Архітэктýра сéткі
(network architecture) — арганізацыя кожнага вузла і злучэнні паміж вузламі сеткі. Цалкам арганізаваная архітэктура прадугледжвае сувязь усіх элементаў сеткі з усімі іншымі элементамі, што прыводзіць да надзвычай вялікага набору сувязяў. Часткова звязаная архітэктура ўтрымлівае сувязі толькі паміж асобнымі вузламі. У дрэвападобнай архітэктуры адзін вузел далучаецца да двух іншых, а тыя — да двух наступных. У зоркападобнай архітэктуры ўсе элементы звязваюцца з адным цэнтральным вузлом. Пры кальцавой архітэктуры элементы звязваюцца ў ланцуг, замкнуты ў выглядзе колца.Архітэктýра фон Ноймана
(von Neumann architecture) — арганізацыя кампутара, пры якой вылічальная машына складаецца з двух асноўных частак — лінейна-адрасаванай памяці, словы якой захоўваюць каманды і элементы звестак, і працэсара, які выконвае гэтыя каманды. Архітэктура фон Ноймана сінанімічна канцэпцыі захоўвальнай праграмы, якая можа пастаянна захоўвацца ў кампутары і можа кіравацца альбо самамадыфікавацца пры дапамозе машынных камандаў. Архітэктура фон Ноймана характарызуецца: “адна каманда у адзінку часу”.Архітэктýрная рáда Інтэрнэта
(Internet Architecture Board — IAB) — кансультацыйная група, якая займаецца наглядам за групай падтрымкі Інтэрнэту па сеткавых стандартах (IETF), працэсам падрыхтоўкі стандартаў, таксама публікацыяй дакументаў, якія апісваюць пратаколы Інтэрнэту.Архіў
(archive) — 1. Звесткі, якія захоўваюцца на дыску ў сціснутай форме. 2. Сукупнасць звестак альбо праграм, якія захоўваюцца на вонкавым носьбіце і патрэбнасць у якіх часткова, поўнасцю альбо часова адпала, але пры неабходнасці могуць быць выкарыстаны. Для надзейнасці лічыцца за лепшае ствараць некалькі копій на розных дысках альбо магнітных стужках.Архіўны файл
(archived file) — файл, які запісаны на дыск з мэтай доўгатэрмінавага захоўвання, а таксама файлы, звесткі на якіх сціснуты для эканоміі дыскавай прасторы. Яны перанесены на больш нізкі ўзровень іерархічнай сістэмы памяці.Арцэфакт
(artifact) — невялікае скажэнне пры вывадзе відэаадлюстравання.Арыфмéтыка
(arithmetic) — раздзел матэматыкі, у якім вызначаны толькі аперацыі складання, адымання, множання і дзялення рэчаісных (сапраўдных) лікаў.Арыфмéтычна-лагічная прылáда
(ALU, Arithmetic and Logic Unit) — складовая частка мікрапрацэсара альбо цэнтральнага працэсара, якая выконвае арыфметычныя, лагічныя і іншыя аперацыі над звесткамі, пададзенымі ў двайковай форме.Арыфмéтычная аперáцыя
(arithmetic operation) — любая стандартная вылічальная аперацыя з арыфметыкі: складанне, адыманне, множанне альбо дзяленне. Гэтыя аперацыі могуць выконвацца таксама над адмоўнымі лікамі і абсалютнымі значэннямі. Двухмесцавая аперацыя (+, -, *, / ), якая выконваецца па правілах арыфметыкі, а таксама аднамесцавая аперацыя (+ і - ).Арыфмéтычная камáнда
(arithmetical instruction) — каманда, па якой кампутар выконвае адну з арыфметычных аперацый. Арыфметычныя аперацыі трэба адрозніваць ад дзеянняў матэматычнай логікі.Арыфмéтычная прылáда
(arithmetic unit). Інтэгральная схема, якая выконвае аперацыі складання, адымання, дзялення і множання без спецыяльнага праграмнага забеспячэння. Можна падаць у выглядзе эквівалента вельмі мініяцюрнага калькулятара, убудаванага ў мікракампутар.Арыфмéтычны выраз
(arithmetic expression) — выраз складзены з аперандаў арыфметычнага тыпу, знакаў арыфметычных аперацый і круглых дужак. Парадак вылічэння выразу вызначаецца дужкамі і старшынством аперацый. У склад арыфметычнага выразу могуць ўваходзіць лікі, імёны звестак (напрыклад КОЛ * КОШТ) і канстанты.Арыфмéтычны зрух
(arithmetical shift) — перамяшчэнне змесціва кожнага разраду ў рэгістры направа альбо налева. У двайковых ліках зрух налева азначае, што лік у рэгістры павялічыўся на два, а зрух направа дзеліць увесь лік на два. Біт у канцы рэгістра траціцца з той стараны, куды адбываецца зрух.Арыфмéтычныя аперáтары
(arithmetic operators) — знакі арыфметычных аперацый (сімвалы) +, -, *, /, і словы такія як DIV і MOD, якія выконваюць арыфметычныя аперацыі над лікамі. Арыфметычны аператар звычайна выкарыстоўвае адзін альбо два лікавыя аргументы.Асацыявáць, супастаўляць
(associate) — інфармаваць аперацыйную сістэму пра тое, што адзін аб’ект звязваецца (супастаўляецца) з другім аб’ектам, напрыклад, файлы з пашырэннем *.doc асацыяваны з праграмай WINWORD.EXE. Гэтае пашырэнне імя файла “належыць” канкрэтнаму дадатку. Калі карыстальнік актывізуе файл звестак, пашырэнне імя якога асацыявана з нейкім дадаткам, то аперацыйная сістэма аўтаматычна запусціць гэты дадатак і заладуе ў яго гэты файл.Асацыяцыйнае захоўванне
(associative storage) — захоўванне файлаў альбо звестак такім чынам, што яны могуць быць лёгка знойдзены па ўказальніках альбо нумарах указальнікаў (адрасе).