаго не было ўжо апошнія чвэрць стагодзьдзя. Абавязкова павінны быць выдадзеныя пераклады яе твораў на беларускую мову — тым больш, што на іх ёсьць вялікі попыт.

Я таксама спадзяюся, што ня будзе адмененае рашэньне пра вяртаньне твораў Сьвятланы Алексіевіч у школьную праграму. Улады павінны зразумець, што посьпех Сьвятланы — агульнанацыянальны, што прэмія атрыманая ня толькі ёй, але і ўсёй нашай краінай, што беларускі «Нобэль» павышае аўтарытэт усёй Беларусі. Пакуль жа сваімі заявамі прэзыдэнт дэманструе неразуменьне такіх элемэнтарных рэчаў».


Алексіевіч адказала на крытыку Лукашэнкі: «Ніякай ідэі, абы ўтрымаць уладу»

25 кастрычніка 2015

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2015 па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч у нядзелю, 25 кастрычніка, у эфіры радыёстанцыі «Гаворыць Масква» пракамэнтавала крытыку прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на свой адрас.

«Калі Лукашэнка павіншаваў мяне, хай ня першы, я была рада, таму што зразумела, усё ж ён палітык. І раптам вось гэты камэнтар», — сказала беларуская пісьменьніца.

Яна выказала меркаваньне, што віншаваньне Лукашэнкі з прысуджэньнем ёй Нобэлеўскай прэміі было зроблена таму, што набліжаліся выбары кіраўніка беларускай дзяржавы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература