Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

"Грамавержац" iшоў такiм ходам, што праз хвiлiну ўжо пераадолеў палову адлегласцi памiж параходам i марсiянамi, - чорная пляма, якая хутка памяншаецца на фоне нiзкага берага Эсекса.

Раптам пярэднi марсiянiн апусцiў сваю трубу i швырнуў у мiнаносец хмары чорнага газу. Быццам струмень чарнiла залiў левы борт мiнаносца, чорнае воблака дыму заклубiлася па моры, але мiнаносец праскочыў. Гледачам, якiя назiралi за гэтым супраць сонца з глыбока апушчанага ў ваду параходзiка, здавалася, што мiнаносец знаходзiцца ўжо сярод марсiянаў.

Затым гiганцкiя iх фiгуры раздзялiлiся i пачалi адступаць ад берага, усё вышэй i вышэй вырастаючы над вадою. Адзiн з iх падняў генератар цеплавога промня, накiроўваючы яго пад вуглом унiз; воблака пары паднялося з паверхнi вады ад дотыку цеплавога промня. Ён прайшоў праз стальную браню мiнаносца, як нагрэты жалезны кiй праз аркуш паперы.

Раптам сярод воблака пары блiснула ўспышка, марсiянiн уздрыгнуў i пахiснуўся. Праз секунду залп збiў яго, i смерч з вады i пары ўзляцеў высока ў паветра. Гарматы "Грамавержца" грымелi дружнымi залпамi. Адзiн снарад, узняўшы вадзяны слуп, упаў каля параходзiка, адляцеў рыкашэтам да другiх суднаў, якiя адыходзiлi на поўнач, i раскрышыў рыбацкую шхуну. Але нiхто на гэта не звярнуў увагi. Убачыўшы, што марсiянiн упаў, капiтан на мосцiку гучна крыкнуў, i натоўп пасажыраў на карме падхапiў яго крык. Раптам усе зноў закрычалi: з белага хаосу пары, узнiмаючы хвалi, неслася нешта доўгае, чорнае, ахопленае полымем, з вентыляратамi i трубамi, з якiх шугаў агонь.

Мiнаносец усё яшчэ змагаўся; руль, вiдаць, быў не пашкоджаны, i машыны працавалi. Ён iшоў прама на другога марсiянiна i знаходзiўся за сто ярдаў ад яго, калi той накiраваў на "Грамавержца" цеплавы прамень. Палуба i трубы з грукатам узляцелi ўверх сярод асляпляльнага полымя. Марсiянiн пахiснуўся да выбуху, i праз секунду ахопленыя агнём абломкi судна, якiя ўсё яшчэ неслiся ўперад па iнерцыi, ударылi па марсiянiну i падмялi яго, як папяровую ляльку. Брат мiжвольна выкрыкнуў. Зноў усё знiкла ў хаосе гарачай вады i пары.

- Два! - крыкнуў капiтан.

Усе крычалi, увесь параходзiк ад кармы да носа быў напоўнены радаснымi галасамi, падхопленымi спачатку на адным, а потым на ўсiх суднах i лодках у моры. Пара вiсела над вадой некалькi хвiлiнаў, хаваючы бераг i трэцяга марсiянiна. Параходзiк працягваў круцiць калёсы, адыходзячы з месца бою. Калi пара рассеялася, яе змянiў чорны дым, навiслы хмараю, што нельга было разгледзець нi "Грамавержца", нi трэцяга марсiянiна.

Браняносцы з мора падышлi зусiм блiзка i спынiлiся памiж берагам i параходзiкам.

Невялiкае судна адыходзiла ў мора; браняносцы ж сталi наблiжацца да берага, якi ўсё яшчэ быў закрыты дзiвоснымi завiткамi пары i чорнага газу. Цэлая флатылiя суднаў, ратуючыся, адыходзiла на паўночны ўсход; некалькi рыбацкiх шхунаў плавалi памiж браняносцамi i параходзiкам. Не дайшоўшы да ўжо нiзкага воблака пары i газу, эскадра павярнула на поўнач i знiкла ў чорных прыцемках. Бераг расплываўся, губляючыся ў воблаках, якiя згушчалiся вакол заходзячага сонца.

Раптам з залацiстай iмглы сонечнага заходу данеслiся вiбрыруючыя раскаты гарматаў i паказалiся нейкiя цёмныя рухомыя ценi. Усе кiнулiся да борта, углядваючыся ў асляпляльнае ззянне вячэрняга зарыва, але нiчога нельга было разабраць. Хмара дыму закрыла сонца. Параходзiк, пыхкаючы, адплываў усё далей, i людзi, што былi на iм, так i не ўбачылi, чым закончыўся марскi бой. Сонца схавалася сярод шэрых хмараў; неба пачырванела, затым пацямнела; уверсе блiснула вячэрняя зорка. Было ўжо зусiм цёмна, калi капiтан штосьцi крыкнуў i паказаў удалячынь. Брат пачаў напружана ўглядацца. Нешта ўзляцела ў неба з нетраў туманнага змроку i коса паднялося ўверх, хутка рухаючыся ў водблiску зарнiцы над хмарамi на заходнiм небасхiле; штосьцi плоскае, шырокае, агромнiстае, апiсваючы вялiкую дугу i знiжаючыся, знiкла ў таямнiчых прыцемках ночы. Над зямлёю слiзгануў злавесны цень.

Кнiга другая

ЗЯМЛЯ ПАД УЛАДАЮ МАРСIЯНАЎ

I

ПАД ПЯТОЮ

У першай кнiзе я моцна адхiлiўся ўбок ад сваiх асабiстых здарэнняў, расказваючы пра братавы вандроўкi. Пакуль разыгрывалiся падзеi, апiсаныя ў двух апошнiх раздзелах, мы са святаром сядзелi ў пустым доме ў Галiфордзе, дзе схавалiся, ратуючыся ад чорнага газу. З гэтага моманту я i буду працягваць свой аповед. Мы заставалiся там усю ноч з нядзелi на панядзелак i ўвесь наступны дзень, дзень панiкi, на маленькiм астраўку дзённага святла, адрэзаныя ад астатняга свету чорным газам. Гэтыя два днi мы мучылiся ад бяздзеяння.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика