Асацыяцыйная адрасáцыя
(associative addressing) — метад адрасацыі ячэек памяці, заснаваны на ўказанні змесціва ячэйкі, а не яе дакладнае становішча. Для гэтага ўказваецца слова, якое характарызуе змесціва патрэбнай ячэйкі, а не яе звычайны адрас. Для рэалізацыі механізма пошуку, заснаванага на параўнанні часткі змесціва памяці з нейкім словам-прыкметай, прымяняецца асацыяцыйная прылада памяці.Асацыяцыйная пáмяць
(associative storage) — памяць кампутара, адрасаваная сваім змесцівам: доступ да элементаў звестак здзяйсняецца не ўказаннем якога-небудзь фіксаванага адрасу ці ячэйкі, а шляхам аналізу іх змесціва. Падобны метад часта прымяняецца ў невялікіх, высокахуткасных прыладах кэш-памяці, каб вызначыць, прысутнічае ці не там старонка віртуальнай памяці (асаблівая форма захоўвання звестак).Асацыяцыя
(association) — выкарыстанне літараў пашырэння для запуску праграм, якія маюць аднолькавае пашырэнне. Напрыклад, у аперацыйнай сістэме WINDOWS пашырэнне ТХТ можа быць звязана з праграмай тэкставага працэсара і ладаванне любога з файлаў з пашырэннем ТХТ папярэдне аўтаматычна ладуе тэкставы працэсар.Асацыяцыя вытвóрцаў кампýтараў і аргтэхнікі
(Computer and Business Equipment Manufacturers Association) — арганізацыя амэрыканскіх фірмаў-вытворцаў апаратнага забеспячэння, якая ўдзельнічае ў працэсе распрацоўкі стандартаў на апрацоўку інфармацыі і адпаведнае абсталяванне.Асацыяцыя па вылічáльнай тэхніцы
(Association for Computing Machinery, ASM) — арганізацыя, якая займаецца пытаннямі ўдасканальвання ведаў і тэхнічнай кампетэнтнасці спецыялістаў у галіне кампутараў у ЗША, створана ў 1947 г.Асіметрычная лічбавáя абанéнцкая лінія
(Asymmetric Digital Subscriber Line — ADSL) — лічбавая лінія для перадачы звестак, якая выкарыстоўвае вітую пару тэлефоннай сеткі. Хуткасць перадачы залежыць ад адлегласці: 1,5 Мбіт/с пры адлегласці ў 5,6 км; 6 Мбіт пры адлегласці ў 3,8 км.Асіметрычная шматпрацэсарная апрацóўка інфармáцыі
(Asymmetrical Multiprocessing – AMP) — выбіраецца адзін працэсар, які будзе кіраваць работай астатніх працэсараў.Асінхрóнная áтака
(asynchronous attack) — прымяненне асінхроннага рэжыму работы аперацыйнай сістэмы для перахопу інфармацыі.Асінхрóнная перадáча
(asynchronous transmission) — пасылка сігналаў ад перадатчыка да прыймача праз нерэгулярныя інтэрвалы часу, у адрозненне ад пасылкі сігналаў, сінхранізаваных па часе. Сігналы ад дыскавага назапашвальніка строга сінхранізаваны, гэта значыць інтэрвалы паміж сігналамі маюць аднолькавую даўжыню. Сігналы ад літараў клавіятуры паступаюць праз нерэгулярныя інтэрвалы часу.Асінхрóнная прылáда
(asynchronous devise) — прылада, у якой унутраныя аперацыі не сінхранізаваны з работай якой-небудзь кампаненты сістэмы.Асінхрóнная работа
(asynchronous operation) — умовы выканання аперацый ці кіравання, пры якіх наступная аперацыя пачынаецца пасля завяршэння папярэдняй.Асінхрóнны выклік працэдýры
(asynchronous procedure call) — зварот да функцыі, які выконваецца незалежна ад выканання праграмы пры прытрымліванні бяспрэчных умоў. Калі ўсе патрабавальныя ўмовы будуць задаволены, ядро аперацыйнай сістэмы перапыняе работу праграмы і прадпісвае ёй выканаць працэдуру.Аснóва сістэмы злічэння
(base, radix) — колькасць лічбаў, якія ўжываюцца ў канкрэтнай пазіцыйнай сістэме злічэння, а таксама ў колькі разоў змяняецца значэнне аднолькавай лічбы ў аднароднай сістэме злічэння пры запісі яе ў суседнюю пазіцыю. Цэлы лік, які ўзводзіцца ў ступеню, вызначаную экспанентай, а затым памнажаецца на мантысу для азначэння прадстаўленага рэчаіснага ліку.Аснóўная пáмяць
— 1. (Main store) — аператыўная памяць цэнтральнага працэсара альбо яе частка, якая ўяўляе сабой адзіную прастору памяці. Асноўная памяць прызначана для захоўвання беглай праграмы, а таксама звестак, з якімі выконваюцца аперацыі. 2. (Conventional memory) — стандартная памяць; абсяг памяці, адрасаваная ў рэальным рэжыме работы, якая ў сучасных персанальных кампутарах займае абсяг 640 К.Аснóўны кóлер
(primary color) — колер, які не атрымаецца шляхам змяшання іншых колераў.Аснóўны ключ, пéршасны ключ
(primary key) — ключ, які адназначна ідэнтыфікуе запіс у базе звестак, файле альбо каталозе.Асцэндэр
(ascender) — частка літары, якая перавышае яе сноўную вышыню, напрыклад h, ў, і.Асэмблер
(assembler) — праграма альбо тэхнічны сродак для выканання асэмблявання: пераўтварэнне тэксту зыходнай праграмы на мову асэмблера. Асэмблер — збіральнік. Машына-залежная мова праграмавання, якая забяспечвае прамое кіраванне мікрапрацэсарам і доступ да ячэяк аператыўнай памяці. Мова праграмавання, якая адлюстроўвае канкрэтную архітэктуру кампутара.