Читаем У барвах зямлі полностью

***Калi праскочыць чарада надзённых спраў,а ноч няўхiльная над краем паплыве,каб стому зняць, якую дзень прыняў,за плугам ідучы па баразнецi гонячы срабрыстую смугухваль далiкатных па жытах,пакiнь парогi, хатнюю нуду,спяшай пад Млечны Шлях!..На поўдзень коцiцца ў безданi рака,як россып рос,не замуцiўшы велiчную плынь...Сцябло ля ног; над лугам – лук Стральца:устаў, цецiву абтрос,напяўшы вобмацкам удалячынь...***I прамiнула былое – з ветрам!А мо з веснавою вадоючародамi качак з асокавых нетраў?Мо думак маiх чарадою?Як i адвеку неба сiнела,так вечна сiнець яно будзе.Маё аджыве i рассыплецца цела,іншыя пройдуць тут людзi.Тут ездiў багаты i яснавяльможны,не ўмеў не па-панску нi кроку:i белыя рукi, i ўзнёслыя словы.Астаўся гасцiнца ўзмах пераможны –шарэе на досвiтку, свецiцца ў змрокугэты гасцiнец вясковы.***Ноч ты зорная! З небам высокiмуз’яднала зямлi берагi!..Дзень мiнулы – якi ўжо далёкi,той, што прыйдзе – ужо дарагi!На запясцi жыцця анi знаку –пульс у скронi даўно перайшоў,шле па Морзе прывет i падзякуз тых людскiх i даверлiвых слоўтым, хто ўпартасцю волi ў дарозе,хто спяшае ў нязведаны шлях:не ўпасцi вам ніц у знямозеі спагады ў родных вачах!..Ноч ты зорная з небам высокiм!Рэха-прывiд ўдалечынi!***Дарэмна так марудзіце з адказамкаторы год!Такую нерашучнасць ці развагуяк зразумець?Змяняюцца ў прыродзе поры году –зноў красавік...Упарта ўсё ўзнімаецца да сонца,інакш і не было!..Яшчэ не песні – адгалоскі іх,настройка струнаў...Яшчэ не колер ўзноўленай палітры –як успамін...Пачатак сёмае. І зноў світанак.Вам спаць яшчэ...Лядыш празрысты – палавінка-месяц –амаль растаў...Спяшаецца жыццё, змяняе ночы, дні,далей ідзеадшукваць намаганнямі маімі, Вашыміне менш як ідэал.Ці ж правамерна, каб штоднясумненням прарастаць?Карысці колькі ад такога дрэва,калі яно ўкарэніцца аднак?Дарэмна так марудзіце з адказам!..***Маладзік – нечакана прыемным пытаннем,бездакорна з лімоннага выдзьмуты шкла!– А чалом, ты нарэшце прыйшла!..– Каб абняць і шапнуць... аб расстанні!...Сарамлівай усмешкай прытомлены захадпраз апошні сутоння прастор,змаладзелыя кроплі старэючых зорна халоднай мазаіцы дахаў...Вокны – насцеж, знаёмыя песні(і “Прыйдзі...”, і “Чакаю даўно...”)з цёплым ветрам на мяккае ночы крылоасядаюць, каб плыць у паднябессі...– Адыходжу. Праз тыдзень чакайнавальніцы, ужо летняга грому...***Сонца звонкі злітак.Першы пыл дарогі.Бляск несамавітыз імпульсам трывогі.Бы зялёным пыламцягне па абочынах...Толькі радасць – міма,быццам ужо сурочана!Быццам не патрэбенкрасавіцкі вечар,з галубамі ў небеновая сустрэча,купал так знаёмы,той, бясконцы, сіні,што не меў аб’ёмуі не ведаў ліній.І матыў далёкіі амаль нячутны,як прызыўны воклік,як адказ пакутны...Што ж гібець у скрусе,лічачы няўдачы?Адбылося, мусіць,і не перайначыць. Што лічыў сустрэчай –стала развітаннем.І канае вечар.А ці будзе ранне?***Калi у памяцi перабiраю днiцi ценi дзён, змарнелых, i бясследна(як зерне, што на глебе беднайне мела сiл падняцца i расцi),прапаўшых для мяне i для людзей,бо перамолатых мiзэрнасцю падзей,з дзiцячай роспаччу знайду адзiн,падхмелены, як сок з марозу журавiн.Вясковай працаю прытомлены залiшне,улёгся ён i сном каменным спiць,паклаўшы галаву на роснае крысо.Лiст не варухнецца. У венцер вiшнiзаблыталася зорка. I глядзiцьу цёмны двор i чорнае акно.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэты 1840–1850-х годов
Поэты 1840–1850-х годов

В сборник включены лучшие стихотворения ряда талантливых поэтов 1840–1850-х годов, творчество которых не представлено в других выпусках второго издания Большой серии «Библиотеки поэта»: Е. П. Ростопчиной, Э. И. Губера, Е. П. Гребенки, Е. Л. Милькеева, Ю. В. Жадовской, Ф. А. Кони, П. А. Федотова, М. А. Стаховича и др. Некоторые произведения этих поэтов публикуются впервые.В сборник включена остросатирическая поэма П. А. Федотова «Поправка обстоятельств, или Женитьба майора» — своеобразный комментарий к его знаменитой картине «Сватовство майора». Вошли в сборник стихи популярной в свое время поэтессы Е. П. Ростопчиной, посвященные Пушкину, Лермонтову, с которыми она была хорошо знакома. Интересны легко написанные, живые, остроумные куплеты из водевилей Ф. А. Кони, пародии «Нового поэта» (И. И. Панаева).Многие из стихотворений, включенных в настоящий сборник, были положены на музыку русскими композиторами.

Антология , Евдокия Петровна Ростопчина , Михаил Александрович Стахович , Фёдор Алексеевич Кони , Юлия Валериановна Жадовская

Поэзия