Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Пачуўся трэск, i дышаль карэты стукнуўся аб павозку, якую спынiў мужчына на вараным канi. Брат павярнуўся, а чалавек з залатымi манетамi злаўчыўся i ўкусiў яго за руку. Вараны конь шарахнуўся, а конь з павозкай пранесся мiма, ледзь не крануўшы брата капытом. Ён выпусцiў упаўшага i адскочыў убок. Ён бачыў, што злосць змянiлася жахам на твары скурчанага на зямлi няшчаснага; у наступны момант брата адцяснiлi, ён таго чалавека ўжо не бачыў i з цяжкасцю вярнуўся на прасёлак.

Ён убачыў, што мiс Элфiнстон закрыла вочы рукою, а маленькi хлопчык з дзiцячай цiкаўнасцю шырока расплюшчанымi вачамi глядзеў на пыльную чорную кучу пад коламi хуткiх экiпажаў.

- Едзьма назад! - крыкнуў брат i пачаў паварочваць понi. - Нам не прабiцца праз гэта пекла.

Яны праехалi сто ярдаў у адваротным напрамку, пакуль ашалелы натоўп не знiк за паваротам. Праязджаючы мiма канавы, брат убачыў пад плотам мярцвяна-бледны, пакрыты потам, скрыўлены твар памiраючага. Абедзве жанчыны сядзелi моўчкi, iх калацiлi дрыжыкi.

За паваротам брат спынiўся. Мiс Элфiнстон была вельмi бледная; яе невестка плакала i забылася нават пра свайго Джорджа. Брат таксама быў шакiраваны i разгублены. Крыху ад'ехаўшы ад шашы, ён зразумеў, што другога выйсця няма, як зноў паспрабаваць яе перасекчы. Ён рашуча павярнуўся да мiс Элфiнстон.

- Мы ўсё ж павiнны там праехаць, - сказаў ён i зноў павярнуў понi.

Другi раз за гэты дзень дзяўчына пераканалася, што яшчэ мае сiлы. Брат кiнуўся наперад i спынiў нейкага каня, запрэжанага ў кеб, каб мiс Элфiнстон магла праехаць. Кеб зачапiўся колам i абламаў крыло каляскi. У наступны момант паток падхапiў iх i панёс. Брат, з чырвонымi рубцамi на твары i руках ад бiча фурмана, якi кiраваў кебам, ускочыў у каляску i ўзяў лейцы.

- Цэлься ў чалавека ззаду, - сказаў ён, перадаючы рэвальвер мiс Элфiнстон, - калi ён будзе надта напiраць... Не, цэлься лепш у яго каня.

Ён паспрабаваў праехаць правым краем i перасекчы дарогу. Але не ўдалося, давялося змяшацца з патокам i рухацца па цячэннi. Разам з натоўпам яны пакiнулi Чыпiнг-Барнет i ад'ехалi амаль на мiлю ад цэнтра горада, перш чым iм удалося прабiцца на другi бок дарогi. Вакол быў нечуваны шум, даўка, але ў горадзе i за горадам дарога некалькi разоў разгалiноўвалася, i натоўп крыху паменшаў.

Яны накiравалiся на ўсход праз Хадлi i тут па абодвух баках дарогi ўбачылi мноства людзей, якiя пiлi прама з ракi i бiлiся з-за месца каля вады. Яшчэ далей, з пагорка паблiзу Iст-Барнета, яны бачылi, як удалечынi паволi, без гудкоў, адзiн за адным рухалiся побач два цягнiкi; не толькi вагоны, але нават тэндары з вугалем былi аблеплены народам. Магчыма, гэтыя цягнiкi запаўнялiся пасажырамi яшчэ да Лондана, таму што з-за панiкi пасадка на цэнтральных вакзалах была абсалютна немагчымай.

Неўзабаве яны спынiлiся адпачыць: усе трое стамiлiся ад перажытых хваляванняў. Яны адчувалi першыя прыступы голаду, ноч была халодная, нiхто з iх не адважыўся заснуць. У прыцемках мiма iх стаянкi праходзiлi бежанцы, ратуючыся ад невядомай небяспекi, - яны iшлi ў той бок, адкуль прыехаў брат.

XVII

"ГРАМАВЕРЖАЦ"

Калi б марсiяне хацелi толькi разбурэння, то яны маглi б тады ж, у панядзелак, знiшчыць усё насельнiцтва Лондана, пакуль яно цiха расцякалася па блiжэйшых графствах. Не толькi па дарозе к Барнету, але i па дарозе к Эджуэру i Ўолтхем-Эбi, i на ўсход к Саўсэнду i Шубэрынесу, на поўдзень ад Тэмзы, к Дзiлю i Бродстэрсу iмкнуўся такi ж дзiкi натоўп. Калi б гэтай чэрвеньскай ранiцай хто-небудзь, падняўшыся на паветраным шары ў асляпляльную нябесную сiнь, зiрнуў на Лондан зверху, то яму падалося б, што ўсе паўночныя i ўсходнiя дарогi, якiя разыходзяцца ад гiганцкага клубка вулiцаў, спярэшчаныя чорнымi кропкамi; кожная кропка - гэта чалавек, ахоплены смяртэльным страхам i адчаем. У канцы папярэдняга раздзела я перадаў аповед свайго брата пра дарогу цераз Чыплiнг-Барнет, каб паказаць чытачам, як успрымаў паблiзу гэты рой чорных кропак адзiн з бежанцаў. Нi разу яшчэ за ўсю гiсторыю не рухалася i не пакутавала разам такое мноства людзей. Легендарныя полчышчы готаў i гунаў, вялiзныя орды азiятаў падалiся б толькi кропляю ў гэтым патоку. Гэта быў стыхiйны масавы рух, панiчныя, масавыя ўцёкi, усеагульныя i жахлiвыя, без усялякага парадку, без пэўнай мэты; шэсць мiльёнаў людзей, бяззбройных, без запасаў харчу, iмкнулiся кудысьцi на злом галавы. Гэта было пачаткам падзення цывiлiзацыi, гiбелi чалавецтва.

Прама пад сабою паветраплавальнiк убачыў бы сетку доўгiх шырокiх вулiцаў, дамы, цэрквы, плошчы, скрыжаваннi, сады, ужо бязлюдныя, распасцёртыя, нiбы вялiзная карта, запэцканая ў той частцы, дзе абазначаны паўднёвыя раёны горада. Над Iлiнгам, Рычмандам, Уiмблдонам быццам якоесьцi злавеснае пяро накапала чарнiльныя кляксы. Няспынна, нястрымна кожная клякса пашыралася i расцякалася, распаўзаючыся ва ўсе бакi i хутка перавальваючыся цераз узгоркi ў якi-небудзь адкрыты роў, - так расплываецца чарнiльная пляма на прамакальнай паперы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика