Асэмбляванне
(assembly) — кампіляцыя праграмы з мовы асэмблера. Асэмбляваць — выканаць трансляцыю праграмы, выражаную на мове асэмблера, ў машынную мову. Асэмбляванне звычайна заканчваецца заменай кодаў аперацый мовы асэмблера кодамі аперацый машыннай мовы і заменай сімвалічных адрасоў абсалютнымі адрасамі, непасрэднымі адрасамі, перамяшчальнымі адрасамі альбо віртуальнымі адрасамі.Асярóддзе
(environment) — асяроддзе, у якім функцыянуе аб’ект. Сукупнасць рэсурсаў, аддадзеных у распараджэнне карыстальніка сістэмы. Асяроддзем выканання прыкладной праграмы з’яўляецца кампутар, аперацыйная сістэма, памяць, наборы звестак.Атáка паўтóра
(replay attack) — зламысленнік перахоплівае ўвесь трафік і пры неабходнасці ўстаўляе ў паток трафіка раней перахоплены трафік (патрэбнае паведамленне), што дазваляе яму замаскіравацца пад легітымнага ўдзельніка абмену звесткамі.Атáка
(attack) — спроба абходу сістэмы абароны альбо спроба ўзлому шыфраў (падбор пароля і г.д.).Атáка метадам грубай сілы
(brute force attack) — звычайна азначае перабор пароля “у лоб”, гэта значыць праграма генеруе ўсе магчымыя камбінацыі сімвалаў. Згенераваная камбінацыя ўжываецца ў якасці пароля. Рана ці позна пароль будзе падабраны.Атáка ўнýтраняя
(insider attack) — атака, пры якой зламысленнік знаходзіцца ўнутры сеткі.Атам
(atom) — базавая структура кода альбо звестак у мове праграмавання LISP.Атрыбýт
(attribute) — літаральна: характарыстыка. Закадаваная прыкмета, звычайна ў файле; атрыбут можа быць прачытаны аперацыйнай сістэмай дзеля вызначэння, якія аперацыі з файлам могуць быць здзейснены. Атрыбут — гэта прыкмета, апісальнік звестак, які ўтрымлівае адну з характарыстык звесткі: імя, тып, даўжыню, колькасць, форму падачы, сістэму злічэння.Атрыбýт “сістэмны”
— прымяняецца для файлаў, звязаных з функцыянаваннем аперацыйнай сістэмы. Кіруе гэтым атрыбутам аперацыйная сістэма.Атрыбýт “толькі для чытáння”
(read-only attribute) — біт атрыбута, устаноўка якога робіць файл даступным толькі для чытання. Яго ўстаноўка азначае, што файл не прызначаны для ўнясення зменаў. Файл можна праглядваць і змяняць, аднак карыстальніку будзе адмоўлена ў захаванні зменаў. Файл, адчынены толькі для чытання, можа быць захаваны пад іншым імем. Пры гэтым дзеянне атрыбута “толькі для чытання” не распаўсюджваецца на новы файл.Атрыбýт аднóсінаў
(relation attribute) — слупок табліцы ў рэляцыйнай базе звестак. Кожны атрыбут мае імя.Атрыбýт звéстак
(data attribute) — параметр звестак, які адносіцца да іх структурных уласцівасцяў. Ужываецца для ўказання кантэксту звестак і прыдання ім сэнсавага значэння. Гэты тэрмін ужываецца таксама для абазначэння структурнай інфармацыі апісальнага характару, якая адносіцца да поля звестак унутры запісу.Атрыбýт схавáнага файла
(hidden attribute) — код, які не дазваляе вывесці імя файла на экран пры паказе ўсіх дырэкторый. Гэта мера абароны супраць выпадковага пашкоджання файла. Гэты атрыбут можна прысвоіць любому файлу альбо каталогу.Атрыбýт файла
(file attribute) — прыкмета абмежаванага характару, які замацоўваецца за файлам, што апісвае і рэгулюе выкарыстанне файла: “толькі для чытання” (read-only), “архіўны” (archive), “схаваны” (hidden), “сістэмны” (system) і інш.Аўдыёадáптар
(audio adapter) — прылада для спалучэння персанальнага кампутара з аўдыёсродкамі: мікрафонамі на ўваходзе і гукавымі сродкамі на выхадзе.Аўдыёвізуáльны
(audiovisual) — тып звестак, якія ўтрымліваюць адлюстраванне і яго гукавое суправаджэнне.Аўдыёзвéсткі
(audiodata) — звесткі, у якіх прыведзены аблічбаваныя музычныя творы, гутарка чалавека, розныя гукавыя сігналы.Аўтаапытáнне
(auto polling) — працэс пэрыядычнага ўстанаўлення стану прыладаў, што ўваходзяць у нейкую групу, пры якім актыўная праграма вядзе апрацоўку падзей (напрыклад, ці была націснута клавіша альбо кнопка мышы, альбо ці паступілі ў паслядоўны порт кампутара новыя звесткі), згенераваных у кожнай з прыладаў.Аўтазахавáнне
(automatic save) — аўтаматычнае захаванне дакумента. Звычайна ажыццяўляецца праз зададзеныя карыстальнікам прамежкі часу.Аўтакóд
(auto code) — мова праграмавання, сказ (предложение) якой па сваёй структуры ў асноўным падобны на каманды і апрацоўвальныя звесткі канкрэтнай машыннай мовы. Мае больш высокі ўзровень, чым машынная мова, але дазваляе выкарыстоўваць магчымасці апошняй. Адрозніваюць два ўзроўні аўтакода: мнемакод і макрамова.Аўталадавáнне
(auto boot) — праграма, якая ладуе акрэсленыя файлы пры ўключэнні электрасілкавання. Аўтаматычнае ладаванне здзяйсняецца праграмай, запісанай у пастаяннай памяці.Аўтамáт
(automaton) — прылада для выканання мэтанакіраваных дзеянняў без непасрэднага ўдзелу чалавека.