Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Я непакоiўся за жонку. Я ўяўляў яе ў Лезерхэдзе; магчыма, яна напалоханая, у небяспецы i ўпэўненая, што мяне ўжо няма сярод жывых. Я хадзiў з пакоя ў пакой, уздрыгваючы пры думцы аб тым, што можа здарыцца з ёю ў час маёй адсутнасцi. Я не сумняваўся ў мужнасцi свайго стрыечнага брата, але ён быў не з тых, якiя хутка заўважаюць небяспеку i дзейнiчаюць без прамаруджвання. Тут патрэбна была не храбрасць, а абачлiвасць. Адзiнай уцехай для мяне было тое, што марсiяне рухалiся да Лондана, аддаляючыся ад Лезерхэда. Такая трывога выбiвае чалавека з сiлы. Я вельмi стамiўся, i мяне раздражнялi пастаянныя выкрыкi святара i яго эгаiстычны адчай. Пасля некалькiх безвынiковых спробаў яго абразумiць, я пайшоў у адзiн з пакояў, безумоўна, класны, дзе знаходзiлiся глобусы, мадэлi i сшыткi. Калi ён прабраўся за мною туды, я палез на гарышча i запёрся там у каморцы; мне хацелася застацца адзiн на адзiн са сваiм горам.

На працягу гэтага дня i наступнага мы былi безнадзейна адрэзаны ад свету чорным газам. У нядзелю вечарам мы заўважылi прыкметы людзей у суседнiм доме: нейчы твар у вакне, святло, дзвярны стук. Не ведаю, што гэта былi за людзi i што сталася з iмi. На другi дзень мы iх больш не бачылi. Чорны газ у панядзелак ранiцаю спаўзаў да ракi, падбiраючыся ўсё блiжэй i блiжэй да нас, i ўрэшце заклубiўся па дарозе перад самым домам, дзе мы хавалiся.

Апоўднi ў полi паявiўся марсiянiн, якi выпускаў з нейкай прылады струмень гарачай пары, што са свiстам стукалася аб сцены, разбiваючы аконныя шыбы, i апякла руку святару, калi той выбег на дарогу з пакоя. Крыху счакаўшы, мы пракралiся ў адсырэлыя ад пары пакоi i зноў выглянулi на вулiцу; уся зямля к поўначы была быццам запарушана чорным снегам. Зiрнуўшы на далiну ракi, мы вельмi здзiвiлiся: чорныя спаленыя лугi мелi нейкае дзiўнае чырванаватае адценне.

Мы не адразу здагадалiся, наколькi гэта мяняла наша становiшча, мы бачылi толькi, што няма чаго баяцца чорнага газу. Нарэшце я зразумеў, што мы вольныя i можам пайсцi, што дарога да выратавання адкрыта. Я зноў захацеў дзейнiчаць. Але святар быў, як i раней, у стане апатыi.

- Мы тут у поўнай бяспецы, - паўтараў ён, - у поўнай бяспецы.

Я вырашыў пакiнуць яго (о, каб я гэта зрабiў!) i пачаў запасацца правiянтам i пiццём, помнячы настаўленнi артылерыста. Я знайшоў алей i кусок тканiны, каб перавязаць свае апёкi, захапiў капялюш i куфайку, якiя знайшлiся ў спальнi. Калi святар зразумеў, што я вырашыў пайсцi адзiн, ён таксама пачаў збiрацца. Нам нiбы нiчога не пагражала, i мы адправiлiся па пачарнелай дарозе на Сэнбэры. Паводле маiх разлiкаў, было каля пяцi гадзiн вечара.

У Сэнбэры i на дарозе валялiся скурчаныя трупы людзей i коней, перакуленыя павозкi i параскiданая паклажа; усё было пакрыта слоем чорнага пылу. Гэта вугальна-чорнае покрыва напамiнала мне ўсё тое, што я чытаў пра разбурэнне Пампеi. Мы паспяхова дайшлi да Хэмптан-Корт, здзiўленыя незвычайным выглядам мясцовасцi; у Хэмптан-Корт мы з радасцю ўбачылi кусочак зямлi, уцалелай ад смертаноснай лавiны. Мы прайшлi праз Башы-парк, дзе пад каштанамi блукалi ланi; удалечынi некалькi мужчын i жанчын спяшалiся к Хэмптану. Нарэшце мы дабралiся да Туiкенхэма. Тут упершыню мы сустрэлi людзей.

Удалечынi за Хэмам i Пiтэрсхэмам усё яшчэ гарэлi лясы. Туiкенхэм пазбегнуў цеплавых промняў i чорнага газу, i там траплялiся людзi, але нiхто не мог паведамiць нам нiчога новага. Амаль усе яны, як i мы, спяшалiся далей, карыстаючыся зацiшкам. Мне падалося, што дзе-нiдзе ў дамах яшчэ заставалiся жыхары, вiдаць, вельмi напалоханыя, каб уцякаць. I тут, на дарозе, вiдаць былi сляды панiчных уцёкаў. Мне добра запомнiлiся тры паламаныя веласiпеды, якiя ляжалi ў кучы: яны былi ўцiснуты ў грунт праехаўшымi калёсамi. Мы перайшлi Рычмандскi мост каля паловы дзевятай. Спяшалiся, каб хутчэй мiнуць адкрыты мост, але я ўсё ж заўважыў чырвоныя груды ў некалькi футаў шырынёй; яны плылi з цячэннем унiз. Я не ведаў, што гэта такое, - мне не было калi разглядаць; я даў iм страшнае вытлумачэнне, хоць для гэтага не было нiякiх падставаў. Тут, у бок Сэрэя, таксама ляжаў чорны пыл, якi быў нядаўна газам, i валялiся трупы, асаблiва многа каля дарогi на станцыю. Марсiянаў мы не бачылi, пакуль не падышлi да Барнса.

Селiшча здавалася пакiнутым; мы ўбачылi там трох чалавек, якiя беглi па завулку да ракi. На вяршынi пагорка гарэў Рычманд; за Рычмандам слядоў чорнага газу не было вiдаць.

Калi мы наблiжалiся да К'ю, мiма нас прабегла некалькi чалавек i над дахамi дамоў - ярдаў за сто ад нас - паказалася верхняя частка баявой машыны марсiянiна. Варта было марсiянiну глянуць унiз - i мы б загiнулi. Мы здранцвелi ад страху, потым кiнулiся ўбок i схавалiся ў нейкiм хляве. Святар прысеў на зямлю, усхлiпваючы i адмаўляючыся iсцi далей.

Але я вырашыў усё ж дабрацца да Лезерхэда i з наступленнем цемнаты рушыць далей. Я прабраўся праз кустоўе, прайшоў мiма вялiкага дома з прыбудоўкамi i выйшаў на дарогу на К'ю. Святара я пакiнуў у гумне, але ён неўзабаве дагнаў мяне.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика