Аўтаматычны сінхрóнны прагляд
(auto review) — прагляд мадэляванага аб’екта ў рэальным часе.Аўтанóмнасць
(autonomy) — незалежнасць аб’екта ад іншых аб’ектаў у складзе пэўнай сістэмы аб’ектаў або магчымасць яго незалежнага функцыянавання.Аўтанóмная
(stand-alone) — частка кампутарнай сістэмы, здольная працаваць незалежна.Аўтанóмная аперáцыя
(autonomous operation) — набор дзеянняў, якія выконваюцца апаратнымі сродкамі, напрыклад, вывад дыска на хуткасць, неабходную для работы з ім.Аўтанóмная пáмяць
(offline storage) — рэсурс памяці, які ў беглы момант недаступны сістэме, напрыклад, дыск.Аўтанóмная сістэма
(autonomous system) — сістэма, пабудаваная па прынцыпе “усё ў сябе”. Аўтаномныя сістэмы ўтрымліваюць усё неабходнае для сваёй работы і не ўзаемадзейнічаюць з іншымі сістэмамі.Аўтанóмны:
1. (Off — line) — адносіцца да работы функцыянальнага прыстасавання, якое не знаходзіцца пад прамым кіраваннем кампутара; 2. (Stand-alone) — прылада альбо аперацыя, якая не патрабуе падтрымкі іншай прылады альбо іншай сістэмы.Аўтанабóр
(auto dial) — здольнасць мадэма адкрыць тэлефонную лінію і ініцыяваць выклік, шляхам перадачы захаванага ў памяці тэлефоннага нумару ў выглядзе паслядоўнасці імпульсаў альбо танальных сігналаў.Аўтападáча
(sheet feed) — аўтаматычная падача адзінкавых аркушаў паперы ў друкарку. У бальшыні тэкставых працэсараў прадугледжаны вывад на экран паведамлення аб заканчэнні раздрукоўкі старонкі і спыненне сваіх дзеянняў да той пары, пакуль не будзе ўстаўлена новая старонка.Аўтэнтыфікацыя
(authentication) — працэдура праверкі правільнасці доступу карыстальніка да рэсурсаў персанальнага кампутара альбо кампутарнай сеткі. Аўтэнтыфікацыя — працэс у супольнай альбо сеткавай аперацыйнай сістэме, з дапамогай якога сістэма ўстанаўлівае дакладнасць інфармацыі, якую падае карыстальнік пры рэгістрацыі. Адбываецца параўнанне імя карыстальніка і яго паролю са звесткамі, якія ўтрымліваюцца ў спісе зарэгістраваных карыстальнікаў. Калі аперацыйная сістэма находзіць адпаведныя звесткі ў спісе, то карыстальніку будзе дадзена права доступу ў сістэму, але толькі ў тым аб’ёме, які ўказаны ў спісе паўнамоцтваў ва ўліковым запісе гэтага карыстальніка.Ачыстка пáмяці
(garbage collection) — метад ачысткі памяці: вызваляюцца і памячаюцца як свабодныя тыя блокі памяці, якія больш не выкарыстоўваюцца. Ачыстка памяці ўключае таксама працэс звядзення блокаў свабоднай памяці, раскіданай па ўсёй прасторы, у больш вялікія звязаныя абсягі свабоднай памяці шляхам перамяшчэння раз’яднаных, распыленых блокаў.Б
“Бомба”
(bomb) — тэрмін для абазначэння дэфекту сістэмы, які можа прывесці да парушэння яе работы. Ад звычайнай тэхнічнай няспраўнасці адрозніваецца тым, што гэта няспраўнасць была закладзена з нейкіх прычынаў самім канструктарам альбо не была ўстаранена пры яе выяўленні. “Бомба” — гэта праграма, прызначэнне якой — вывесці сістэму са строю якім-небудзь чынам, напрыклад, шляхам знішчэння змесціва цвёрдага дыска альбо пераводу яго ў стан, недаступным для чытання.“Буллет”
(bullet) — маркер; кропка (кружок) для выдзялення невялікага фрагмента тэксту ці кожнага элемента спісу. Від маркера можа быць у выглядзе квадраціка і розных дэкарацыйных значкоў.Бáза
(base) — асноўная частка чаго-небудзь. У галіне апаратнага забеспячэння: адзін з трох элементаў электродаў транзістара (эмітэр, база, калектар); таксама абазначае ізаляваную аснову пячатнай платы. Адрас памяці, які выкарыстоўваецца ў якасці пункта адліку адносных адрасоў. Асноўны элемент ці звесткі ў мове праграмавання.Бáза вéдаў
(knowledge base) — звесткі сістэмы ведаў, якія могуць быць выкарыстаны ў сістэме штучнага інтэлекту. Сукупнасць ведаў канкрэтнага прадметнага абсягу арганізаваная так, што з дапамогай спецыяльных праграмных сродкаў можна здзяйсняць разважанне, меркаванне і рабіць высновы.Бáза звéстак
(database) — паймянованая i арганiзаваная (структураваная) сукупнасць узаемазвязаных звестак, якiя адлюстроўваюць стан аб'ектаў канкрэтнага прадметнага абсягу i знаходзіцца пад цэнтральным праграмным кiраваннем. База звестак утрымлiвае такi мiнiмальны лiшак, якi забяспечвае яе выкарыстанне многiмi спажыўцамi. База звестак уяўляе сабой сукупнасць файлаў (таблiц)