Прóмень
(beam) — светлавыя альбо электрамагнітныя хвалі, якія ідуць вузкім пучком у адным кірунку. Могуць быць зфакусаваны ў кропку. Магчыма адносна лёгка атрымаць толькі пучок высокачастотных хістанняў.Прóстая велічыня
(simple value) — велічыня, значэнні якой з’яўляюцца непадзельнымі аб’ектамі.Прывáтны файл
(private file) — файл, які знаходзіцца ў асабістым веданні карыстальніка.Прывóд галóўкі
(head actuator) — прылада для перамяшчэння галоўкі дыскавода па радыўсе дыска.Прывóд галóўкі дыскавóда
(head-of-disk drive) — прылада для запісу і счытвання звестак, выконвае пераўтварэнне электрычных сігналаў у магнітныя, і наадварот.Прывядзéнне тыпаў
(cast, coercion) — вызначанае праграмістам пераўтварэнне звестак з аднаго тыпу ў іншы, напрыклад цэлых лікаў у лікі з плавальнай кропкай.Прыймáльнік, прыймáч
(sink) — прылада альбо частка прылады, якая прымае што-небудзь ад іншай прылады.Прыймáльнік звéстак
(data sink) — любая прылада запісу, з якой пазней можна будзе счытаць звесткі (магнітныя носьбіты, памяць). У сістэмах сувязі: гэта частка тэрмінальнага абсталявання, якое прымае звесткі.Прыймóвы тэрмінáл
(receive-only terminal) — тэрмінал, які не можа перадаваць паведамленні.Прыймовыя выпрабавáнні
(acceptance testing) — афіцыйныя выпрабаванні работы прадукту, якія праводзяцца з удзелам распрацоўшчыка пры здачы яе ў эксплуатацыю і праверкі на адпаведнасць абумоўленым спецыфікацыям.Прызначэнне
(allocation) — замацаванне аднаго аб’екта за іншым.Прыкладная прагрáма
(application program, problem program) — праграма, прызначаная для развязання задачы альбо класа задач у акрэсленым абсягу прымянення сістэмаў апрацоўкі звестак.Прыкмéта канцá фáйла
(end of file, EOF) — гл.Прылáддзе
(accessory) — дапаможныя, дадатковыя, перыферыйныя прылады альбо абсталяванне кампутара, якія забяспечваюць дадатковыя магчымасці, недаступныя самой машыне, але іх наяўнасць не з’яўляецца неабходнай умовай функцыянавання кампутара, напрыклад мадэм.Прылáда
(device) — канструктыўна закончаная тэхнічная сістэма, якая мае вызначанае функцыянальная прызначэнне.Прылáда безкантáктнага дрýку
(non-impact printer) — друкарка, у якой не адбываецца націскання на паперу, працуе ціха, але нельга атрымаць копіі пад капіявальную паперу.Прылáда вываду звéстак
(output devices) — прылада для аднаўлення звестак па сігнале звестак і запісе іх на носьбіт звестак. Перыферыйнае абсталяванне, якое пераўтварае сігналы кампутара ў зручную для чалавека форму альбо ў форму, якая дазваляе апераваць са звесткамі кампутара іншым машынам.Прылáда кіравáння
(control unit) — прылада альбо схема, на якую ўскладзены функцыі развязання канфліктаў і рэгулявання жыццядзейнасці сістэмы.Прылáда пáмяці прамóга дóступу
(direct access storage device — DASD) — прылада памяці, якая забяспечвае зварот да ўсіх дзялянак носьбіта звестак у адвольным парадку, у адрозненне ад прылады паслядоўнага доступу, якая праглядае ўсе вобласці захоўвання звестак паслядоўна з самага пачатку. Прыладамі прамога доступу з’яўляюцца дыскі, а для магнітных стужак — прылады паслядоўнага доступу.Прылáда парадкóвага друкавáння
(line printer) — любая друкарка, якая друкуе адразу адзін радок, а не сімвал, як гэта робіць матрычная друкарка, ці лазерная — адразу адну старонку.Прылáда размагнічвання
(degausser) — прылада для зняцця намагнічвання з аб’ектаў: для сцірання інфармацыі з магнітных носьбітаў (стужкі, дыска), для размагнічвання галовак магнітафона, зняцця статычнага зараду з экрана манітора.Прылáда ўвóду графічнай інфармацыі
(digitizer) — прылада і праграмнае забеспячэнне для пераўтварэння графічнай інфармацыі ў лічбавую форму.Прылáда ўвóду звéстак
(input device) — любая прылада, якая забяспечвае ўвод інфармацыі. Прылада для пераўтварэння звестак, запісаных на носьбіце звестак альбо якія паступаюць з клавіятурных прыладаў, у сігнал звестак.Прымітыў
(primitive) — у кампутарнай графіцы: прасцейшыя фігуры, якія можна намаляваць, захоўваць і кіраваць як асобным элементам, гэта — лінія, акружнасць і інш.Прымяняльнасць
(usability) — лёгкасць і адаптацыйнасць эфектыўнага прымянення праграмы (вырабу) па яе прызначэнні; лёгкасць вывучэння, гнуткасць, адсутнасць памылак і выдатны дызайн.Прынтар
(друкáрка) (printer) — алфавітна-лічбавая прылада для друкавання на паперы сімвальнай інфармацыі. Віды друкарак: ударныя (тыпу “Рамонак” і кропкава-матрычныя) і безударныя (тэрмаграфічныя, струйныя і лазерныя).