Читаем У барвах зямлі полностью

***Першая цёплая ноч,зноў я адчуць цябе змог!Месяца тонкі серпціха на кроны прыплыў...І сонцу, і ветру, і ўсім –лістоты яшчэ чакаць:новы пачатак жыццясокамі толькі пайшоў,пупышак мільярды ізноўасіляць дрымоту зімы,і колер зялёны скрозьнячутны ўздыме прыбой.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .Скупа гукі плывуць. Аднакчас і стома возьмуць сваё –горад гучнасць сцішыў, прытух,дзень чарговы скінуў з плячэй.Птушкам сніцца яшчэ без гнязда –першы сон на сваёй старане...Крылы помняць яшчэ пералёт,сэрцы б’юцца напружаннем тым...Месяц у галлі вастрыёпрытупіў аб начны туман.Ды і зоры мігцяць мякчэй.... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Як уладна кіруеш, ноч!



***АлесiкуТы быў такi маленечкi, што толькi й могРасплюшчваць вейкi, плакаць i смактаць.А потым вырай быў. I зноў шпакi ляцяцьШляхамi гiбелi, вяртанняў-перамог.На гэтай яблынi старой упершынюБлакiт i золата убачылi яны.Пазналi страх: ламае, як i сны,Пярун-язычнiк саду цiшыню.Што той Паўднёвы, найяснейшы Крыж!..Цi ж меркне нам Палярная, свая?Хадой нячутнаю, у росах, ноч прайшла.I ты мне усмiхаешся, не спiш,I дню, што ўжо чакае ля дзвярэй.Расцi, маё сцябло, хутчэй!



***Сонны спакой неглыбокай вады,Звонкiя россыпы лотацi.Крок прыпынiлi, удаль брыдучы,Вольхаў празрыстыя постацi.Жоўты на чорным, зялёны травы –Парасткаў новае брацтва –Чысты, праўдзiвы i малады...Стрэліся – і не расстацца!..Ды мiмаходам. Дабранач, прастор,Памяць усё захавала:Тонкага голля спакойны дэкор,Водгук шчымлiвы. Цi мала?Захад – размыты на срэбным кармiн,Слуп з нерухомаю птушкай...Вырай змарыў з тых заморскiх краiн?Вечар лагодны загушкаў?..Гонiць нястрымны “Эрфурт – Масква”,Дробязь паўстанкаў мiнае.Крышыць сфумата сканаўшага дняНад засынаючым Краем...Колькi ж яшчэ на вакзалы спяшаць,Месца выпытваць па касах?Зрокам праводзiць, а сэрцам вiтацьСвойскiя краскi пад насыпам?..



***Слепiць сонца бляск на лужынах,ручаiнамi павязаных.А надзея зноў засмужанаабяцаннем недаказаным...Мчыць планета, зоры лушчачыарбiтальнымi цяжамi.Кім жа ды калі запушчаныў бясконцасць... мёртвы камень?Дык спяшай, вада вясновая,у акiянах растварыцца!Мы ж – слабыя прад замовамi,І ўсё тая ж постаць снiцца,І не ўбачыць пiльным зрокам –зразумець, адчуць з палёгкаюнепаўторны почырк крокаў,злучаных хадою лёгкаю......А над горадам, у зацiшкустратасферным, атмасферным,вераб’i, каштан кашлацiцца,вецер, захад, рухам мернымвечар, у контурах размыты,у бяздоннасць гулкай лейкiсыпле шрот хвiлiн пражытыхз абыякавасцю нейкай...з абыякавасцю нейкай...



Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэты 1840–1850-х годов
Поэты 1840–1850-х годов

В сборник включены лучшие стихотворения ряда талантливых поэтов 1840–1850-х годов, творчество которых не представлено в других выпусках второго издания Большой серии «Библиотеки поэта»: Е. П. Ростопчиной, Э. И. Губера, Е. П. Гребенки, Е. Л. Милькеева, Ю. В. Жадовской, Ф. А. Кони, П. А. Федотова, М. А. Стаховича и др. Некоторые произведения этих поэтов публикуются впервые.В сборник включена остросатирическая поэма П. А. Федотова «Поправка обстоятельств, или Женитьба майора» — своеобразный комментарий к его знаменитой картине «Сватовство майора». Вошли в сборник стихи популярной в свое время поэтессы Е. П. Ростопчиной, посвященные Пушкину, Лермонтову, с которыми она была хорошо знакома. Интересны легко написанные, живые, остроумные куплеты из водевилей Ф. А. Кони, пародии «Нового поэта» (И. И. Панаева).Многие из стихотворений, включенных в настоящий сборник, были положены на музыку русскими композиторами.

Антология , Евдокия Петровна Ростопчина , Михаил Александрович Стахович , Фёдор Алексеевич Кони , Юлия Валериановна Жадовская

Поэзия