Аргумент
(argument) — 1. Значэнне альбо выраз, які выкарыстоўваецца разам з аператарам альбо перадаецца ў падпраграму ў момант выкліку (працэдуры альбо функцыі) для ўказання канкрэтнага рэжыму яе работы альбо для задання зыходных звестак. 2. Лагічны довад, які служыць асновай для доказу сцвярджэння. 3. Элемент абсягу вызначэння функцыі. Аргумент вельмі часта ўжываецца як сінонім тэрмінаАрсенід галія
(gallium arsenide) — паўправадніковы матэрыял (хімічнае злучэнне), які выкарыстоўваецца для вытворчасці святладыёдаў і звышвысокачастотных транзістараў і інтэгральных схемаў. Мікрасхемы на аснове арсеніда гелю працуюць хутчэй, чым іх крэмневыя аналагі, лепш пераносяць тэмпературныя змены, больш устойлівы да радыяцыі, спажываюць менш энэргіі.Архівáтар
(archivator) — праграма сціскання файлаў для больш кампактнага доўгатэрміновага іх захоўвання на вонкавых носьбітах. Прыклады архіватараў: ARJ, WINZIP, WINRAR і інш. Функцыі праграм архіватараў: ўпакоўка (сцісканне і капіяванне) у спецыяльны архіўны файл, дабаўленне файлаў і іх выдаленне з архіўнага файла, прагляд змесціва архіўнага файла, распакоўка асобных файлаў альбо ўсяго архіва, самараспакаванне архіўных файлаў.Архівáцыя
(archiving) — дзеянне па сцісканні звестак у файле дзеля змяншэння велічыні занятай файлам прасторы дыска.Архітэктýра
(architecture) — гэта апісанне складанай сістэмы з мноства элементаў, як адзінага цэлага. Сістэмнае паняцце, якое ўключае апісанне на некаторым узроўні агульнай структуры апаратных сродкаў, арганізацыі асобных элементаў кампутара, неабходных для забеспячэння яго працаздольнасці. Гэты тэрмін уключае і сістэмнае праграмнае забеспячэнне кампутарнай сістэмы альбо некаторай яе часткі. Архітэктура павінна забяспечыць высокія характарыстыкі па такіх параметрах, як хуткасць, надзейнасць, лёгкасць выканання рамонту, бяспеку, магчымасць выканання розных задач і работ з многімі карыстальнікамі, сумяшчальнасць з існым абсталяваннем. Прасцейшая архітэктура працэсара павінна адпавядаць архітэктуры, прапанаванай фон Нойманам. Сучасныя кампутары выкарыстоўваюць прынцып канвеернай апрацоўкі, альбо апрацоўка масіваў звестак. Апошнім часам удзяляецца ўвага канцэпцыі стэкавага працэсара. Архітэктура праграмнага забеспячэння базуецца на алгарытмах, метадах рэалізацыі гэтых алгарытмаў і тыпах звестак, якія пры гэтым выкарыстоўваюцца. Рэсурсы пэрсанальнага кампутара можна аб’яднаць у шэраг сістэмаў: сістэма ўводу інфармацыі, сістэма апрацоўкі, сістэма рэгістрацыі інфармацыі, відэасістэма, сістэма захоўвання інфармацыі, сістэма рэзервавання, сістэма мультымедыя, сістэма камунікацый.Архітэктýра “кліент-сервер”
(client/server architecture) — у кампутарных сетках рэалізуецца прынцып размеркаванай апрацоўкі інфармацыі. У гэтым асяроддзі функцыянуюць два асноўныя аб’екты:Архітэктýра “кліент-сервер” трохзвенная
(client/server architecture) — сучасны архітэктурны падыход да канструявання размеркаваных інфармацыйных сістэмаў з вялікім лікам карыстальнікаў. Функцыі сервера падзелены так: падтрымка функцыяў дадаткаў і функцыяў сістэмы базы звестак здзяйсняюцца на асобных серверах.Архітэктýра “цыбýліны”
(onion-skin architecture) — распрацоўка сістэмы ў выглядзе некалькіх асобных пластоў — ад мікрапрацэсара, прынятага за ядро ці цэнтральны пласт, і да аперацыйнай сістэмы, за якой ідзе мова праграмавання.