Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Яна паведамiла, што ў iх ёсць трыццаць фунтаў золатам i адна пяцiфунтавая крэдытка i выказала меркаванне, што яны змогуць сесцi на цягнiк у Сен-Олбенсе цi Нью-Барнэце. Брат лiчыў, што трапiць на цягнiк зусiм немагчыма; ён бачыў, як натоўпы лонданцаў чынiлi асады цягнiкам i прапанаваў прабрацца праз Эсекс да Гарвiча, а там параходам пераправiцца на кантынент.

Мiсiс Элфiнстон - так звалi даму ў белым - не слухала нiякiх довадаў i хацела чакаць свайго Джорджа; але яе залоўка была вельмi спакойная i разважлiвая i ў рэшце рэшт пагадзiлася з маiм братам. Яны паехалi ў Барнет, намерваючыся перасекчы Вялiкую Паўночную дарогу; брат вёў за аброць понi, каб захаваць яго сiлы. Сонца падымалася, i дзень станавiўся вельмi гарачы; бялёсы пясок сляпiў вочы i так нагрэўся пад нагамi, што немагчыма было рухацца наперад. Дрэвы сталi шэрыя ад пылу. Непадалёку ад Барнета пачуўся якiсьцi аддалены гул.

Стала трапляцца больш народу. Бежанцы iшлi змораныя, панурыя, брудныя, неахвотна адказваючы на роспыты. Нейкi чалавек у фраку прайшоў мiма iх, панурыўшы галаву. Яны чулi, як ён гаварыў сам з сабою, i, азiрнуўшыся, убачылi, што адной рукою ён схапiў сябе за валасы, а другою бiў уяўнага ворага. Пасля гэтага прыступу вар'яцтва ён, не азiраючыся, пайшоў далей.

Калi брат i яго спадарожнiцы пад'язджалi да скрыжавання дарог з поўдня Барнета, то ўбачылi ў полi, злева ад дарогi, жанчыну з дзiцем на руках; двое дзяцей плялiся за ёю, а ззаду крочыў муж у бруднай чорнай кашулi, з тоўстай палкаю ў адной руцэ i чамаданам у другой. Потым аднекуль з-за вiлаў, што аддзялялi прасёлак ад вялiкай дарогi, выехала цялежка, у якую быў запрэжаны ўзмылены чорны понi; кiраваў бледны юнак у кацялку, шэрым ад пылу. На цялежцы сядзелi трое дзяўчат, з выгляду фабрычныя работнiцы Iст-Энда, i двое дзяцей.

- Як праехаць на Эджуэр? - спытаў бледны разгублены фурман.

Брат адказаў, што трэба павярнуць налева, i малады чалавек, нават не падзякаваўшы, сцебануў понi.

Брат заўважыў, што будынкi перад iм i фасад тэрасы, якая прымыкала да адной з вiл, што стаялi на другiм баку дарогi, акутаны блакiтнаватай смугой, нiбы iмглою. Мiсiс Элфiнстон раптам ускрыкнула, убачыўшы над дамамi чырвоныя языкi полымя, што ўзляцелi ў ярка-сiняе неба. З хаосу гукаў сталi выдзяляцца галасы, грукат колаў, скрып павозак i дробны стук капытоў. Ярдаў за пяцьдзесят ад скрыжавання вузкая дарога крута загiналася.

- О божа мой! - ускрыкнула мiсiс Элфiнстон. - Куды ж вы нас везяце?

Брат спынiўся.

Вялiкая дарога мела выгляд скразнога шумлiвага людскога патоку, якi iмкнуў на поўнач. Воблака белага пылу, сiяючы ў промнях сонца, падымалася над зямлёю футаў на дваццаць, ахутвала ўсё густой павалокаю i нi на хвiлiну не рассейвалася: конi, пешаходы i калёсы ўсялякiх экiпажаў уздымалi ўсё новыя i новыя клубы.

- Дарогу! - чулiся крыкi. - Дайце дарогу!

Калi наблiжалiся да скрыжавання, iм здавалася, быццам уязджаюць у пылаючы лес; натоўп шумеў, як полымя, а пыл быў пякучы i едкi. Наперадзе гарэла вiла, паддаючы страху, i клубы чорнага дыму слалiся па дарозе.

Мiма прайшлi два мужчыны. Потым якаясьцi жанчына, забруджаная i заплаканая, з цяжкiм пакункам. Невядома чый паляўнiчы сабака, напалоханы i разгублены, зрабiў некалькi кругоў вакол каляскi i збег, калi брат цыкнуў на яго.

Наперадзе, наколькi сягала вока, уся дарога ад Лондана здавалася бурлiвым патокам брудных людзей, якiя штурхалi адзiн аднаго i нiбы кацiлiся памiж двума радамi вiлаў. Каля павароткi дарогi з чорнага людскога месiва выступалi асобныя твары i фiгуры, потым яны праносiлiся мiма i зноў злiвалiся ў скразную масу, амаль пакрытую воблакам пылу.

- Прапусцiце!.. - даносiлiся крыкi. - Дарогу, дарогу!

Рукi тых, хто iшоў ззаду, упiралiся ў пярэднiх. Брат вёў за аброць понi. Падхоплены натоўпам, брат паволi, крок за крокам, прасоўваўся наперад.

У Эджуэры адчувалася хваляванне людзей, у Чок-Фарме была панiка здавалася, што тут чынiцца перасяленне народаў. Цяжка апiсаць гэтыя скопiшчы. Па абочыне дарогi плялiся пешаходы, ратуючыся ад экiпажных калёсаў, сутыкаючыся, спатыкаючыся, падаючы ў канаву.

Павозкi i экiпажы цягнулiся ўшчыльную. Больш шустрыя i нецярплiвыя вырывалiся наперад, прымушаючы пешаходаў цiснуцца да платоў i варотаў вiлаў, якiя стаялi абапал дарогi.

- Хутчэй, хутчэй! - чулiся крыкi. - Дарогу! Яны iдуць!

У адной павозцы стаяў сляпы дзядуля ў мундзiры Армii выратавання. Ён размахваў рукамi са скручанымi пальцамi i крычаў: "Вечнасць, вечнасць!" Ён ахрып, але крычаў так рэзка, што брат яшчэ доўга чуў яго пасля таго, як той схаваўся ў воблаку пылу. Многiя з тых, хто ехаў у экiпажах, без толку сцёбалi коней i лаялi адзiн аднаго; некаторыя сядзелi нерухома, абяздоленыя, разгубленыя; iншыя кусалi рукi ад смагi цi ляжалi ў павозках, бяссiльна выпрастаўшыся. Вочы коней налiлiся кроўю, лейцы былi пакрыты пенаю.

Тут было мноства кебаў, калясак, фургонаў, цялежак, паштовая карэта, павозка зборшчыка смецця з надпiсам "Прыход св. Панкрацiя", вялiкая платформа для дошак, перапоўненая абарванцамi. Кацiлася фура для перавозкi пiва, колы яе былi запырсканы кроўю.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика