Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Падпарадкоўваючыся незразумеламу iмпульсу, я зiрнуў на поўнач i ўбачыў там трэцi чорны, задымлены пагорак.

Было надзвычай цiха. Толькi далёка на паўднёвым усходзе сярод цiшынi пераклiкалiся марсiяне. Затым паветра зноў здрыганулася ад аддаленага выбуху iх гарматаў. Зямная артылерыя маўчала.

Мы тады не маглi зразумець, што адбываецца; пазней я даведаўся, што азначалi гэтыя злавесныя чорныя хмары, якiя распаўзалiся ў цемры. Кожны марсiянiн са сваёй пазiцыi на той агромнiстай падкове, арыентуючыся на нейкi невядомы сiгнал, страляў са сваёй пушкi-трубы па пагорках, лясках, групах дамоў, па ўсiм, што магло служыць схоўкай нашых гарматаў. Адны марсiяне выпусцiлi па снараду, другiя па два, як, напрыклад, той, якога мы бачылi. Марсiянiн каля Рыплi, кажуць, выпусцiў не менш чым пяць. Стукнуўшыся аб зямлю, снарады раколвалiся - яны не ўзрывалiся, - i тады ж над iмi ўздымалася воблака шчыльнай цёмнай пары, потым воблака асядала, утвараючы вялiзны чорны газавы пагорак, якi паволi распаўзаўся па зямлi. Дотык гэтага газу, удых яго атрутных кольцаў заканчвалiся смерцю для ўсяго жывога.

Гэты газ быў цяжкi, цяжэйшы нават за самы густы дым; пасля iмклiвага ўзлёту ён асядаў на зямлю i залiваў яе, быццам вадкасць, сцякаючы з пагоркаў i накiроўваючыся ў лагчыны, адхоны, у руслы рэк, падобна да таго, як сцякае вуглекiслата пры выхадзе з трэшчынаў вулкана. Пры судакрананнi газу з вадой адбывалася нейкая хiмiчная рэакцыя, а паверхня вады ў тую ж хвiлiну пакрывалася пылепадобным накiпам, якi вельмi паступова асядаў. Гэты накiп не раствараўся, таму, нягледзячы на ядавiтасць газу, ваду пасля выдалення з яе асадку можна было пiць бясшкодна для здароўя. Гэты газ не дыфундзiраваў, як усякi iншы газ. Ён вiсеў пластамi, паволi сцякаў па схiлах, не рассейваўся на ветры, мала-памалу змешваўся з туманам i атмасфернай вiльгаццю i асядаў на зямлю ў выглядзе пылу. Мы да гэтага часу нiчога не ведаем пра састаў гэтага газу; вядома толькi, што ў яго ўваходзiў нейкi новы элемент, якi даваў чатыры лiнii ў блакiтнай частцы спектру.

Гэты чорны газ так шчыльна прылягаў да зямлi (раней нават, чым пачыналася асяданне), што на вышынi пяцi-дзесяцi футаў, на стрэхах, у верхнiх паверхах высокiх дамоў i на высокiх дрэвах можна было ўратавацца ад яго; гэта пацвердзiлася той жа ноччу ў Стрыт-Кобхеме i Дзiтане.

Чалавек, якi выратаваўся ў Стрыт-Кобхеме, перадаваў дзiўныя падрабязнасцi аб кольцавым патоку гэтага газу; ён глядзеў унiз з царкоўнай званiцы i бачыў, як дамы, паселiшчы выступалi з чарнiльнай цемнаты, быццам зданi. Ён прасядзеў там паўтара дня, знясiлены стомленасцю, голадам i холадам. Зямля пад блакiтным небам здавалася пакрытай чорным аксамiтам; дзе-нiдзе ў промнях сонца выступалi чырвоныя дахi i зялёныя вершалiны дрэваў; кусты, брамы, хлявы, прыбудоўкi i сцены дамоў здавалiся пакрытымi чорным флёрам.

Так было i ў Стрыт-Кобхеме, дзе чорны газ сам па сабе асеў на зямлю. Увогуле ж марсiяне, пасля таго, як газ выконваў сваё прызначэнне, ачышчалi паветра, накiроўваючы на газ струмень пары.

Тое самае зрабiлi яны i з воблакам газу непадалёк ад нас; мы назiралi гэта пры святле зорак з вакна пакiнутага дома ў Верхнiм Галiфордзе, куды вярнулiся. Мы бачылi, як мiльгацелi пражэктары па Рычманд-Хiле i Кiнгстан-Хiле. Каля адзiнаццацi гадзiн у вокнах задрыжалi шыбы, i мы пачулi грукат устаноўленых там цяжкiх асадных гарматаў. Каля чвэрцi гадзiны з паўзамi працягвалася стралянiна наўздагад па набачных пазiцыях марсiянаў каля Хэмптана i Дзiтана; затым бледныя промнi пражэктараў патухлi i змянiлiся барвовым зарывам.

Неўзабаве ўпаў чацвёрты цылiндр - яркi зялёны метэор - у Бушы-парку, як я потым даведаўся. Яшчэ раней, чым загаварылi гарматы на пагорках каля Рычманда i Кiнгстана, аднекуль з паўднёвага захаду чуваць была хаатычная кананада; магчыма, гарматы стралялi наўздагад, пакуль чорны газ не ўсмерцiў артылерыстаў.

Марсiяне, дзейнiчаючы метадычна, як людзi, што выкурваюць асiнае гняздо, разлiвалi гэты ўдушны газ па ваколiцах Лондана. Канцы падковы паволi разыходзiлiся, пакуль нарэшце ланцуг марсiянаў не рушыў па прамой ад Гонвела да Кумба i Молдзена. Усю ноч рухалiся наперад смертаносныя трубы. Нiводнага разу пасля таго, як марсiянiн быў збiты з трыножка каля Сент-Джордж-Хiла, не ўдалося нашай артылерыi пацэлiць хоць бы ў аднаго з iх. Яны паўсюдна пускалi чорны газ, дзе толькi маглi быць прыхаваныя нашы гарматы, а там, дзе пушкi стаялi без маскiроўкi, яны карысталiся цеплавым промнем.

Апоўначы палаючыя па схiлах Рычманд-парка дрэвы i зарыва над Кiнгстан-Хiлам асвяцiлi воблака чорнага газу, якое клубiлася па ўсёй далiне Тэмзы i разгортвалася да самага гарызонта. Два марсiянiны паволi расхаджвалi па гэтай мясцовасцi, накiроўваючы на зямлю свiсцячыя струменi пары.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика