Аўтаматычнае выпраўленне памылак
(automatic error correction) — сістэма, прымяняемая ў лініях перадачы звестак, у якой інфармацыя разбіваецца на адрэзкі, кожны з якіх суправаджаецца спецыяльнымі кодамі, што выкарыстоўваюцца для праверкі выконвальнай працэдуры на прыймовым канцы. Калі праверка выяўляе памылкі перадачы звестак, то перадача здзяйсняецца зноў і паўтараецца альбо да атрымання правільных звестак, альбо да вызначанай колькасці няправільных перадач.Аўтаматычнае выраўнóўванне дзесяткóвых знакаў
(automatic decimal alignment) — дзеянне, якое выконваецца праграмай тэкставага працэсара: кропкі для аддзялення цэлай часткі ліку ад дробнай размяшчаюцца на адной лініі. Безумоўна, выраўноўванне можа быць здзейснена і ўручную.Аўтаматычнае захавáнне, аўтазахавáнне
(auto save) — праграмны сродак альбо аперацыя, якія аўтаматычна захоўваюць адчынены файл на дыск ці іншы носьбіт з папярэдне ўстаноўленай перыядычнасцю альбо пасля вызначанай колькасці націскаў клавішаў клавіатуры. Аўтазахаванне ёсць гарантыяй таго, што змены, якія ўносяцца ў дакумент, будуць перыядычна захоўвацца.Аўтаматычнае перамяшчэнне
(auto advance) — закладзенае ў праграме ўласцівасць аўтаматычна перамяшчацца да наступнай пазіцыі. Напрыклад, прымяняецца ў электронных табліцах, дзе курсор аўтаматычна перамяшчаецца да наступнай ячэйкі пры націску клавішаў RETURN альбо ENTER ці якой-небудзь з клавішаў перамяшчэння курсора.Аўтаматычная ўстáўка знакаў пераносу
(automatic hyphenation) — дзеянне, якое выконваецца праграмай тэкставага працэсара у дачыненні да слоў, якія пры наборы радка выходзяць за устаноўленую для яе мяжу.Аўтаматычны
(auto-answer) — дзеянне мадэма, якое дазваляе праграме абслугоўванне перадачы звестак па лініі сувязі, адказваць на запыты і здзяйсняць запіс перадавальных файлаў. Сувязь будзе ўстаноўлена незалежна ад умяшання аператара.Аўтаматычны
(automatic) — характарызуе працэс альбо прыладу, якія ў канкрэтных умовах працуюць альбо выконваюцца без умяшання чалавека.Аўтаматычны адкáз
(automatic answering, auto answer) — здольнасць мадэма аўтаматычна адказваць на паступальныя тэлефонныя выклікі. Адказ, які выконваецца аўтаматычна выклікаемым канцавым абсталяваннем звестак. Сувязь будзе ўстаноўлена незалежна ад аператара.Аўтаматычны выклік
(auto call) — у вылічальных сетках: выклік аб’екта праз сігналы, якія перадаюцца з адпаведнай хуткасцю па сетцы перадачы звестак; выклік у праграму неабходнага аб’екта па імю. Элементы сігналу выкліку паслядоўна ўводзяцца ў сетку перадачы звестак з максімальна дапушчальнай хуткасцю.Аўтаматычны зáпуск
(auto start) — запуск праграмы адразу пасля яе ладавання ў памяць кампутара.Аўтаматычны набóр нýмара
(auto dial) — вельмі зручная функцыя некаторыхАўтаматычны пóшук дарóжкі
(automatic track finding) — азначае аўтаматычны пераход на наступную дарожку пасля завяршэння бягучай дарожкі.Аўтаматычны падзéл тэксту на старóнкі
(auto flow) — дзеянне праграмы тэкставага працэсара па разбіванні тэксту на колькасць радкоў, акрэслены для адной старонкі.Аўтаматычны паўтóр
(auto repeat) — паўтарэнне каманды, што ўводзіцца з клавіятуры, у тым выпадку, калі націсканне на клавішу здзяйсняецца больш за секунду. Час, праз які каманда паўтараецца, можа быць зменены аператарам; гэта дзеянне можа быць здзейснена пры дапамозе аўталадавача.Аўтаматычны паўтóр націснутай клавішы
(typamatic keyboard) — паўтарэнне сімвала (паўторная выдача кода) націснутай і затрыманай даўжэй звычайнага клавішы. Мікракампутары рэгіструюць як націсканне, так і адпусканне клавішы. Кампутары маюць кароткі адрэзак часу чакання пасля націскання клавішы. Калі не атрыманы сігнал “клавіша адпушчана” (націснулі і трымаем даўжэй за норму), то адбудзецца аўтаматычнае паўтарэнне сімвала не адпушчанай клавішы да таго часу, пакуль яна не будзе адпушчана.Аўтаматычны перазáпуск, аўтарэстарт
(auto restart) — працэс альбо сістэмныя сродкі, якія здольны выконваць аўтаматычны паўторны запуск сістэмы пры выяўленні памылак канкрэтнага тыпу альбо збою якой-небудзь прылады, для прыкладу, крыніцы сілкавання.Аўтаматычны перахóд на новы радóк
(word wrap) — дзеянне, якое выконваецца праграмай тэкставага працэсара: слова, якое выходзіць за межы максімальнага памеру радка, цалкам пераносіцца без яго падзелу на наступны радок.