АПЛ
(APL, A Programming Language) — мова праграмавання. Распрацавана з 1957 па 1967 гг. Кеннэтам Іверсонам. АПЛ выкарыстоўвае шырокі набор спецыяльных сімвалаў і надзвычай кароткі сінтаксіс для выканання вектарных і матрычных аперацый над масівамі лікаў у інтэрактыўным асяроддзі. Выкарыстоўваюцца сімвалы, якія нельга набраць на звычайнай клавіятуры. З гэтай мовай працуюць у асноўным матэматыкі для развязання складаных праблем без вялікіх высілкаў на праграмаванне.Апрацóўка
(manipulation) — любое дзеянне са звесткамі, уключна перамяшчэнне, сціранне, капіяванне, дабаўленне альбо змяненні.Апрацóўка адлюстравáнняў
(image processing) — пераўтварэнне адлюстраванняў ў лічбавую форму і наступная іх апрацоўка, якая можа ўключаць у сябе змену кантрастнасці адлюстравання, формы, колеру і інш.Апрацóўка звéстак
(data processing) — сістэматычнае выкананне аперацый над звесткамі; аперацыі, звязаныя са зборам, захоўваннем, пошукам, гатункоўкай і ўзнаўленнем інфармацыі. Надзейнасць вынікаў апрацоўкі звестак залежыць ад правільнасці саміх звестак.Апрацóўка па меры паступлéння
(demand processing) — апрацоўка звестак па меры іх з’яўлення на ўводзе прылады.Апрацóўка спісаў
(list processing) — дзеянні, якія выконваюцца над спісамі. Працэдурныя мовы праводзяць маніпуляцыі як са спісамі, так і з асобнымі іх элементамі.Апрацóўка ў рэáльным чáсе
(real-time processing) — рэжым апрацоўкі ўваходных звестак па меры іх паступлення, якія непасрэдна набіраюцца на клавіятуры, вынік апрацоўкі адразу выводзіцца на экран.Аптымізáцыя
(optimization) — 1. Паляпшэнне характарыстык сістэмы. 2. Працэс павышэння эфектыўнасці праграмы шляхам выбару і пабудовы структуры звестак, алгарытму і паслядоўнасці каманд. Працэс пераўтварэння кодаў з мэтай, каб праграмы працавалі хутчэй альбо займалі менш месца ў памяці.Аптымізáцыя размяшчэння файлаў
(activity loading) — метад аптымізацыі размяшчэння файлаў на дыску такім чынам, каб найбольш часта ўжывальная інфармацыя была найбольш хутка загружана.Аптычная ілюзія, абмáн зрóку
(optical illusion) — зрокавае ўспрыманне адлюстраванняў, якія ствараюцца у кампутарнай графіцы, не заўсёды бывае адназначным. Адзін і той жа малюнак можа быць успрыняты рознымі людзьмі па-рознаму.Аптычная кáрта
(optical card) — пластыкавая картачка, счытванне інфармацыі з якой здзяйсняецца з дапамогай лазара.Аптычная перадáча
(optical transmission) — сістэма перадачы інфармацыі, ў якой прымяняюцца лазары і аптычныя валокны.Аптычная прылáда счытвання
(optical character reader) — прылада, якая пры перамяшчэнні галоўкі счытвання па тэксце здзяйсняе генерацыю лікаў кодаў ASCII у адпаведнасці з літарамі, адлюстраванымі ў тэксце.Аптычны дыск
(optical disc) — носьбіт інфармацыі, на які інфармацыя запісваецца з дапамогай лазара. Счытванне таксама здзяйсняецца з дапамогай лазара.Аптычны кáбель
(optical cable) — кабель, па якім перадаюцца светлавыя сігналы.Аптычны кампýтар
(optical computer) — кампутар, аснашчаны аптычным працэсарам. Макет першага аптычнага кампутара ў 1990 годзе стварыла кампанія ”Bell”. У 2003 г. кампанія Lenslet стварыла першы ў свеце аптычны працэсар у якасці камерцыйнага прадукту, які можна было купіць. Яго прадукцыйнасць — 8 трыліёнаў арыфметычных аперацый за секунду. Аперацыі выконваюцца за кошт маніпуляціі плыняў святла, а не электронаў, пагэтаму дасягаецца такая прадукцыйнасць.Аптычны працэсар
(optical processor) — працэсар, які аперыруе аптычнымі сігналамі. Лагічныя аперацыі прадстаўлены як ўзаемадзеянне рэчыва са святлом. Аперацыі выконваюцца шляхам маніпуляцыі патокаў святла, а не электронаў, таму дасягаецца высокая прадукцыйнасць: у 2003 годзе камерцыйны працэсар EnLight 256 выконваў трыльён арыфметычных аперацыяў за секунду.Апытáнне
(polling) — праверка часткі кампутарнай сістэмы праз азначаныя інтэрвалы. Метад збору інфармацыі з розных крыніц.Апытáнне стáну
(status poll) — сігналы, якія пасылаюцца з цэнтральнага працэсара для выяўлення стану пэрыферыйных прыладаў (клавіятура, прынтар, экран).Апытáнне стáнцый звéстак
(polling) — працэс запрашэння падпарадкаванай станціі звестак да перадачы паведамленняў.Арбітр
(arbitrator) — электронная схема альбо спецыяльны алгарытм развязання канфліктаў паміж рознымі карыстальнікамі, якія адначасова патрабуюць супольны рэсурс.Арбітрáж
(arbitration) — сістэма адсочвання і развязання канфліктных запытаў на рэсурс з боку некалькіх працэсараў альбо карыстальнікаў.