Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Гэтай ноччу марсiяне чамусьцi ашчаджалi свой цеплавы прамень, магчыма, што ў iх быў абмежаваны запас матэрыялу для яго вытворчасцi, цi таму, што яны не хацелi ператварыць краiну ў пустыню, а толькi задушыць супрацiўленне, якое iм аказвалася. Зразумела, гэта iм удалося. Ноч на панядзелак была апошняй ноччу арганiзаванай барацьбы з марсiянамi. Пасля гэтага нiхто ўжо не адважыўся выступiць супраць iх, любое супрацiўленне здавалася безнадзейным. Нават экiпажы тарпедных катэраў i мiнаносцаў, якiя падвялiся ўверх па Тэмзе з хуткастрэльнымi пушкамi, адмовiлiся заставацца на рацэ, узбунтавалiся i пайшлi ў мора. Адзiнае, на што людзi адважылiся пасля гэтай ночы, - гэта закладка мiн i наладжванне лавушак, але нават i гэта рабiлася не планамерна.

Можна толькi ўявiць лес батарэяў Эшэра, якiя так напружана вычэквалi ў змроку. Там загiнулi ўсе. Уявiце сабе чаканне насцярожаных афiцэраў, гарматную прыслугу, якая падрыхтавалася да залпу, складзеныя каля гармат снарады, абозную прыслугу каля лафетаў з коньмi, штацкiх гледачоў, жадаючых падысцi як мага блiжэй, вячэрнюю цiшыню, санiтарныя фургоны i палаткi паходнага лазарэта з абпаленымi i раненымi з Уэйбрыджа. Затым глухi выбух выстрэлаў марсiянаў i шалёны снарад, якi праляцеў над дрэвамi i дамамi i ўпаў у суседнiм полi.

Можна ўявiць сабе здзiўленне i перапалох людзей, якiя ўбачылi рухомыя кольцы i завiткi наступаючага чорнага воблака, што ператварала прыцемкi ў густы адчувальны змрок; незразумелы i няўлоўны вораг наганяе свае ахвяры; бягуць i падаюць конi, людзi, ахопленыя панiкай; жахлiвыя крыкi, кiнутыя гарматы; людзi, якiя курчацца на зямлi... - i шырокi чорны газавы конус. Потым ноч i смерць - i маўклiва-дымавая павалока над мерцвякамi.

На свiтаннi чорны газ разлiўся па вулiцах Рычманда. Урад не мог кiраваць народам; апошняе, што ён мог, - заклiкаць насельнiцтва Лондана ўцякаць.

XVI

ЭВАКУАЦЫЯ З ЛОНДАНА

Лёгка ўявiць сабе тую вiратлiвую хвалю страху, якая пракацiлася па найвялiкшым горадзе свету ў панядзелак ранiцою, - ручай бежанцаў станавiўся бурным патокам, якi пенiўся вакол вакзалаў, ператвараўся ў шалёны вадаварот каля суднаў на Тэмзе i рушыў усiмi магчымымi шляхамi на поўнач i ўсход. Каля дзесяцi гадзiн панiка ахапiла палiцыю, апоўднi - чыгуначную адмiнiстрацыю: адмiнiстрацыйныя службы гублялi сувязь памiж сабою, гублялiся ў людской плынi i знiкалi на абломках сацыяльнага арганiзма, якi хутка распадаўся.

Усе чыгуначныя лiнii на поўнач ад Тэмзы i жыхары паўднёва-ўсходняй часткi горада былi папярэджаны яшчэ апоўначы ў нядзелю, ужо ў дзве гадзiны ўсе цягнiкi былi перапоўнены, людзi адчайна змагалiся за месцы ў вагонах. К тром гадзiнам даўка i бойка распачалiся i на Бiшопсгейт-стрыт; стралялi з рэвальвераў, пускалi ў ход нажы, а палiсмены, пасланыя рэгуляваць рух, стомленыя i азвярэлыя, збiвалi дубiнкамi людзей, якiх яны павiнны былi ахоўваць.

Неўзабаве машынiсты i качагары не захацелi вяртацца ў Лондан; людскiя натоўпы адхлынулi ад вакзалаў i рынулiся да шасейных дарог, якiя вялi на поўнач. Апоўднi каля Борнса бачылi марсiянiна; воблака павольна асядаючага чорнага газу паўзло па Тэмзе i раўнiне Ламбет, адрэзаўшы дарогу цераз масты. Другое воблака папаўзло па Iлiнгу i акружыла невялiчкую кучку ацалелых людзей на Касл-Хiле; яны засталiся жывыя, але выбрацца не маглi.

Пасля марнай спробы трапiць на паўночна-заходнi цягнiк у Чок-Фарме, калi ён, перапоўнены яшчэ на таварнай платформе, пачаў пракладваць сабе шлях праз раз'юшаны натоўп i некалькi здаравенных малайцоў ледзь стрымлiвалi публiку, якая намервалася разбiць машынiсту галаву аб топку, мой брат выйшаў на Чок-фарм-роўд, перайшоў дарогу, лавiруючы сярод рою iмклiвых экiпажаў, i, на шчасце, апынуўся адным з першых пры разгроме веласiпеднага магазiна. Пярэдняя шына веласiпеда, якi ён захапiў, лопнула, калi ён выцягваў машыну праз акно, але тым не менш, толькi злёгку паранiўшы кiсць рукi ў сутычцы, ён сеў i паехаў. Шлях па крутым адхоне Хаверсток-Хiла быў завалены перакуленымi экiпажамi, i брат павярнуў на Белсайз-роўд.

Такiм чынам ён выбраўся з ахопленага панiкай горада i к сямi гадзiнам дасягнуў Эджуэра, галодны i знямоглы, але затое значна апярэдзiў паток бежанцаў. Паўз дарогу стаялi мясцовыя жыхары, цiкаўныя i збiтыя з панталыку. Яго абагналi некалькi веласiпедыстаў, некалькi коннiкаў i два аўтамабiлi. За мiлю ад Эджуэра лопнуў вобад кола, ехаць далей было немагчыма. Ён кiнуў веласiпед каля дарогi i пяшком дабраўся да вёскi. На галоўнай вулiцы было адчынена некалькi лавак; жыхары тоўпiлiся на тратуарах, стаялi каля дзвярэй i вокнаў, здзiўлена глядзелi на незвычайнае шэсце бежанцаў, якое толькi яшчэ пачыналася. Брату пашанцавала перакусiць у гасцiнiцы.

Ён хадзiў па Эджуэры, не ведаючы, што рабiць далей. Натоўп бежанцаў усё павялiчваўся. Многiя, як i брат, хацелi б застацца там. Аб марсiянах нiчога новага не паведамлялася.

Дарога ўжо напоўнiлася бежанцамi, але яшчэ прайсцi было можна. Спачатку было больш веласiпедыстаў, затым паявiлiся хуткасныя аўтамабiлi, прыгожыя кебы, каляскi; пыл слупом стаяў на дарозе да самага Сент-Олбенса.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика