Аўтаманітóр
(auto monitor) — працэс альбо сістэмны сродак, якія могуць весці безперапыннае назіранне за станам унутранага асяроддзя сваёй сістэмы.Аўтаматызáцыя
(automation) — укараненне аўтаматычных сродкаў для рэалізаціі працэсаў; замена чалавечай працы машыннай з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій і навуковых метадаў.Аўтаматызáцыя дыягнóстыкі
(computer-assisted diagnosis) — прымяненне кампутарных сістэм у медыцыне для дыягностыкі. Спецыяльныя праграмы, здольныя паказаць доктару і дапамагчы яму вызначыць прычыну, сімптомы і метады лячэння хваробы. Вядуцца кампутарныя гісторыі хваробы пацыентаў і гісторыі іх хваробы, рэгіструюцца вынікі даследавання. Спецыяльныя праграмы сумесна з лабараторным абсталяваннем прымяняюцца для правядзення розных аналізаў, напрыклад, крыві.Аўтаматызавáнае канструявáнне
(computer-aided engineering, CAE) — спецыяльны тып праграм для правядзення тэхнічных выпрабаванняў і аналітычных даследванняў праектаў з дапамогай кампутараў.Аўтаматызавáнае праектавáнне і вытвóрчасць
(computer-aided design/ computer aided manufacturing, CAD/CAM) — прымяненне кампутараў у працэссе праектавання і вырабу прадукту (дэталі, вузлы машыны і т.п.). Праектуюцца самі прадукты і выдаюцца адпаведныя інструкцыі для непасрэднага прымянення ў тэхналагічным працэсе і кіраванні вытворчасцю.Аўтаматызавáнае працóўнае мéсца
(workstation) — мікракампутарная сістэма з камунікацыйнымі магчымасцямі; месца аператара, абсталяванае ўсімі сродкамі, якія неабходны для выканання акрэсленых функцый.Аўтаматызавáная (камутавáльная) лінія сýвязі
(switched line) — стандартная тэлефонная сувязь з дыскавым (імпульсным) наборам нумара; тып лініі сувязі, якая ўстанаўліваецца, калі выклік накіроўваецца праз тэлефонную станцыю.Аўтаматызавáная апрацóўка звéстак
(automatic dada processing, ADP) — апрацоўка звестак, якая выконваецца аўтаматычнымі сродкамі пры магчымым удзеле чалавека.Аўтаматызавáная інфармацыйная сістэма
(АІС) (automation information system) — комплекс праграмных і тэхнічных сродкаў і інфармацыйных масіваў, прызначаных для аўтаматызацыі працэсаў збору, перадачы, захоўвання, пошуку, перапрацоўкі і выдачы інфармацыі спажыўцам па іх запытах.Аўтаматызавáная распрацóўка прагрáмнага забеспячэння
(Computer-Aidet Software Engineering, CASE) — распрацоўка праграмнага забеспячэння, арыентаванае на аўтаматызацыю ўсіх стадый распрацоўкі праграмы, пачынаючы з планавання і мадэлявання, і завяршаючы кадаваннем і афармленнем дакумантацыі. CASE уключае праграмы і іншыя інсрументальныя сродкі распрацоўкі, якія дазваляюць адміністратарам, сістэмным аналітыкам, праграмістам аўтаматызаваць працэс распрацоўкі і ўкаранення праграм і працэдур у кампутарныя сістэмы розных сфераў іх прымянення.Аўтаматызавáная сістэма кіравáння
(automation control system) — чалавека-машынная сістэма кіравання прадпрыемствам, фірмай, арганізацыяй, заснаваная на прымяненні сучасных інфармацыйных тэхналогій (матэматычных метадаў, тэхнічных і праграмных сродкаў) для механізацыі і аўтаматызацыі кіравання рознымі аб’ектамі.Аўтаматызавáная сістэма навучáння
(automation training system). Комплекс праграмных і тэхнічных сродкаў, прызначаных для аўтаматызаванага дыялогавага навучання. Адна з галін прымянення кампутарных тэхналогій для навучання ў рэжыме дыялогу і паўтарэнняў.Аўтаматызавáны óфіс
(automated office) — умоўны тэрмін для абазначэння офіса, у якім службовыя функцыі выконваюцца з прымяненнем кампутараў і сучасных інфармацыйных тэхналогій.Аўтаматызавáны кантрóль
(Computer-Aided Testing, CAT) — кампутарныя сродкі праверкі і аналізу праектных распрацовак для інжынераў-канструктараў, а таксама сродкі рэгрэсіўнага тэставання для распрацоўкі праграмнага забеспячэння.Аўтаматызавáны карыстáльнік
(authorized user) — карыстальнік, які мае права ўвахода ў гэтую сістэму. У сістэме можа існаваць некалькі ўзроўняў аўтаматызаваных карыстальнікаў, якія маюць розную колькасць даступных файлаў альбо абмежаванні на чытанне ці запіс.Аўтаматызавáць
(to automate) — выконваць пераўтварэнне працэсу альбо абсталявання для забеспячэння іх работы ў аўтаматычным рэжыме.Аўтаматычнае выкрэсліванне
(auto trace) — сродкі ў многіх праграмах малявання, якія малююць рысы паўз межаў растравага адлюстравання, каб пераўтварыць яго ў аб’ектна-арыентаваны выгляд.