Читаем У барвах зямлі полностью

***Сыпле i сыпле белае рэчыва –прыступам хмары пайшлi!..Памяць, слабая мая, чалавечая,як тое зерне ў раллi?..Цёмны бруснiчнiк калянасцю голаюзмоўк? Цi размовы вядзе?Вы, што не маеце гучнага голасу,цi не замерлi ў бядзе?Дзiўны зварот? Недарэчнае мроiва,пошукi казачных сiл?Ах, на зямлi ды нямала што скроенана нештодзённы капыл!Дробныя кветкi. Маўклiвыя людзi.Што нi чарот – вастрыё!..Перабалiць мне. А вам – не прыбудзе,пойдзем усе пад куп’ё!..Толькi як стрэну сваю ўжо часiну –яснасць i велiчны змрок,–ўбачу яшчэ раз усё, што пакiнуў.От, проста так, незнарок...Выдму сухую чаборам палонiць,крэмня па ёй – дзе-нiдзе.Лiпенем вузкiя пахнуць далонi...Вочы ў задуме-паўсне...Мост, далячынь – як прыгожае дзiва,дугi ўскiнўтых крыл.... . . . . . . . . . . . . . . . . . .Крок – і адзін па Краiне шчаслiвай!Гэй, вы, з прыжыццёвых магiл!***Цiхі i чысты блакiт –нават вачам балюча.Ў долах – бы клiчнiкi ўбiты –з-пад снегу мёртвае сучча.Хромам i умбраю сосныпраз насцярожаны iней.Гiля рэальнейшы посвiст –ў зачараванай краiне!..Бездань, бясконцасць і холад –подых халодны сусветуі мяккае ззянне наўкола –песціць свяціла планету...Ах, непрывычныя словы!Лепей – зямля пад нагамi,ў лужынах сонца абновыi пры дарозе той камень.І смуткам пацягнены веi,позiрк астатнi, расстанне,захад без кроплi надзеi,паўночы глухмень, свiтанне,дзень новы, боскi бязмала;Глюк-Крэйсляр, “Мелодыя”, тая,што дзеля нас завiталаi пераможна вiтае,клiча над грэбенем хвалi,часам ледзь чутна, ды шчыра...***...Вечар заiнелы з лёгкасцю зайздроснайсцеле-кампануе ценяў сiлуэт,дрэў, фiгур, таксi, услужлiвых кiёскаў,занятых падлiкам планавых манет...Моўчкi побач крочу, думкамi цвярозы.Моўчкi я цікую, як глядзяць услед.У лагу далёкiм амярцвелi лозы,па зазiмку чыстым – двойчы воўчы след...А табе да твару ў шапачцы-кубанцы,і каўнер так слаўна да шчакi прынiк...У чарнаце над намi ў нетаропкiм танцыдробны снег і вузкi, мутны маладзiк...Я не стаў разважны, я не стаў цвярозы,летам або ўзiмку – ўсё той самы хмель:у лагу без назвы – гнуткiя бярозы,буйству маiх думак белая пасцель...I шчыруе горад перманентным святам,не спяшае гучнасць замянiць на сон.Светлафор нястомны... I мiгцiць заўзятана карнiз пасланы пульсаваць неон...***Толькі снег, белы снег, мокры снег...А цябе – усё няма і няма...Прыпынілі хвіліны свой бег,забарона на гучнасць прыйшла!..Белых клавішаў сціснуты рад.Чорных рэдка расстаўлены строй.Закрані з іх любы наўздагад –толькі шэпт... Гэта снег за сцяной...Толькі б тых дачакацца ім рук,тыя пальцы адчуць над сабой –хай ажывяць абноўлены гукфеерверкам над кожнай струной,рэхам чыстым ад мутных ваконда магніту нібы – да яе,вадаспадам за той Рубікон,што праз мора чакання цячэ!..Каб нясло ў забыцця акіянветрам, хваляй, жаданнем маім.Не патрэбны мне сёння падман –белы снег...Гэты шэпт ні аб чым...
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэты 1840–1850-х годов
Поэты 1840–1850-х годов

В сборник включены лучшие стихотворения ряда талантливых поэтов 1840–1850-х годов, творчество которых не представлено в других выпусках второго издания Большой серии «Библиотеки поэта»: Е. П. Ростопчиной, Э. И. Губера, Е. П. Гребенки, Е. Л. Милькеева, Ю. В. Жадовской, Ф. А. Кони, П. А. Федотова, М. А. Стаховича и др. Некоторые произведения этих поэтов публикуются впервые.В сборник включена остросатирическая поэма П. А. Федотова «Поправка обстоятельств, или Женитьба майора» — своеобразный комментарий к его знаменитой картине «Сватовство майора». Вошли в сборник стихи популярной в свое время поэтессы Е. П. Ростопчиной, посвященные Пушкину, Лермонтову, с которыми она была хорошо знакома. Интересны легко написанные, живые, остроумные куплеты из водевилей Ф. А. Кони, пародии «Нового поэта» (И. И. Панаева).Многие из стихотворений, включенных в настоящий сборник, были положены на музыку русскими композиторами.

Антология , Евдокия Петровна Ростопчина , Михаил Александрович Стахович , Фёдор Алексеевич Кони , Юлия Валериановна Жадовская

Поэзия